ПЯТРО́Ў Мікалай Васілевіч (3.7.1890, г. Екацярынбург, Расія — 29.9.1964),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1945). Д-р мастацтвазнаўства. Вучыўся ў рэжысёрскім класе Маскоўскага маст. т-ра (1908—10, кіраўнік У.Неміровіч-Данчанка). Працаваў у Александрыйскім т-ры (з 1920 Петраградскі т-р драмы, з 1928 яго дырэктар і маст. кіраўнік), з 1933 маст. кіраўнік Харкаўскага т-ра рус. драмы. З 1939 у Маскве, гал. рэжысёр т-ра транспарту, з 1948 рэжысёр т-ра сатыры (да 1953 гал. рэжысёр), з 1956 т-ра імя А.Пушкіна. Адначасова з 1910 выкладчык, у т. л. ва Усесаюзным ін-це тэатр. мастацтва (з 1946 праф.). Сярод лепшых пастановак: «Штыль» У.Біль-Белацаркоўскага (1927), «Лютасць» Ю.Яноўскага (1930), «Страх» (1931) і «Машачка» (1941) А.Афінагенава, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1934), «З кожным можа здарыцца» (1940) і «Вялікая сіла» (1948) Б.Рамашова (апошні з К.Зубавым, Малы т-р), «Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.Бічэр-Стоу (1948), «Лазня» У.Маякоўскага (1953, з В.Плучакам і С.Юткевічам), «Гулец» паводле Ф.Дастаеўскага (1956) і інш. Аўтар кніг па рэжысуры, у т. л. «Рэжысёр у тэатры» (1961), «Шляхі да творчасці» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1948.
т. 13, с. 168
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ФРАС Анатоль Васілевіч (3.6.1925, г. Харкаў. Украіна — 13.1.1987),
расійскі рэжысёр, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Вучыўся ў Студыі пры Т-ры імя Массавета. Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1950), з 1964 (з перапынкамі) выкладаў у ім. З 1952 рэжысёр Разанскага абл. т-ра драмы, Цэнтр. дзіцячага т-ра, з 1963 гал. рэжысёр т-ра «Ленком», з 1967 рэжысёр т-ра на Малой Броннай, з 1984 гал. рэжысёр т-ра на Таганцы (усе ў Маскве). Для яго творчай манеры характэрна спалучэнне ўмоўнасці сцэн. вырашэнняў, развітага ігравога пачатку, паэтычнай лёгкасці рытмаў і мізансцэн з глыбокай псіхал. распрацоўкай роляў. Паставіў спектаклі: «У добры час!» В.Розава (1954), «Сябар мой, Колька» А.Хмеліка (1959). «Жаніцьба» М.Гогаля (1963, 1975), «104 старонкі пра каханне» (1964) і «Здымаецца кіно» (1965) Э.Радзінскага. «Мальер» М.Булгакава (1966), «Чайка» (1966), «Тры сястры» (1967, 1982) і «Вішнёвы сад» (1975, 1985) А.Чэхава, «Рамэо і Джульета» (1970), «Атэла» (1976) і «Бура» (1983) У.Шэкспіра, «Брат Алёша» паводле Ф.Дастаеўскага (1972), «Дон Жуан» (1973), «Тарцюф» (1981) і «Мізантроп» (1986) Мальера, «Месяц на вёсцы» І.Тургенева (1977), «На дне» М.Горкага (1984), «У вайны не жаночы твар» С.Алексіевіч (1985) і інш. Рэжысёр фільмаў «Двое ў стэпы» (1964), «У чацвер і больш ніколі» (1976) і інш., тэлеспектакляў. Аўтар кніг пра т-р.
Тв.:
Сб. произведений Кн. 1—4. 2 изд. М., 1993.
Літ.:
Фридштейн Ю.А. Эфрос — поэт театра. М., 1993.
