2.зборн. (гародніна) Gemüse n -s, -e, Grünzeug n -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СЬЕ́РА-НЕВА́ДА (Sierra Nevada),
хрыбет у сістэме Кардыльераў Паўн. Амерыкі, на ПдЗ ЗША. Даўж. 750 км, выш. 4418 м (г. Уітні). Складзены з гранадыярытаў. Сейсмічны раён. Каля ўсх. падножжа гразевыя вулканы, гарачыя крыніцы. Зах. схіл пакаты, з глыбокімі далінамі, добра ўвільготнены. Расліннасць — вечназялёныя хмызняковыя дубы (да выш. 1000 м), якія змяняюцца хвойнымі лясамі, вышэй за 3000 м — альпійскія лугі. Усх. схіл стромкі, парэзаны цяснінамі, адносна засушлівы. Расліннасць — горныя хваёвыя лясы і рэдкалессі. На вяршынях вечныя снягі. З гор праведзены водаправоды, якія дастаўляюць ваду ў гарады Сан-Францыска і Лос-Анджэлес. Нац. паркі Іасеміцкі, Кінгс-Каньён, Секвоя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зяле́ніва, ‑а, н.
1.зб. Зялёная трава, зялёная расліннасць; зеляніна. Пахла сена, пахла зяленіва сухой травы ў аўсянай саломе.Чорны.[Жэнька] схадзіла ў гарод, назбірала зяленіва і прыйшла зноў на вуліцу.Крапіва.
2. Зялёны колер чаго‑н. Успыхнула зяленіва маладога, яшчэ клейкаватага лісця.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес.попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАРЫГА́НГА,
вулканічная вобласць на У Манголіі. Патухлыя вулканы (выш. да 1778 м), палі базальтавых лаў, буйныя масівы пяскоў. Расліннасць паўпустынная і стэпавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мо́нтэ
(ісп. monte)
расліннасць ксерафітна-сукулентных хмызнякоў (акацыі, мімозы, паслёнавыя, кактусы) на сухіх узвышаных раўнінах Венесуэлы, Парагвая і Аргенціны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІКТО́РЫЯ-ФОЛС (Victoria Falls),
нацыянальны парк у Зімбабве, у бас.р. Замбезі. Засн. ў 1952 (з 1931 рэзерват, з 1939 запаведнік). Пл. 1900 тыс.га. Гал. аб’ект аховы — ландшафты вакол вадаспада Вікторыя. Размешчаны на прылеглай да вадаспада плошчы ўздоўж цячэння р. Замбезі, у паўн.ч. змыкаецца з нац. паркам Мосі-Оа-Тунья (Замбія). Расліннасць — дажджавыя і галерэйныя лясы, што складаюцца пераважна з розных відаў пальмаў, бамбуку, дрэвападобных папарацей, а таксама пустынная расліннасцьПаўн. Калахары. Для фауны звычайныя слон, бегемот, афр. буйвал, жырафа, антылопы, малпы, кракадзіл, леў, леапард, гіены, насарог, зебры; больш як 200 відаў птушак; шматлікія яшчаркі, змеі; пашыраны розныя віды мурашак і тэрмітаў. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экватарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экватара, належыць яму. Экватарыяльны круг. □ У самым цёплым поясе Марса летам у пасляпаўднёвы час тэмпература дасягае 27 градусаў цяпла.«Беларусь».// Які знаходзіцца каля экватара, на экватары; які ўласцівы раёнам, размешчаным каля экватара. Экватарыяльныя краіны. Экватарыяльная расліннасць. Экватарыяльны клімат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЭ́РВАЧ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах Віцебскай вобл.Засн. ў 1997 для стабілізацыі гідралаг. рэжыму воз. Сэрвач, р. Сэрвач і яе прытокаў, аховы унікальных прыродна-расл. балотных комплексаў. Пл. 9068 га. У рэльефе гал. месца займае нізіна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, западзінамі, лагчынамі. Глебы ў асн. тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярновыя, частка іх моцна завалунена. Стракатая расліннасць, у асн. балотныя асокі, брыевыя імхі, ёсць насякомаедныя расліны (расянка круглалістая і адваротнаяйцападобная), шмат лек. і дэкар. відаў. Лясная расліннасць з елкі, хвоі, бярозы павіслай і пушыстай, вольхі чорнай, шэрай і інш. У Чырв. кнізе цынклідыум стыгійскі, ласняк Лёзеля, пустапялёснік зялёны, сон лугавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНКС (Banks),
востраў на З Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 64 тыс.км². Паверхня — раўніны і плато выш. да 762 м. Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць. Населены пункт — Сакс-Харбар.