вастры́ць на што-н зубы ganz verséssen sein auf etw. (A);
мець зуб накаго-н.j-n auf dem Kíeker háben (разм.); j-n nicht léiden können*; gégen j-n vóreingenommen sein;
трыма́ць язык за зуба́міразм. séine Zúnge im Zaum hálten*, séine Zúnge zügeln; das Maul [den Schnábel] hálten* (груб.);
пакла́сці зубы на палі́цуразм. am Húngertuch nágen; nichts zu béißen háben;
узбро́ены да зубо́ў bis an die Zähne bewáffnet;
2.тэх. Zahn m -(e)s, Zähne
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Qui mittit stultum, differt sua commoda multum
Хто пасылае дурня, той церпіць шмат няўдач.
Кто посылает глупца, тот терпит много неудач.
бел. Вінавата галава, куды ногі вяла. Пашлі дурнога, а за ім другога. Пашлі дурака па быка, дык ён цёлку прывядзе.
рус. Пошли дурного, а за ним другого. Умного пошли ‒ одно слово скажи; дурака пошли ‒ три скажи да и сам за ним пойди. Дурака пошли по ложку, а он тащит кошку. Дурака пошли да сам следом иди.
фр. Ne fais pas d’un fou un messager (Не делай вестника из глупца). Qui fol envoie fol attend (Кто глупца отправляет, тот глупца и ожидает).
англ. To be a fool for one’s pains (Быть глупцом ‒ напрасно трудиться).
нем. Mit einen Narren ist kein Kind zu taufen (С дураком не окрестишь ребёнка).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Bene merenti bene profuerit, male merenti par erit
Таму, хто cee дабро, адплацяць дабром, хто сее зло ‒ злом.
Сеющему добро отплатят добром, сеющему зло ‒ злом.
бел. Што пасееш, тое і пажнеш. Дар за дар. Як гукаюць, так і адгукаюцца. Як прывітаешся, так і адкажуць. Як ты да людзей, так і людзі да цябе.
рус.За добро добром и платят, а за худо ‒ худом. Доброму добро, а худому перемять ребро. Лихое лихим называют, а доброе добрым поминают. Как посеешь, так и пожнёшь.
фр. Comme tu sèmeras tu moissonneras (Как посеешь, так и пожнёшь).
англ. As a man sows so shall he reap (Как человек сеет, так и должен жать).
нем. Wie die Aussaat, so die Ernte (Каков посев, таков и урожай). Wie man es treibt, so geht’s (Как проживёшь, так и прослывёшь).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ЗАХО́ДНЕ-АНТАРКТЫ́ЧНАЯ СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
сістэма рознаўзроставых гор, пласкагор’яў і дэпрэсій у зах.ч. Антарктыды. Уключае горы Антарктычнага п-ва і прылеглых прыбярэжных астравоў, горы Элсуэрт, пласкагор’і Зямлі Мэры Бэрд, вулканічны пояс прыбярэжнай ч. і дэпрэсіі мораў Уэдэла і Роса. Горы Антарктычнага п-ва даўж. каля 1200 км, шыр. да 200 км. выш. да 4191 м (г. Джэксан); складзены з гнейсаў, амфібалітаў, граўвакава-сланцавых і пясчана-аргілітавых парод з праслоямі вулканітаў (магутнасцю больш за 15 км). Ўсе адклады прарваны інтрузіямі гранітоідаў; уплыў грэнвільскай, байкала-каледонскай, герцынскай, кімерыйскай і альпійскай эпох складкавасці. Горы Элсуэрт даўж. больш за 400 км, найб.выш. гор і мацерыка 5140 м (масіў Вінсан). Складзены з карбанатна-тэрыгенных і вапняковых парод (магутнасць больш за 12 км); уплыў каледонскай і герцынскай эпох складкавасці. Паміж гарамі Элсуэрт і м. Роса ляжыць Зямля Мэры Бэрд — пласкагор’е (пл. 500 тыс.км²) з вяршынямі больш за 3000 м і глыбокімі ўпадзінамі, найб.глыб. да 2555 м, дно гэтай упадзіны ніжэй узр. м. Прыбярэжны раён Зямлі Мэры Бэрд — вулканічнае плато, укрытае ледзяным панцырам, з конусамі патухлых вулканаў; найб.выш. 4181 м (г. Сідлі). Плато складзена з алівінавых базальтаў, трахітаў і інш. у альпійскую эпоху складкавасці. Дэпрэсіі мораў Уэдэла і Роса адносяцца да альпійскага перадгорнага прагіну-жолаба. Ва ўпадзіне м. Роса асадкавыя пароды магутнасцю больш за 3 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСКРЫ́ПТЫ АЛЯКСА́НДРА II 1857па сялянскім пытанні ў Расійскай імперыі,
прадпісанні імператара Аляксандра II ген.-губернатарам аб утварэнні дваранскіх губ. к-таў па падрыхтоўцы праектаў сялянскай рэформы 1861. Вызначалі арганізац. структуру і гал. прынцыпы дзейнасці гэтых к-таў, якія распрацоўвалі асн. палажэнні адмены прыгоннага права. 2.12.1857 Аляксандр II падпісаў рэскрыпт на імя віленскага ген.-губернатара У.А.Назімава, згодна з якім у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губ. дазвалялася стварыць дваранскія к-ты з выбарных ад памешчыкаў кожнага павета і 2 памешчыкаў, прызначаных мясц. губернатарам, а потым агульную камісію ген.-губернатарства ў Вільні. 17.12.1857 такі ж рэскрыпт накіраваны пецярбургскаму ген.-губернатару графу П.М.Ігнацьеву. Гэтыя рэскрыпты — першыя афіц. апублікаваныя акты царскага ўрада пра ўмовы вызвалення сялян. На працягу 1858, паводле аналагічных рэскрыптаў, створаны дваранскія к-ты амаль ва ўсіх губернях Еўрап. Расіі. У адпаведнасці з іх праектамі за памешчыкамі захоўвалася права ўласнасці на ўсю зямлю панскіх маёнткаў, за сялянамі — права карыстання зямельнымі надзеламі, за якія яны па-ранейшаму былі абавязаны адбываць паншчыну або плаціць аброк. Памешчыкі таксама захоўвалі права паліцэйскага нагляду за прыгоннымі ў маёнтках. Пасля ўнясення выкупу за сядзібу (не пазней як праз 12 гадоў) сяляне станавіліся асабіста вольнымі. Абвяшчэнне рэскрыптаў прывяло да масавага абеззямельвання сялян памешчыкамі, узмацнення палярызацыі насельніцтва вёскі напярэдадні ліквідацыі прыгонніцтва.