т. 18, кн. 1, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКА́ДЗЬЕЎ (сапр. Цівунчык) Аркадзь Станіслававіч
(13.11.1897, в. Журбілавічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.2.1969),
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў тэатр. студыю ў Омску (1921). Арганізатар, гал. рэжысёр і вядучы акцёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра (з 1956), рэжысёр Бабруйскага муз.-драм. т-ра і Магілёўскага абл. т-ра муз. камедыі (1963—66). Найб. значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1957, выканаў таксама ролю Лявона Зябліка), «Вясёлка» М.Заруднага (1958), «Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка (1961), «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1962).
Літ.:
Вавула Г. Аркадзь Аркадзьеў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.
т. 1, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСАЛІ́ЦІНАЎ Мікалай Восіпавіч (24.2.1880, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 22.3.1961),
расійскі і балгарскі акцёр, рэжысёр. Брат В.В.Масаліцінавай. Нар. арт. Балгарыі (1948). Скончыў драм. школу пры Малым т-ры ў Маскве (1907). У 1907—19 акцёр МХТ. Сярод роляў: Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава). З 1925 у Балгарыі, да 1944 гал. рэжысёр, рэжысёр Нар. т-ра ў Сафіі. Паставіў спектаклі «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Квадратура круга» В.Катаева, «Платон Крэчат» А.Карнейчука, «Царская міласць» К.Зідарава і інш. З роляў: Тарцюф («Тарцюф» Мальера), Матыяс Клаўзен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана). Дзімітраўская прэмія 1950.
т. 10, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАТАГО́РАЎ (сапр. Гольдберг) Павел Самойлавіч
(30.12.1907, г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл. — 24.9.1969),
рускі і бел. рэжысёр оперы. Засл. арт. Беларусі (1940), засл. арт. Расіі (1947). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1931). З 1933 рэжысёр Муз. т-ра імя Неміровіча-Данчанкі (з 1941 — імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі). Адначасова з 1935 рэжысёр, у 1939—42 гал. рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Ў 1931—36 і 1946—50 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве. Паставіў на бел. сцэне оперы «Рыгалета» Дж.Вердзі (1935), «Тоска» (1937) і «Чыо-Чыо-сан» (1940) Дж.Пучыні, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1940). Найб. значная работа З. — сцэнічнае ўвасабленне оперы «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (2-я рэд., 1939). Вучань У.Неміровіча-Данчанкі, удзельнічаў у яго пастаноўках опер «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (1934), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «У буру» Ц.Хрэннікава (1939).
Б.С.Смольскі.
т. 7, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН Юрый Мікалаевіч (1.4.1937, г. Курган, Расія — 28.6.1983),
бел. кінаакцёр і рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1959). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965 дэбютаваў як рэжысёр (кароткаметражны маст. фільм «Снежны конь»). Здымаў дакумент. («Людзям на заглядзенне», 1965, «Брэсцкая крэпасць», 1967) і тэлевізійныя [«Побач з вамі», 1967, «Вашынгтонскі карэспандэнт» (3 серыі) і «Міравы хлопец», абодва 1972, «Вялікае супрацьстаянне», 1974, «Антаніна Брагіна», 1978, «Звон адыходзячага лета», 1979] фільмы.
т. 6, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТО́РАЎ (Втораў) Барыс Пятровіч
(н. 29.3.193 2, Масква),
расійскі і бел. рэжысёр. Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна ў Маскве (1955) і Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965). З 1965 рэжысёр-пастаноўшчык Саратаўскага, рэжысёр Пензенскага, гал. рэжысёр Чэлябінскага і Архангельскага драм. т-раў. У 1977—81 і з 1984 рэжысёр-пастаноўшчык Бел. дзярж. муз. т-ра (з 2001 в.а. гал. рэжысёра), у 1981—84 — Бел. т-ра імя Я.Купалы. Адначасова з 1977 выкладае ў Бел. АМ. У 2000—02 рэжысёр опернай студыі пры Бел. акадэміі музыкі. Сярод спектакляў (каля 80) на бел. сцэне: «Доля-індычка» А.Сафронава (1963), «У дзень вяселля» В.Розава (1965) у Дзярж. рус. драм. т-ры; «Несцерка» (1979) і «Судны час» (1984) Р.Суруса, «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані (1985), «Вольны вецер» І.Дунаеўскага (1986), «Пэпі» У.Дашкевіча (1987), «Джулія» (1991) і «Шклянка вады» (1994) У.Кандрусевіча, «Дарагая Памэла» М.Самойлава (1998) у Дзярж. т-ры муз. камедыі; «Ажаніцца — не журыцца» М.Чарота і бр. Далецкіх (1979), «Успаміны» А.Арбузава (1982), «Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі (1983) у Бел. т-ры імя Я.Купалы; «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» С.Маршака (1961), «Цыліндр» Э.Дэ Філіпа (1991) у Бел. т-ры імя Я.Коласа; «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча у Магілёўскім (1978) і Гродзенскім (1987) абл. драм. т-рах; «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага (1984), «Хто баіцца Рэя Брэдберы» У.Максімава (1991) у Т-ры-студыі кінаакцёра; «Трубадур» Дж.Вердзі (2001) у Нац. т-ры оперы Беларусі. Лаўрэат 1-га Нац. фестывалю «Музыка і тэатр» (1996, Мінск).
