хлусі́ць, хлушу́, хлу́сіш, хлу́сіць; незак.

Гаварыць няпраўду, маніць.

Ён ніколі не хлусіў.

|| зак. схлусі́ць, схлушу́, схлу́сіш, схлу́сіць; схлу́шаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлусі́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хлушу́ хлу́сім
2-я ас. хлу́сіш хлу́сіце
3-я ас. хлу́сіць хлу́сяць
Прошлы час
м. хлусі́ў хлусі́лі
ж. хлусі́ла
н. хлусі́ла
Загадны лад
2-я ас. хлусі́ хлусі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час хлу́сячы

Крыніцы: dzsl2007, dzsl2013, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлусі́ць несов. врать, лгать;

хлу́сіць, як наня́ты — врёт, как си́вый ме́рин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлусі́ць, хлушу, хлусіш, хлусіць; незак.

Гаварыць няпраўду, маніць. Я знаў: не хлусіць садавод, Ён быў равеснікам, вядома, Меў, як і я, на скронях пот І рукі ў свежым чарназёме. Танк. [Міхаль] хлусіў дзяўчыне і ненавідзеў сябе за гэтую хлусню. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлусі́ць lügen* vi; ufschneiden* vi (падманваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

схлусі́ць гл. хлусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлус, -а, мн. хлусы́, -о́ў, м.

Той, хто хлусіць; манюка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак.

Хлусіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lie2 [laɪ] v. мані́ць, ілга́ць, хлусі́ць;

Statistics often lie. Статыстыка часта хлусіць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мані́ць, маню́, ма́ніш, ма́ніць; незак.

Абманваць, хлусіць, гаварыць няпраўду.

|| зак. змані́ць, зманю́, зма́ніш, зма́ніць, намані́ць, -маню́, -ма́ніш, -ма́ніць і памані́ць, -маню́, -ма́ніш, -ма́ніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)