Літ.:
Захарова Л.Г. Самодержавие и отмена крепостного права в России, 1856—1861. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАСЦЬу механіцы,
вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе быстрыню перамяшчэння матэрыяльнага пункта (часціцы) уздоўж траекторыі; адна з асн. кінематычных велічынь. Пры раўнамерным руху модуль С. роўны адносінам пройдзенага шляху Δs да прамежку часу Δt: v = Δs/Δt.
Пры нераўнамерным руху С. часціцы ў дадзены момант часу t вызначаецца формулай
, дзе — перамяшчэнне часціцы за малы прамежак часу Δt,
— радыус-вектар і x(t), y(t), z(t) — каардынаты часціцы ў момант часу t. Вектар накіраваны па датычнай уздоўж траекторыі руху часціцы, а яго модуль
, дзе
,
,
— праекцыі на адпаведныя восі каардынат. За канечны прамежак часу Δt адрозніваюць сярэднюю С. перамяшчэння
і сярэднюю С. праходжання шляху
, дзе — вектар перамяшчэння і Δs — шлях, пройдзены ўздоўж траекторыі за Δt. Адзінка С. ў СІ — метр за секунду.
А.І.Болсун.
Графічнае вызначэнне скорасці ў механіцы: ab — траекторыя руху часціцы; — радыус-вектар пачатковага становішча (1) часціцы ў момант часу t, — перамяшчэнне часціцы за прамежак часу Δt, ΔS — шлях часціцы на адрэзку траекторыі 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЗА́МЕНЫ (ад лац. examen выпрабаванне), іспыты,
форма выніковай праверкі ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце. Бываюць вусныя і пісьмовыя; выпускныя, пераводныя (пачынаючы з 4-га класа) і прыёмныя (пры паступленні ў вышэйшыя, сярэднія спец. і інш.навуч. ўстановы); экстэрнам (за пэўны курс у навуч. установе без навучання ў ёй). У адрозненне ад залікаў веды на Э. ацэньваюцца адзнакай. Парадак правядзення Э. вызначаецца Мін-вам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле яго пастановы (25.4.2001) выпускныя Э. праводзяцца ў школах агульнаадукацыйных у 9-х кл.за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл.за курс сярэдняй школы, спец. агульнаадукацыйных (школах-інтэрнатах) — у 9(10)-х кл.за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл.за курс сярэдняй школы. Тым, хто вытрымаў іх, выдаюць адпаведна пасведчанне аб заканчэнні няпоўнай сярэдняй школы і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У школах, прафес.-тэхн. навуч. установах у якасці адзнакі выпускнога Э. залічваюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па адпаведным прадмеце. Па выніках тэсціравання і алімпіяд, што праводзяцца ВНУ, абітурыентаў залічваюць у адпаведныя ВНУ без экзаменаў. У сістэме вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі існуюць курсавыя семестравыя і дзярж. выпускныя Э., да якіх дапускаюць пасля здачы ўсіх залікаў і семестравых Э. У ВНУ, вышэйшых каледжах замест дзярж. Э. па спец. дысцыплінах праводзіцца абарона дыпломных работ, праектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр.палес.ву́лка ’вулачка’, рус.у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус.улъка ’завулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лка/га́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав. — ica (Слаўскі, SP, 1 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вургу́ль ’цвёрды нарост пад скурай’ (мсцісл., З нар. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад варгу́ль ’нарост на дрэве’ (палес., Цыхун, вусн. паведамлю; як і паралельнае да яго балг.радоп.вьргу́л’ ’камяк зямлі ці невялікі моцны камень’, варгу́лʼка ’тс’ з’яўляецца хутчэй за ўсё самастойным аддзеяслоўным утварэннем, параўн. бурду́ль ’пухір’ і бурдзе́ць ’закісаць’, незафіксаваны дзеяслоў павінен быў бы мець форму *вурга́ць (гл. вурганіць) ’кідаць, штурхаць’ з характэрнай для назоўнікаў з такім значэннем суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́сны (БРС, Байк. і Некр.), ’губы’ (Касп.), вусніна ’губа’ (Касп.), рус.маск.усти́на ’тс’, славен.ustna, ustnica ’губа’, ustni ’губы’, серб.-харв.у̏сна ’губа’, у̏сни мн. л., макед.усна ’губа’, усни мн. л., балг.у́стна ’губа’, мн. л. у́стни. Прасл.*ustьna ’губа’, вытворнае ад *usta (Махэк₂, 671) хутчэй за ўсё ў выніку семантычнага згортвання словазлучэння *ustьna gǫba > ustьna. Параўн. таксама Трубачоў, Слав. языкозн. 5, 177, дзе звяртаецца ўвага на беларуска-паўднёваславянскі характар слова. Гл. вуста.