Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́битьхлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́дзіцьхлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус. бре́дить, бред, укр. бредня́ ’лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням. praten ’балбатаць’, ст.-англ. breodian ’крычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел. брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск. brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярня́каць ’гаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур.хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон. ’гаварыць няясна, незразумела’, дан. варнякаць ’тс’, а гэта да рус. варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр. варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́рня ’аб чым-н. неразумным’ (в. Яўлахі Талач. р‑н; Жакава, Совещание по ОЛА, 199). Утворана ад каверыць (гл.) ’перакручваць (словы)’ (Жакава, там жа). Адносна словаўтварэння параўн. каверза, каверт; аднакарэннымі вытворнымі можна лічыць з інш. прэфармантам і ад дзеяслова са значэннем ’плесці’ — рус. дыял. шеверенька ’кашолка’, бел. вярэня, вярэнька ’плеценая торбачка пастуха’, рус. веренька ’вяроўка; венцер, католіка і інш.’; ад дзеяслова са значэннем ’хлусіцьрус. смал. вереня, верень ’мастак расказваць байкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трандзі́ць (трандзе́ць, трындзі́ць, трындзе́ць) ’гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), сюды ж трандо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), трандыка́ты ’прыспеўваць без слоў або пераймаючы ігру інструмента якія-небудзь прыпеўкі, танцавальныя і гульневыя мелодыі’ (Арх. Вяр.). Параўн. чэш. trandati ’выбалбатаць, разбалабоніць’. Апошняе, паводле Махэка₂ (649), утворана пры дапамозе новага суфікса ‑ndati з tratořiti ’тс’, роднаснага тарато́рыць ’сакатаць, балбатаць’ (гл.) < прасл. *tortoriti (Фасмер, 4, 86). Гл. тарандзіць; сінкопа галоснага звязана з экспрэсіўным характарам слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pile2 [paɪl] v.

1. збіра́ць, валі́ць (у кучу); запа́сіць, нагрува́шчваць;

The table was piled with books. Стол быў завалены кнігамі.

2. ува́львацца, то́ўпіцца;

We all piled into his car. Мы ўсе набіліся ў яго машыну.

pile on [ˌpaɪlˈɒn] phr. v. перабо́льшваць;

Don’t pile it on. Кіньце хлусіць.

pile up [ˌpaɪlˈʌp] phr. v. нагрува́шчваць; нагрува́шчвацца;

My work is piling up. У мяне прыбаўляецца работы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Маньку́т1 ’манюка’ (Янк. 1, Янк. БП), маньку́ха, маньку́ціха ’ілгуха’ (Янк. 3.). З польск. mańkut, mańka ’ляўша’, якое змяніла семантыку: ’леварукі’ > ’які робіць не па-сапраўднаму’ > ’які хлусіць, падманвае’. Параўн. і польск. zażyć kogo z mańki ’ашукаць, падмануць, пажартаваць’. Польск. mańka, mańkut узыходзяць да італ. manca ’левая рука’.

Маньку́т2, маньку́та ’чучала, падобнае да цецерука, пры дапамозе якога палешукі лавілі цяцерак (Эр эм., Кіркор; браг., Нар. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з манькут1 (гл.), якое, аднак, асацыіравалася з бел. мані́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чмуры́ць, чмуру, чмурыш, чмурыць; незак., каго-што і без дап.

1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць. [Зоя:] — Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Сабаленка. — Заўтра... Паслязаўтра. Пасля дожджыку ў чацвер, — ужо весела жартуючы, сказаў Каляда.. — Ты мне не чмуры — пасля дожджыку! Ваданосаў.

2. Ашукваць, абдурваць каго‑н., збіваць з толку. І тулілася ўдоўка, Пеставала прымака: — Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Ну і лёгкая рука! Валасевіч.

3. без дап. Гаварыць, рабіць глупствы; хлусіць; прыдурвацца. [Антонаўна:] — А не чмуры ты, стары дурань. Дзяцей пагадаваў, а розуму не набраўся. Прокша. [Раіса:] — Кіньце чмурыць... Я не такая наіўная, каб не пазнаць, як крычыць сава. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пет ’няскладная, невыразная мова дзіцяці’ (ТСБМ), укр., рус. лепет. Другая ступень чаргавання з лопат (гл.). І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lapati ’балбоча, шэпча, гаворыць’, памір. lōwam, lewam ’гавару, размаўляю’, кімр. llêf ’голас’, алб. lapërdi ’брыдкая мова’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–4 з літаратурай). Сюды ж лепята́ць, ліпіта́ць ’хутка і невыразна гаварыць, балбатаць’, ’хлусіць, паклёпнічаць’, ’хутка лаяцца і гаварыць брыдоту’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат.; ст.-дар., Ант. бел. песні, КЭС, лаг., паўдн.-усх., КЭС), лепену́ць ’балбатнуць’ (Нас.) (з *лепятнуць), лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matatiхлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)