Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фартыфіка́цыя
(лац. fortificatio = умацаванне)
1) ваенная навука, якая вывучае формы, сродкі і спосабы ўмацавання вайсковых пазіцый і абароны ад сродкаў паражэння;
2) галіна ваенна-інжынернай справы, якая займаецца ўзвядзеннем умацаванняў, а таксама самі гэтыя ўмацаванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФІНА́НСАВА-ПРАМЫСЛО́ВАЯ ГРУ́ПА,
таварыства, створанае ў выніку аб’яднання капіталаў прадпрыемстваў розных галін, банкаў і інш. крэдытна-фін. ін-таў, н.-д. цэнтраў шляхам акцыяніравання. Мае на мэце максімізацыю прыбыткаў, павышэнне эфектыўнасці вытв. і фін. аперацый, умацаванне канкурэнтаздольнасці на ўнутр. і знешнім рынках, усталяванне тэхнал. і кааператыўных сувязей, рост эканам. патэнцыялу ўдзельнікаў. Кіраванне ажыццяўляецца праз цэнтр. кампанію, якая можа быць юрыд. асобай або групай фіз. асоб — уласнікаў і вышэйшых менеджэраў. Эканам. асновай Ф.-п.г. з’яўляецца сістэма ўдзелу, якая дазваляе аб’ядноўваць пад кіраўніцтвам цэнтр. кампаніі значную колькасць фірмаў праз іх удзел у акц. капітале. Функцыі цэнтр. кампаніі: спалучэнне паслядоўных стадый узнаўленчага цыкла ў цэлым, у т. л. рух капіталу; фін. забеспячэнне дзейнасці структур, якія ў яго ўваходзяць; рэалізацыя ўзгодненай палітыкі выраўноўвання нормы прыбытку.
Па прыналежнасці капіталу і маштабах дзейнасці адрозніваюць Ф.-п.г.: нацыянальныя, капітал і маштаб дзейнасці якіх абмяжоўваецца рамкамі адной краіны; транснацыянальныя, што маюць шырокую сетку даччыных прадпрыемстваў за мяжой, але асн. доля капіталу належыць адной краіне; шматнацыянальныя, або глабальныя, капітал якіх належыць прадпрымальнікам розных краін, а іх дзейнасць ахоплівае ўвесь сусв. рынак. Ф.-п.г. ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць у адпаведнасці з цывільным кодэксам краіны і законам «Аб фінансава-прамысловых групах» ад 4.6.1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦЯЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КПЗБ.
Адбылася 5—18.1.1926 у Маскве. Удзельнічала 20 дэлегатаў з рашаючым і 5 з дарадчым голасам ад Брэсцкай, Беластоцкай, Гродзенскай, Віленскай, Баранавіцкай і Пінскай акруг, ЦК КСМЗБ. Канферэнцыя была раўназначная з’езду партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПП і ЦККПЗБ, аб сітуацыі ў краіне і тактыцы партыі; аб рабоце ў прафсаюзах; аб рабоце ў вёсцы; арганізац. пытанні; аб рабоце КСМЗБ; выбары; бягучыя пытанні. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Выканкома Камінтэрна, Кампартый Польшчы і Літвы. Найб. важнай праблемай на канферэнцыі было вызначэнне тактыкі партыі і шляхоў арганізац. ўмацавання. Прызнана памылковай ультралевая ацэнка сітуацыі, дадзеная ў рашэннях Другой канферэнцыі КПЗБ, і вызначаная ёй тактыка падрыхтоўкі ўзбр. паўстання. У рэзалюцыі аб прафсаюзах важнымі задачамі канферэнцыя лічыла больш гнуткую тактыку ў барацьбе за адзінства прафс. руху, умацаванне прафсаюзаў і пераўтварэнне іх у баявыя арг-цыі пралетарыяту. Канферэнцыя вызначыла праграму барацьбы за збіранне сіл рабочага класа, сялянства і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі шляхам выкарыстання гнуткай тактыкі адзінага фронту і паўсядзённай барацьбы за частковыя патрабаванні дэмакр. характару. У склад абранага ЦККПЗБ увайшлі А.А.Альшэўскі, Л.Н.Аранштам, М.С.Арэхва, Ф.Е.Кастылюк, І.К.Лагіновіч, С.Т.Мілер, А.С.Славінскі, Г.І.Шагун (члены), Х.Р.Гелер, Л.І.Родзевіч, Л.Р.Шайкоўскі (кандыдаты).
Літ.:
Постановления III конференции Коммунистической партии Западной Белоруссии. [Вильна], 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДА́Рцвёрдых цел,
сукупнасць з’яў, якія адбываюцца пры сутыкненні рухомых цвёрдых цел, а таксама пры некаторых відах узаемадзеяння цвёрдага цела з вадкасцю ці газам (У. струменя аб цела, У. цела аб паверхню вадкасці, гідраўлічны ўдар, дзеянне ўдарнай хвалі на цвёрдае цела і інш.).
