Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пажа́р ’агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння’. Рус., укр. пожа́р, царк.-слав. пожаръ, польск. pożar, н.-луж. póžar, чэш. požár, серб.-харв. по̏жа̑р, славен. pożȃr, балг. пожа́р. Праслав. požarъ. Ад po‑ і žarъ (гл. жар) (Фасмер, 3, 302; Махэк, 722).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паме́тнік, пометнік ’апоўзіны, якія кладуць паверх стога’ (ТС), пометнік, помеціна ’тонкія латы ў страсе на сохах’ (Нар. сл., жытк.), паметнік ’падсцілка пад стогам’ (Нар. сл., навагр.). Рус. пометины ’апоўзіны на стозе або на саламяным дасе’. Ад *памятаць (параўн. тур. метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб землю’) з суф. ‑НІК, ‑ІН‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памор’е ’старая назва паўночных рускіх зямель на берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць; старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора’ (ТСБМ). З рус. помо́рье < море; параўн. таксама польск. pomorze, чэш. pomoří (Фасмер, 3, 323). Сюды ж памор, паморка ’жыхар(ка) памор’я’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́ніка ’непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей’ (ТСБМ). З рус. па́ника (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з зах.-еўрап. моў < лац. panicus, грэч. πανικός ад імя ляснога бога Пана, грэч. πάν, які, паводле грэчаскай міфалогіі, пасылае жах і трывогу (гл. Клюге-Гётце, 430; Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парале́ль ’паралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца слова — лац. parallēlus ад грэч. παράλληλος ’лінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парэ́знік ’двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая расце на ўзгорках у стэпах і між кустоў у камяністых месцах’ (ТСБМ), ’парэзнік, Lilanotis L.’ (Кіс.). Дэрыват ад парэзаць па знешняму выгляду лісцяў. Рус. порізник і ўкр. порізник — гэта расліны сямейства Рlantago, з іншай семантычнай матывацыяй (ужываюцца пры парэзах).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патае́нь ’вялікі камень, якога не відаць з зямлі’ (КЭС, лаг.). Уласна беларускае. Да таіць, патаемны (гл.). Аб суфіксе -ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99–100. Сюды ж патайнік ’тс’ (іўеў, Сл. ПЗБ), роднасным да якога з’яўляецца рус. арханг., сіб. потайник ’падводны камень; града, грыва падводных камянёў, нябяспечная для караблёў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)