Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузны ’непрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніца ’распусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустапо́ле, пустаполіца ’няўдобіца’ (ЛА, 2), пустаполя ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад пусты ’неўрадлівы, пусты’ (< *pustь ’тс’) і поле; кампазіту, вядомаму на паўднёвым захадзе Беларусі, адпавядае на поўдні пустое поле ’тс’ (там жа), відавочна, старажытныя аграрныя тэрміны, параўн. беласт. прастаполе, ваўк. прастаполь ’няўгноеная глеба’, адзначанас ў Статуце ВКЛ (Ластоўскі, Выбр. тв., 391); серб.-харв. пустопоље, пустопољина ’пустка’. Семантычны паралелізм гл. у рус. дыял. пустокваша/простокваша ’кіслае малако’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́дчык 1 ’рэдка сатканая тканіна, марля’ (Бяльк., Жд. 2; чач., Жыв. НС, Мат. Гом., Нас.), рэдчак ’тс’ (ПСл), рэччакі ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ). Да рэдкі (гл.).

Рэ́дчык 2 ’чапец (складка брушыны)’ (чач., Жыв. НС, Шатал.). Магчыма, семантычны перанос паводле знешняга падабенства, ад назвы рэдка сатканай тканіны (гл. рэдчык 1) на другі аддзел страўніка жвачных — сетка (гл.), а потым і на частку брушыны. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́счын ’ростул’ (ТСБМ). Да расчыня́ць (гл.), дзе ‑чыняць/чыніць семантычна звязана з паняццем ’рабіць’ — як у балтыйскіх мовах (параўн. літ. atidarýti, лат. atdarīt). Аналагічна ўкр. розчини́ти і н.-луж. rozcyniś ’расчыніць’ ’тс’, в.-луж. rozčinić ’раз’ядноўваць, раздзяляць’. Такім чынам, семантычны пераход ’рабіць’ > ’зачыняць/расчыняць’, прадстаўлены на беларуска-ўкраінскім арэале, тэрытарыяльна звязаны з балтыйскімі мовамі, а сербалужыцкі — з германскімі дыялектамі (параўн. ням. aufmachen/zumachen ’тс’, гал. dichtmaken ’зачыняць’) (Непакупны, Связи, 86–89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́стачкі (мн.) ’ласкавыя, пяшчотныя словы’ (Нас.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ластаўка ’ласкавая назва дзяўчыны, жанчыны’ і лёстачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні’, параўн. рус. ластуха ’ліслівец’. Не выключана, аднак, што гэта семантычны перанос лексемы ластачка (гл. ластаўка 1). Параўн. рус. ласточкой ’ласкава, лісліва’, ласту́ха, ласту́шка ’чалавек, які любіць лашчыцца’, ластушка ’ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, асабліва да маладой (нявесты)’. Да ластаўка 1 і ласка 1 (гл.). Утварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вытвара́ць ’вырабляць штукі, свавольнічаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Янк. III, Мядзв.). Рус. вытворя́ть, укр. витворя́ти ’тс’. Утворан як форма незакончанага трывання дзеяслова вы́тварыць, які ад тварыць (параўн. польск. wytworzyć ’зрабіць, стварыць’) (гл. Шанскі, 1, В, 235). Семантычны зрух ’тварыць’ > ’рабіць што-небудзь незвычайнае’ атрымаўся, відавочна, не пры пераходзе ў прастамоўна-аргатычнае асяроддзе ўжывання (Шанскі, там жа), а з’явіўся вынікам эліпса словазлучэння вытвараць штукі, свавольства, дзе дзеяслоў выступае ў сваім прамым значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жалка 1 ’жабянятка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. с.-урал. жужа́лка, свярдл., арханг., гом., перм., новасіб. жужелка ’жук, насякомае’. Відаць, звязана з памянш. *жужалка, жужаль 1. Параўн. рус. арханг. жу́желица ’яшчарка’. Гэта назва дробнай істоты ўваходзіць, відаць, у кола тых істот, якія называліся першасна зборным жужаль 1 паводле Махэка₂, 729.

Жу́жалка 2 ’чарнявая жанчына’ (Жд.). Параўн. рус. паўд.-сіб. жу́желица ’чарнявая дзяўчына’. Семантычны перанос ад першапачатковага памянш. жужалка ’чорнае насякомае’ (< жужаль 1) на асобу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. лапырочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «…шапка-лапырка, пасярод дзірка…» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёц 1 ’зуб у баране’ (Нас., Касп., Мат. Гом., Мядзв., Нік., Няч.). Параўн. рус. (зах.) клец ’тс’. Да клёц 2. Семантычны пераход ’кавал дрэва’ > ’сук’ > ’зуб у баране’ (першасны варыянт — стваліна дрэва з тоўстымі сукамі). Гл. Хэнзель, Słowiańszcyzna, 26. Менш надзейная версія: да прасл. tolbCb. Гл. клыкі (Фасмер, 2, 249).

Клёц 2 ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл., Сцяшк.). Укр. кльоц ’калода’, польск. kloc ’тс’. Запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з с.-в.-ням. kloz ’тс’ (Слаўскі, 2, 230; ЕСУМ, 2, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычыні́ць 1 ’паслужыць прычынай чаго-небудзь; выклікаць непрыемныя наступствы’ (ТСБМ), ’зрабіць’: мне дабра не прычыніла і тая Антоля (пух., Сл. ПЗБ), прычыня́цца ’выбіраць пэўныя ўмовы, абставіны’ (ТС). Да чын, чыніць (гл.).

Прычыні́ць 2 ’зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна’ (ТСБМ, Ласт., Янк. 1, Ян.), прічыні́ць ’тс’ (Бяльк.), а таксама прычыні́ць ’прыадчыніць’ (ТС); сюды ж са спецыфічным абмежаваннем семантыкі прычыны́ты ’завязаць (фартух)’ (кобр., ЛА, 4). Беларуска-ўкраінскі семантычны рэгіяналізм (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41; Непакупны, Связи, 86). Далей гл. чын, чыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)