Пры У. ў месцах кантакту цел узнікаюць вял. сілы ўзаемадзеяння, якія наз.ўдарнымі, (сярэднія велічыні ціску на пляцоўках кантакту дасягаюць ~ 104—105атм.); у выніку за вельмі малы час (~ 10−4—10−5 с) адбываецца значная змена скарасцей цел. Лінія, перпендыкулярная да паверхняў цел у пункце іх сутыкнення, наз.лініяй удару. Адрозніваюць У : прамы — скорасці цел да У. паралельныя лініі У.; косы — скорасці да У. непаралельныя; цэнтральны — пры У. цэнтры мас знаходзяцца на лініі У.; пругкі — сумарная кінетычная энергія цел пасля У. такая ж, як да У. Вынікамі У. могуць быць астаткавыя дэфармацыі, гукавыя ваганні, нагрэў цел, змена мех. уласцівасцей матэрыялаў (напр., умацаванне цел), разбурэнне (пры скарасцях сутыкнення, большых за крытычныя). Вял. напружанні пры У. выкарыстоўваюцца пры штампоўцы, выцісканні, коўцы і інш. Важнае значэнне мае ўлік гідраўл. У. ў трубах, уздзеяння ўдарнай хвалі на збудаванні і інш. Пра У. у мікрафізіцы гл. ў арт.Сутыкненні атамныя, Рассеянне мікрачасціц.
Літ.:
Кильчевский Н.А. Динамическое контактное сжатие твердых тел. Удар. Киев, 1976.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
батарэ́я, ‑і, ж.
1. Тактычнае падраздзяленне ў артылерыі і ракетных войсках, якое мае ў сваім саставе некалькі гармат або ракетных установак. Зенітная батарэя. Мінамётная батарэя. □ Як на далоні відны былі ўспышкі на агнявых пазіцыях артылерыйскіх батарэй.Новікаў.//Умацаванне, якое служыць пазіцыяй для некалькіх гармат або ракетных установак.
2. Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў, апаратаў у адзіную сістэму для больш эфектыўнага сумеснага дзеяння. Коксавая батарэя. Радыятарная батарэя.
3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі (акумулятараў, гальванічных элементаў і інш.). Атамная, сонечная, анодная батарэя.
4.чаго. Жарт. Шэраг якіх‑н. аднародных прадметаў. [Янушка] вабіла да сябе цэлая батарэя бутэлек, што стаялі на вітрыне на самым відным месцы і паводзілі на вясёлыя думкі.Дайліда.
[Фр. batterie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД БЕЛАРУ́САЎ СВЕ́ТУ.
Адбыўся 5—6.7.2001 у Мінску. Прысутнічалі 139 дэлегатаў і 35 гасцей з 18 краін свету, якія прадстаўлялі 72 арг-цыі бел. дыяспары; 144 дэлегаты і 157 гасцей з Беларусі, у ліку якіх былі прадстаўнікі дзярж. структур, замежных пасольстваў, міжнар. арг-цый АБСЕ і ААН. Арганізаваны Міжнар. грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»), Мэты: кансалідацыя бел. нацыі, умацаваннебел. грамадзянскай супольнасці. З’езд прыняў дэкларацыі «Наш шлях: вартасці і мэты», «Беларуская дыяспара і свет»; рэзалюцыі аб дзейнасці МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», аб падтрымцы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і кансалідацыі бел. дыяспары; заяву аб бел. мове і інш. У прынятай з’ездам Праграме «Замежная беларуская супольнасць у XXI стагоддзі (асноўныя дзеянні па кансалідацыі і дапамозе беларускай дыяспары да 2005 г.)» вызначаны гал. задачы: стварэнне Дзярж.к-та па дыяспары, прыняцце закона «Аб беларускай дыяспары», абарона правоў бел.нац. меншасці ў краінах яе пражывання праз заключэнне адпаведных міждзярж. пагадненняў. На з’ездзе працавалі секцыі: бел. дыяспара: праблемы і перспектывы; бел. навука, культура, л-ра і мастацтва на Радзіме і ў замежжы; бел.сусв.інфарм. прастора. Адбылася прэзентацыя кн. «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001). З’езд спрыяў умацаванню цесных сувязей паміж МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» як гал. арг-цыяй у метраполіі і бел. суполкамі ў замежжы, удакладніў перспектыўныя кірункі шматузроўневага ўзаемадзеяння (эканам., інфарм., культурніцкага) беларусаў на Радзіме і за мяжой дзеля супольнай карысці, прапанаваў механізмы вырашэння актуальных праблем нац. жыцця ў галіне навукі. эканомікі, адукацыі і культуры, падсумаваў вынікі працы за міжз’ездаўскі перыяд. Выбраў Вял. раду (134 чал.), прэзідэнта МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» (А.Грыцкевіч), старшыню Рады (А.Макоўская).