◎*Паме́тнік, пометнік ’апоўзіны, якія кладуць паверх стога’ (ТС), пометнік, помеціна ’тонкія латы ў страсе на сохах’ (Нар. сл., жытк.), паметнік ’падсцілка пад стогам’ (Нар. сл., навагр.). Рус. пометины ’апоўзіны на стозе або на саламяным дасе’. Ад *памятаць (параўн. тур. метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб землю’) з суф. ‑НІК, ‑ІН‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)