Пасіла́йка ’пасялуха’ (круп., Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі выразу (хадзіць, лётаць) па сялу. Суфікс, як у гультайка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пік ’лазіна, з якой садрана кара’ (ТС). Да лупі́ць ’здзіраць кару’. Суфікс ‑ік, як ду́бчык, драг. бэ́чік ’пуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчане́ц ’спелы арэх’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ). Да лу́шчыць (гл.). Суфікс ‑ец, як у лузане́ц < луза́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэнтка ’мянташка’ (беласт., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. menta, mentė ’мянташка, лапатка’. Суфікс ‑к‑a, як у лапатка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўгодкі ’паўгодзе’ (Нас.), ’паўгода пасля смерці’ (Яшкін, вусн. паведамл.). Да паў- і год (гл.). Суфікс, як у памінкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перато́пка ’паводка’ (віл., Сл. ПЗБ). Да ператапі́ць ’патапіць’ < пера- і тапі́ць2 (гл.), суфікс ‑ка. як у паводка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаці́шка ’ручнік’ (паўн.-усх., Шн. 2). Да плат, палатно (гл.). Суфікс ‑ішк‑ больш характэрны для рус. моўнай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясня́к ’праснак’ (карэліц., Шатал.). Да пляскаць (гл.). Суфікс -ак, як у праснак, распадабненне ‑ак > ‑як пад уплывам ‑ля‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

люмінесцэ́нцыя

(ад лац. lumen, -inis = святло + суфікс -escent, які азначае слабае дзеянне)

свячэнне рэчываў (люмінафораў), якое ўзбуджаецца знешнімі крыніцамі энергіі і не з’яўляецца цеплавым выпрамяненнем; выступае ў разнавіднасцях радыелюмінесцэнцыя, хемілюмінесцэнцыя, электралюмінесцэнцыя і інш.; гл. таксама фасфарасцэнцыя, флюарэсцэнцыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)