ІБРАГІ́МАЎ (Уладзіслаў Ахмедавіч) (н. 8.1.1945, Кіеў),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1979), праф. (1983). Скончыў Маскоўскі ун-т (1968). З 1979 у БПА. Навук. працы па матэм. тэорыі пластычнасці і нелінейнай механіцы разбурэння дэфармаваных цвёрдых цел. Распрацаваў метад абагульненых аналіт. выяўленняў у нелінейных двухмерных сінгулярных краявых задачах, выканаў цыкл даследаванняў па пабудове асімптотыкі рашэння задач аб расколінах, прапанаваў набліжаны метад рашэння краявых задач пластычнасці пры канечных дэфармацыях.

т. 7, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (19.2.1919, Масква — 24.12.1964),

бел. матэматык. Д тэхн. н. (1958), праф. (1962). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1941). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1959 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі АН БССР. Адначасова выкладаў у БДУ. Навук. працы па аналіт. тэорыі цеплаправоднасці, канечных інтэгральных пераўтварэннях, аперацыйным вылічэнні.

Тв.:

Операционный метод в задачах теплопроводности и тепло- и массопереноса // Теплофизика в литейном производстве. М., 1963.

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛЕР (Уладзілен Лазаравіч) (н. 11.11.1925, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д біял. н. (1972). Скончыў БДУ (1955). З 1994 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні біясінтэзу хларафілу і фотасінтэзу з выкарыстаннем метадаў матэм. і кібернетычнага мадэліравання біяфіз. і біяхім. працэсаў у раслінах. Адзін з аўтараў электракаагуляцыйнага спосабу ачысткі прамысл. сцёкавых вод.

Тв.:

Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. Мн., 1976.

т. 7, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЭ́ (Марк Майсеевіч) (н. 21.11.1939, Масква),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д тэхн. н. (1997). Сын М.Ю.Канэ. Скончыў БПІ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па тэхнал. праблемах забеспячэння якасці і аптымальных умоў эксплуатацыі высоканагружаных зубчастых перадач з цыліндрычнымі коламі трансп. і рабочых машын.

Тв.:

Основы научных исследований в технологии машиностроения. Мн., 1987;

Управление процессами проектирования и изготовления зубчатых передач // Вестн. машиностроения. 1997. № 11.

М.​П.​Савік.

т. 8, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТА́ЕЎ (Аляксандр Юр’евіч) (н. 14.1.1954, г. Батумі, Грузія),

бел. вучоны ў галіне экалогіі і гідрабіялогіі. Д біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па ахове, рацыянальным выкарыстанні і кіраванні прэснаводнымі экасістэмамі, экалогіі вадаёмаў-ахаладжальнікаў, відавым складзе, біялогіі, экалогіі і прадукцыйнасці донных і перыфітонных беспазваночных, радыеэкалогіі ўнутр. вадаёмаў.

Тв.:

Дрейссена = Dreissena polymorpha (Pali.) (Bivalvia, Dreissenidae): Систематика, экология, практич. значение. М., 1994 (у сааўт.).

т. 8, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РПАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 16.3.1940, г. Волагда, Расія),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Ленінградскі ун-т (1967). З 1970 выкладае ў БДУ. Даследаванні па агульным мовазнаўстве, тэорыі і філасофіі мовы, камп’ютэрнай лінгвістыцы, славістыцы. Аўтар прац «Балгарская мова» (1983), «Мова як сістэма» (1992), «Ізамарфізм дзвюх сістэм (міждысцыплінарны сінтэз на базе сістэмнага падыходу)» (1994), «Руска-французскі і французска-рускі вучэбны слоўнік» (1995, у сааўт.) і інш.

т. 8, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РПІК (Анатоль Іванавіч) (12.5.1922, в. Патрубаўшчына Беластоцкага ваяв., Польшча — 28.2.1995),

бел. вучоны ў галіне хірургіі сасудаў. Д мед. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1950). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па дыягностыцы, прафілактыцы і лячэнні інфекц. ускладненняў у пасляаперацыйны перыяд, удасканаленні неадкладнай хірург. дапамогі.

Тв.:

Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике. Мн., 1967 (у сааўт.);

Тромбооблитерирующие заболевания артерий нижних конечностей. Мн., 1975 (у сааўт).

т. 8, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎХУ́ТА (Генадзь Адамавіч) (3.10.1940, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1998),

бел. вучоны ў галіне ядз. тэхнікі і тэхналогіі. Д тэхн. н. (1996). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1965). З 1965 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац. АН Беларусі. Навук. даследаванні па тэхналогіі перапрацоўкі ядз. паліва і адходаў дэзактывацыі, распрацоўцы методык вызначэння ізатопаў стронцыю-90 і трансуранавых элементаў у біял. аб’ектах, вывучэнні трансфармацыі радыенуклідаў у мінералах глебы і магчымасцей іх фіксацыі.

т. 8, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІКЛЕ́ІВІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (н. 27.11.1957, в. Задабрычча Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1996). Скончыў БДУ (1980), з 1983 выкладае ў ім. Даследаванні ў галіне тэорыі, філасофіі і лагічнага аналізу мовы, граматыкі, семантыкі, беларусістыкі, паланістыкі, русістыкі. Аўтар манаграфіі «Мова і логіка. Лінгвістычныя праблемы квантыфікацыі» (1998; на ням. мове), артыкулаў «Квантарныя займеннікі і тэкст» (1989), «Мастацкі тэкст і тэорыя магчымых сусветаў» (1992) і інш.

т. 8, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛАЧКО́Ў (Аляксандр Віктаравіч) (н. 30.6.1952, в. Ваўкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БСГА (1974), дзе і працуе. Навук. працы па распрацоўцы энергарэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій і машын для сельскай гаспадаркі.

Тв.:

Механизация возделывания зерновых по интенсивной технологии. Мн., 1990;

Сельскохозяйственные машины. Мн., 1997 (разам з М.​В.​Чайчыцам, В.​П.​Буяшовым).

т. 8, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)