рэжысёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, -ая, -ае.

Рэжысёрскае бачанне п’есы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэжысё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэжысё́р рэжысё́ры
Р. рэжысё́ра рэжысё́раў
Д. рэжысё́ру рэжысё́рам
В. рэжысё́ра рэжысё́раў
Т. рэжысё́рам рэжысё́рамі
М. рэжысё́ру рэжысё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэжысёр м. режиссёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэжысёр, ‑а, м.

Мастацкі кіраўнік, пастаноўшчык спектакля або кінафільма. Гэты Цімошка быў тут адначасова і арганізатарам, і рэжысёрам, і выканаўцам самых адказных роляў. Краўчанка. На канферэнцыі прысутнічалі супрацоўнікі Міністэрства культуры БССР, рэжысёры, артысты, мастакі. «ЛіМ».

[Фр. régisseur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэжысёр м. Regisseur [reʒi´sø:r] m -s, -e, Spíelleiter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэжысёр

(фр. régisseur, ад лац. regere = кіраваць)

пастаноўшчык спектакляў, фільмаў, эстрадных ці цыркавых праграм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пастано́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які кіруе пастаноўкай спектакля, відовішча; рэжысёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

режиссёр рэжысёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кінарэжысе́р

(ад кіна- + рэжысёр)

пастаноўшчык, рэжысёр кінафільма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінарэжысёр, ‑а, м.

Пастаноўшчык, рэжысёр кінафільма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)