Э́ФРАС Анатоль Васілевіч (3.6.1925, г. Харкаў. Украіна — 13.1.1987),
расійскі рэжысёр, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Вучыўся ў Студыі пры Т-ры імя Массавета. Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1950), з 1964 (з перапынкамі) выкладаў у ім. З 1952 рэжысёр Разанскага абл. т-ра драмы, Цэнтр. дзіцячага т-ра, з 1963 гал. рэжысёр т-ра «Ленком», з 1967 рэжысёр т-ра на Малой Броннай, з 1984 гал. рэжысёр т-ра на Таганцы (усе ў Маскве). Для яго творчай манеры характэрна спалучэнне ўмоўнасці сцэн. вырашэнняў, развітага ігравога пачатку, паэтычнай лёгкасці рытмаў і мізансцэн з глыбокай псіхал. распрацоўкай роляў. Паставіў спектаклі: «У добры час!» В.Розава (1954), «Сябар мой, Колька» А.Хмеліка (1959). «Жаніцьба» М.Гогаля (1963, 1975), «104 старонкі пра каханне» (1964) і «Здымаецца кіно» (1965) Э.Радзінскага. «Мальер» М.Булгакава (1966), «Чайка» (1966), «Тры сястры» (1967, 1982) і «Вішнёвы сад» (1975, 1985) А.Чэхава, «Рамэо і Джульета» (1970), «Атэла» (1976) і «Бура» (1983) У.Шэкспіра, «Брат Алёша» паводле Ф.Дастаеўскага (1972), «Дон Жуан» (1973), «Тарцюф» (1981) і «Мізантроп» (1986) Мальера, «Месяц на вёсцы» І.Тургенева (1977), «На дне» М.Горкага (1984), «У вайны не жаночы твар» С.Алексіевіч (1985) і інш. Рэжысёр фільмаў «Двое ў стэпы» (1964), «У чацвер і больш ніколі» (1976) і інш., тэлеспектакляў. Аўтар кніг пра т-р.
Тв.:
Сб. произведений Кн. 1—4. 2 изд. М., 1993.
Літ.:
Фридштейн Ю.А. Эфрос — поэт театра. М., 1993.
т. 18, кн. 1, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)