Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус.сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.
Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.
Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Stréichkäsem -s, - (мя́ккі) сыр (які намазваецца на хлеб)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
і́каўка, ‑і, ДМ ікаўцы, ж.
Разм. Міжвольныя ўдыхальныя рухі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы, а таксама адрывістыя гукі, якія суправаджаюць гэтыя рухі. Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаро́мніна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і скароміна. [Алеся:] — З гэтага боку ляжыць ежа: вось тут сыр, а каля яго сала, у тым куточку кілбаса і вяндліна. Паміж бялізнай і скаромнінай — пышачкі, хлеб.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыразі́н
(ад гр. tyros = сыр)
араматычная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад многіх бялкоў, што выпрацоўваюць у жывёльных арганізмах гармоны, напр.тыраксін і адрэналін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЗЕІ́Н (ад лац. caseus сыр),
складаны бялок — фосфапратэід, у якім рэшткі фосфарнай кіслаты ўтвараюць складаны эфір з гідраксільнай групай серыну.
Малекулярная маса 75—100 тыс Раствараецца ў разбаўленых шчолачах і ў водных растворах солей. Неаднародны, падзяляецца на α-, β- і φ-К., якія розняцца амінакіслотным саставам і фіз.-хім. ўласцівасцямі. Састаўная ч. малака, тварагу, сыру, брынзы (каровіна малако мае 2,5—4,5, жаночае 0,3—0,9% К.). Адзін з гал. бялкоў ежы (мае ўсе незаменныя для жыўлення арганізма амінакіслоты). Выкарыстоўваецца таксама ў вытв-сці пластмас, штучнага валакна. клею, фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кі́жаль ’слота, снег з дажджом’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці можна разглядаць як слова балтыйскага паходжання. Параўн. літ.kežis ’размазня’ (Сл. паўн.-зах., 460). Літоўская група слоў (сюды таксама Keža(s) ’белы сыр з кіслага малака’, відаць, запазычанаш зням. усх.-прус.kėš ’сыр’) (Фрэнкель, 249). Што датычыць кіжаль ’слота’, то параўн. рус.кижа ’тс’, якое Фасмер (2, 230) выводзіць з kydja (да кідаць). Рус.кидь ’слота’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
process2[ˈprəʊses]v.
1.comput. апрацо́ўваць;
process information апрацо́ўваць інфарма́цыю на камп’ю́тары
2. апрацо́ўваць;
process leather апрацо́ўваць ску́ру;
processed cheese пла́ўлены сыр
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МЭН (Maine),
гістарычная вобласць на ПнЗ Францыі. На яе тэр. дэпартаменты Маен, Орн, Эр і Луар, Сарта, часткова Луар і Шэр. Пл. 16 тыс.км². Нас. каля 1,5 млн.чал. (1997). Гал. горад — Ле-Ман. Займае ўзвышшы Перш і Нармандскае, плато Бос, навакольныя раўніны. Клімат умераны, вільготны. Прам-сць: харч. (масла, сыр камамбэр, інш. малочныя прадукты), тэкст., гарбарна-абутковая. Горад Ле-Ман — цэнтр аўтамабіле- і авіябудавання. Выраб карункаў і саф’яну. Здабыча азбесту. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні, коні). Вырошчваюць збожжа, цукр. буракі, фуражныя культуры. Вінаградарства і садоўніцтва. Транспарт чыг. і аўтамабільны.