odmierzać słowa перан. узважваць словы; старанна падбіраць словы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць.//што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.
2.перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў.В. Вольскі.
[Ад фр. dirigir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвэрцьж., в разн. знач. че́тверть; (плотн., стол.— ещё) четверти́на;
ч. стаго́ддзя — че́тверть ве́ка;
ч. гадзі́ны — че́тверть ча́са;
паста́віць адзна́кі за пе́ршую ч. — поста́вить отме́тки за пе́рвую че́тверть;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
та́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.
Тэорыя танца.
2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.
Беларускі народны т.
3. толькі мн. Гулянка з музыкай, на якой людзі танцуюць; вечарынка.
Кожную суботу ў клубе былі танцы.
◊
Ні да танца, ні да ружанца (разм., неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.
|| прым.танцава́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр.нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус.нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр.голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв.галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cadence
[ˈkeɪdəns]
n.
1) рытм, такт -у m. (у му́зыцы)
2) зьніжэ́ньне го́ласу
3) мадуля́цыя f
4) Mus. кадэ́нцыя f.
5) інтана́цыя f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бараба́ншчык, ‑а, м.
1. Салдат або піянер, які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане.
2. Працаўнік, які падае снапы ў барабан малатарні. Маша.. падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках.Шамякін.
•••
Адстаўной казы барабаншчык (іран.) — чалавек, які не заслугоўвае ніякай увагі, з якім ніхто не лічыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаліно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Рмн. ‑новак; ж.
Разм. Вялікая тонкая шарсцяная, кашміровая хустка ў кветкі. Тады той, што моцна трымаў Вольгу за руку, прапанаваў ёй: — Выйдзем... пройдземся. — Яна ўскінула на плечы шаліноўку.Лось.Вось і на гэты раз.. [Марфа] крыху ўзнімалася над людскімі галовамі, і яе высокая кукла ў квя[ці]стай шаліноўцы паварушвалася ў такт барабана.Кулакоўскі.
[Ад польск. szalinówka.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае такт 2, які валодае тактам 2. Уважлівая, тактоўная, удумлівая,.. [Вольга Уладзіміраўна Галіна] ўмела, не крыўдзячы выканаўца, паправіць яго памылку.«Беларусь».[Надзя:] — Цябе выратавала тое, што ты аказаўся надзіва тактоўным чалавекам і не паспрабаваў нават абняць Іну Аляксандраўну.Рамановіч.// Які выконваецца з тактам. Тактоўны ўчынак. Тактоўны падыход. □ Аб тым, як жывуць выгнаныя са школы калегі,.. [Базыль Трайпанскі] палічыў тактоўным не распытвацца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. [Аляксей] ківаўся ў такт машыне: згінаўся ўправа, улева, каб быць у раўнавазе.Мележ.
2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.). Кепска толькі, што свядомасць падказвае ісці, а ногі .. не слухаюцца дый годзе. Падбіўся ўжо і Марынчук, ледзь-ледзь ківаецца.С. Александровіч.
3. Хістацца, будучы нетрывала прымацаваным да чаго‑н. Зуб ківаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)