Ало́мка ’вялікая суконная хустка’ (ДАБМ) да ламаць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́па ’геаграфічная карта’ (Др.-Падб.). З польск. mapa ’тс’, якое з ням. Марре < франц. mappe‑monde ’выява зямной паверхні’ < с.-лац. mappa mundi < лац. mappa ’сурвэтка, хустка’ < пуніцк. ’хустка’ (Махэк₂, 351; Васэрцыер, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРАСНАПО́ЛЬСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Падняпроўя. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. пераважна ў Краснапольскім, Касцюковіцкім, Клімавіцкім, Хоцімскім, Чачэрскім, Чэрыкаўскім р-нах. Для К.с. характэрны вял. разнастайнасць форм адзення, багатае кампазіц. варыянтамі і арнаментальнымі матывамі маст. афармленне, у якім важнае значэнне разам з вышыўкай і ўзорыстым ткацтвам мелі карункапляценне, аплікацыя, узаемаўплывы рус. і ўкр. нар. касцюмаў.

У жаночым гарнітуры пашыраны 4 комплексы: кашуля, расхінная панёва, гарсэт, намітка; кашуля, андарак з дзесяткай (спадніца з прышытым ліфам-гарсэтам, у асобных варыянтах нагадвала сарафан на лямках), 1-полкавы суконны фартух, хустка; кашуля, андарак, 4-полкавы льняны фартух, хустка; кашуля або блуза, кроеная з гэсткай, крамная спадніца з прышыўным ліфам, 1-полкавы фартух, чапец. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку, з вял. адкладным каўняром, аздобленым па краях паскам вязаных белых карункаў або паркалёвых брыжоў. Шырокі рукаў злучаўся з плечавой устаўкай, аздобленай узорыстым паскам мярэжкі з чырвона-чорным геам. арнаментам. Вышыты баваўнянымі ніткамі арнамент 8-пялёсткавых разетак, ромбаў, квадратаў кампанаваўся радамі, у шахматным парадку або размяшчаўся ў ячэйках, што ўтвараліся перасячэннем дыяганальных або гарыз. і верт. палос, густа нашываўся на бачную паверхню рукавоў. Фартухі аздаблялі ўзорыстым ткацтвам. вышыўкай, аплікацыяй; панёву, андарак затыкалі клятчастым вохрыста-чырвоным арнаментам. Андарак і ліф-гарсэт саяна часам кроілі з розных тканін: ніз з клятчастай даматканкі, ліф з крамнай узорыстай ці аднатоннай. Спадніцу шылі з клятчастага, паласатага, белага, бела-сіняга палатна. Падпяразвалі вузкім поясам, канцы якога аздаблялі дэкар. кутасамі, нізкамі рознакаляровага бісеру. Галаўныя ўборы жанчын — намітка, чапец (вязаны з белых нітак або шыты з чырвоных тканін), хустка. Насілі пацеркі, шыйныя бісерныя паскі, абразкі. Мужчынскія кашулі кроілі з плечавымі ўстаўкамі або тунікападобныя; вышывалі манішку, падол, каўнер і каўнерцы, падпяразвалі поясам. Нагавіцы шылі з палатна, шэрага ці карычневага сукна. Вопратку (світу, шубу, кажух, куртку, сак) аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкамі фабрычных (чырвоных, сініх) тканін, аплікацыяй шнурам.

М.​Ф.​Раманюк.

Да арт. Краснапольскі строй. Летняе традыцыйнае адзенне жанчын. Пач. 20 ст. Вёска Рудня-Барталамееўская Чачэрскага раёна Гомельскай вобл.

т. 8, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

То́ртаўскі: то́ртаўскі плото́к ’суконная тоненькая хустка’ (Ян.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісе́йка ’паркалёвая хустка’ (Ян.), ’паркаль’ (Бяльк.). Гл. кісяя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаль, ‑я, м.

Доўгая вузкая вязаная або тканая хустка. Малінавы шаль, нібы полымя, агортваў шыю чалавека. Мікуліч. Хутка выграб.. [Кірылка] апошнюю муку, закруціў на шыі парваны шаль, кіўнуў мельніку галавою і пайшоў у саўгас па фурманку. Чорны.

[Фр. châle ад перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́ўкахустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял. навагр. грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ху́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да хустка; невялікая хустка. І калі заўважаў.. [Алёшка] знаёмую стракатую хустачку, жоўты паўкажуш[а]к з вышытымі ўзорамі, ён нібы незнарок з’яўляўся ў шырокім вестыбюлі. Лынькоў. Хустачка ў Яніны ад хады ссунулася на патыліцу. Мурашка.

2. Невялікі кусок тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару, вачэй. [Шырокі] энергічна махаў рукамі, соп, жаліўся на гарачыню, знімаў сваю белую шапку з двума значкамі і хустачкаю абціраў коратка астрыжаную галаву. Колас. [Прамоўца] абцёр лоб хустачкаю і адышоў на сваё месца. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́жаўка ’суконная хустка’ (ветк., Мат. Гом.). Да лізаука < 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудзеля́нка ’цёплая, фабрычнага вырабу хустка’ (Нар. лекс.). Да кудзеля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)