Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
раслі́ннасць, -і, ж.
1. Сукупнасць раслін, расліннае покрыва якой-н. мясцовасці.
Р.
Каўказа.
2. Валасы на целе, галаве, твары (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раслі́ннасцьж. расти́тельность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раслі́ннасць, ‑і, ж.
1. Сукупнасць раслін пэўнай тэрыторыі; расліннае покрыва зямлі ў цэлым. Палеская нізіна па сваіх прыродна-гістарычных умовах — па асаблівасцях клімату і расліннасці, а таксама жывёльнага свету — з’яўляецца выключна цікавым раёнам еўрапейскай часткі Савецкага Саюза.«Беларусь».Найбагацейшая расліннасць пышна красуе ўсюды.Чорны.На сярэдзіне затокі вада была чыстай, без расліннасці.Ігнаценка.
2.Разм. Валасы на твары, галаве, целе чалавека. Гэта быў даўгі маўклівы мужык з апатычным выразам беднага на расліннасць твару.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расліннасць 9/120; 10/610; 12/37
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
раслі́ннасцьж.
1.геагр., бат. Vegetatión [ve-] f -; Pflánzenwuchs m -es; Pflánzenreich n -(e)s;
2.разм. (валасы) Beháarung f -, Háarwuchs m -es; Bártwuchs m (на твары)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РАСЛІ́ННАСЦЬ,
сукупнасць расл. згуртаванняў (фітацэнозаў) Зямлі або асобных яе рэгіёнаў. Характарызуецца колькасцю і спалучэннем відаў, наяўнасцю розных жыццёвых форм раслін, іх прасторавай структурай і дынамікай. Пакрывае амаль усю паверхню мацерыкоў (акрамя ледзяных пустынь унутр.тэр. Антарктыды, Грэнландыі, самых высокіх раёнаў горных масіваў і сухіх пустынь), знаходзіцца ў акіянах і інш. вадаёмах. Утварае важны кампанент біясферы (фітасферу), звязана з асаблівасцямі клімату, воднага рэжыму, глебы, рэльефу, а таксама з жывёльным светам, разам з якім фарміруе розныя біягеацэнозы. Адыгрывае найважн. ролю ў першасным сінтэзе арган. рэчыва і кругавароце рэчываў. Размеркаванне Р. мае пераважна занальны характар і звязана з кліматычнымі паясамі (асабліва на раўнінах, а ў гарах выяўляецца верт. пояснасцю). У розных класіфікацыях адрозніваюць Р. водную, мезафітную, ксерафітную, галафітную, або драўнінную, травяністую, кустовую, хмызняковую. Асн. класіфікацыйныя адзінкі — асацыяцыя, фармацыя, тып. Некалькі дзесяткаў тыпаў Р. сушы характарызуюць самыя буйныя біёмы: тундру, лясны (тайга, трапічныя лясы і інш.), саванну, стэп, пустыню і інш. На Беларусі прыроднае расліннае покрыва займае 67,2% тэр., якая адносіцца да 2 буйных батаніка-геагр. абласцей — Еўрапейскай таежнай хвойна-лясной (барэальнай) і Еўрапейскай шыракаліста-лясной (немаральнай). Пашырана Р. лясная (35,6%), лугавая (17,1%), балотная (12,2%) і хмызняковая (2,3%). Асобны тып утварае водная Р. — макрафіты. Паводле прыродна-кліматычных умоў вылучаюць 3 геабат. падзоны: дубова-цемнахвойныя лясы (Паўночная), грабава-дубова-цемнахвойныя лясы (Цэнтральная) і шыракаліста-хваёвыя лясы (Паўднёвая). На Р. адмоўна ўплываюць гасп. дзейнасць чалавека, тэхнагеннае забруджванне прыродных экасістэм, змены экалагічных умоў, таму яна патрабуе рацыянальнага выкарыстання, пастаяннай аховы і аднаўлення. Вывучае Р. геабатаніка, фітацэналогія і экалогія. Гл. таксама Геабатанічнае раянаванне і іл. да яго, Расліны, Флора.