І.Л.Чэбан.
т. 16, с. 285
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІ́НАЎ (сапр. Гурэвіч) Леў Маркавіч
(9.4.1899, Мінск — 21.3.1963),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1946). Засл. дз. маст. Татарстана (1953). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1921—23 кіраваў у Мінску маст. самадзейнасцю. Аўтар сцэнарыя і пастаноўшчык (з Е.Міровічам і Бейтлерам) масавага дзейства «Праца і капітал» (1921). У 1927—32 і 1942—43 рэжысёр Дзярж. яўр. т-ра Беларусі (найб. значная пастаноўка — «Авечая крыніца» Лопэ дэ Вэгі, 1927). Маст. кіраўнік (1932—37) і гал. рэжысёр (1943—48) Бел. т-ра імя Я.Купалы. Сярод пастановак: «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1932), «Канец дружбы» К.Крапівы (1934) і «Салавей» З.Бядулі (1937, абедзве з Л.Рахленкам), «Паўлінка» Я.Купалы (1944), «Недаростак» Дз.Фанвізіна (1933), «Позняе каханне» (1944) і «Таленты і паклоннікі» (1950) А.Астроўскага, «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1946) і інш. З 1950 гал. рэжысёр Казанскага т-ра імя Качалава (паставіў «Лявоніху на арбіце» А.Макаёнка, 1961).
т. 9, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДАКО́Ў Ілья Якаўлевіч (1.8.1890, Масква — 1.9.1969),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1938). З 1916 акцёр і рэжысёр 2-й Студыі Маскоўскага Маст. т-ра, з 1924 і ў 1946—48 — Маскоўскага Маст. акад. т-ра, у 1933—37 узначальваў Маскоўскі трам, у 1937—44 гал. рэжысёр і маст. кіраўнік Малога т-ра, з 1944 у Т-ры-студыі кінаакцёра і інш. маскоўскіх т-рах. У 1952—53 гал. рэжысёр Бел. т-ра імя Я.Купалы. У 1930—56 праф. Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Дні Турбіных» М.Булгакава (1926), «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1927, з Н.Літоўцавай; абодва пад маст. кіраўніцтвам К.Станіслаўскага), «Страх» А.Афінагенава (1931), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1935), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1940), «Варвары» М.Горкага (1941, з К.Зубавым), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943). На бел. сцэне паставіў «Шчасце паэта» В.Віткі (з П.Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М.Бальшынцова і М.Чыяўрэлі (абодва 1952). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
т. 15, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́НІН Васіль Васілевіч (13.1.1898, г. Тамбоў, Расія — 12.5.1951),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1949). Скончыў драм. студыю ў Тамбове (1920). Працаваў у т-рах Тамбова, Петраграда. У 1924—49 вядучы акцёр Т-ра імя МГСПС (з 1938 імя Массавета). У 1944—51 кіраўнік акцёрскай майстэрні Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі, праф. (з 1949). З 1950 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя А.Пушкіна. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Чапаеў (аднайм. п’еса паводле аповесці Дз.Фурманава), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна; і рэжысёр). З 1927 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1949.
т. 3, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)