ІВАНО́Ў Анатоль Васілевіч (15.11.1914 28.11.1914, с. Зямлянск Сямілуцкага р-на Варонежскай вобл., Расія — 18.8.1996),
рускі пісьменнік, празаік. Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1937). Як ваен.ўрач удзельнічаў у баях каля воз. Хасан (1938). У 1946—63 у БВА. Друкаваўся з 1933. Найб. значныя творы — раман «На Далёкім Усходзе» (1954) і аповесць «Пад намі цэль» (1976), прысвечаны жыццю воінаў-далёкаўсходнікаў.
амерыканскі ўрач і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Парыжскі ун-т (1930). У 1930—64 у Калумбійскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм чалавека. Распрацаваў і ўдасканаліў метады клінічнай дыягностыкі заганаў сэрца, выкарыстаў тэхніку катэтарызацыі. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з Д.Рычардсам і Р.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РВЕЙ, Харві (Harvey) Уільям (1.4.1578, г. Фолкстан, Вялікабрытанія — 3.6.1657), англійскі ўрач, заснавальнік сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Д-р медыцыны (1602), праф. (1616). Чл. Каралеўскай калегіі ўрачоў (1607). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1597). Працаваў у Падуі (Італія). З 1609 гал.ўрач і хірург у Бальніцы св. Варфаламея, праф. анатоміі, фізіялогіі і хірургіі ў Каралеўскім ун-це ў Лондане. Навук. працы па эксперым. фізіялогіі, стварыў вучэнне пра кровазварот (1628), вызначыў функцыян. значэнне розных аддзелаў сэрца і буйных сасудаў, апісаў малы (лёгачны) і вял. кругі кровазвароту, выявіў памылковасць поглядаў Галена, што ў артэрыях знаходзіцца асаблівая «жыццёвая моц», якая забяспечвае пульсацыю сасудаў, за што трапіў пад жорсткія нападкі вучоных-схаластаў і царквы. Выявіў матэрыяльную аснову паходжання жывёльнага свету ў процівагу вучэнню Арыстоцеля аб самазараджэнні; сфармуляваў асновы тэорыі эпігенезу (аўтар формулы: «ўсё жывое — з яйца»), прадугадаў ідэю біягенетычнага закону.
Тв.:
Рус.пер. — Анатомическое исследование о движении сердца и крови у животных.
нац.Л., 1948.
Літ.:
Быков К.М. Уильям Гарвей и открытие кровообращения. М., 1957;
История биологии с древнейших времен до начала XX в. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРО́ (Perrault) Клод (каля 1613, Парыж — 8.10.1688),
французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры. Брат Ш.Перо. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найб. вядомыя арх. работы П. ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667—74, і паўднёвы), якія з’яўляюцца вяршыняй ранняга франц. класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў арх. трактат Вітрувія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕНЧ (Hench) Філіп Шоўалтэр (28.2.1896, г. Пітсбург, ЗША — 30.3.1965),
амерыканскі ўрач-рэўматолаг. Скончыў мед. школу Пітсбургскага ун-та (1920). З 1923 у клініцы Мэё. З 1928 (з 1947 праф.) ва ун-це Мінесоты (г. Рочэстэр). Навук. працы па вывучэнні ролі эндакрынных фактараў у клініцы рэўматычных захворванняў; для лячэння выкарыстоўваў гармоны кары наднырачнікаў. Нобелеўская прэмія 1950 (з Э.К.Кендалам і Т.Рэйхштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РАНІ (Bárány) Роберт (22.4.1876, Вена — 8.4.1936),
аўстрыйскі отарыналарынголаг; адзін з заснавальнікаў атыятрыі. Скончыў Венскі ун-т (1900). У 1903—11 у клініцы вушных захворванняў. У 1914—18 ваен.ўрач. З 1917 заг. кафедры ва ун-це г. Упсала (Швецыя). Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарата, метадах яго даследавання і хірург. лячэння. Нобелеўская прэмія 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЮ́ Аўгуст (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824),
бел.ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскі ун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук. працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.
Літ.:
Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. T. l—2. Kraków, 1899—1900.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́КМАН (Sakman) Берт (н. 16.2.1942, г. Штутгарт, Германія),
нямецкі ўрач і біяфізік. З 1974 у Ін-це біяфіз. хіміі М.Планка ў г. Гётынген (з 1989 Ін-тмед. даследаванняў, г. Гайдэльберг). Навук. працы па метадах фіксацыі эл. патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый адзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Э.Неерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МПФЕР (Kaempfer) Энгельберт (16.9.1651, г. Лемга, Германія — 2.11.1716),
нямецкі ўрач, натураліст, падарожнік па Азіі. Наведаў Паўд. Аравію, в-аў Цэйлон, Індыю, а-вы Суматра і Ява, Індакітай. У 1690 трапіў у Японію (адзін з першых еўрапейцаў) і пражыў там 2 гады. Сабраў звесткі пра гісторыю, прыроду, дзярж. лад краіны, калекцыі, зрабіў шматлікія замалёўкі. Яго твор «Гісторыя Японіі і Сіяма» доўгі час быў гал. крыніцай звестак пра Японію.