УТО́РАЎ (Втораў) Барыс Пятровіч

(н. 29.3.193 2, Масква),

расійскі і бел. рэжысёр. Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна ў Маскве (1955) і Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965). З 1965 рэжысёр-пастаноўшчык Саратаўскага, рэжысёр Пензенскага, гал. рэжысёр Чэлябінскага і Архангельскага драм. т-раў. У 1977—81 і з 1984 рэжысёр-пастаноўшчык Бел. дзярж. муз. т-ра (з 2001 в.а. гал. рэжысёра), у 1981—84 — Бел. т-ра імя Я.​Купалы. Адначасова з 1977 выкладае ў Бел. АМ. У 2000—02 рэжысёр опернай студыі пры Бел. акадэміі музыкі. Сярод спектакляў (каля 80) на бел. сцэне: «Доля-індычка» А.​Сафронава (1963), «У дзень вяселля» В.​Розава (1965) у Дзярж. рус. драм. т-ры; «Несцерка» (1979) і «Судны час» (1984) Р.​Суруса, «Дзяніс Давыдаў» А.​Мдывані (1985), «Вольны вецер» І.​Дунаеўскага (1986), «Пэпі» У.​Дашкевіча (1987), «Джулія» (1991) і «Шклянка вады» (1994) У.​Кандрусевіча, «Дарагая Памэла» М.​Самойлава (1998) у Дзярж. т-ры муз. камедыі; «Ажаніцца — не журыцца» М.​Чарота і бр. Далецкіх (1979), «Успаміны» А.​Арбузава (1982), «Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі (1983) у Бел. т-ры імя Я.​Купалы; «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» С.​Маршака (1961), «Цыліндр» Э.​Дэ Філіпа (1991) у Бел. т-ры імя Я.​Коласа; «Пінская шляхта» В.​Дуніна-Марцінкевіча у Магілёўскім (1978) і Гродзенскім (1987) абл. драм. т-рах; «Жаніцьба Бальзамінава» А.​Астроўскага (1984), «Хто баіцца Рэя Брэдберы» У.​Максімава (1991) у Т-ры-студыі кінаакцёра; «Трубадур» Дж.​Вердзі (2001) у Нац. т-ры оперы Беларусі. Лаўрэат 1-га Нац. фестывалю «Музыка і тэатр» (1996, Мінск).

І.​Л.​Чэбан.

т. 16, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)