Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
насі́лле, ‑я, н.
1. Прымяненне фізічнай сілы. Пратэст супраць грубага насілля. Сляды насілля на целе.
2. Прымусовае ўздзеянне на каго‑н. для дасягнення сваёй мэты. Дыктатура ёсць панаванне часткі грамадства над усім грамадствам і прытым панаванне, якое апіраецца непасрэдна на насілле.Ленін.// Злоўжыванне сваёй уладай; прыцясненне. Разбурыць лад насілля і зла.
•••
Непраціўленне злу насіллемгл. непраціўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбудры́ць ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), разбу́рыць, разбудра́ць ’разбэсціць, раздурыць’ (Мат. Гом., Янк. 1), разбыдрэ́ць ’раздурэць’ (мін., Гіл.); а таксама развідрэ́ць, развядрэ́ць ’разбэсціць, разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Магчыма, роднаснае бударажыць, будуражыць (гл.), укр.будара́жити, рус.будоражить ’узрушваць’, ’узбуджаць’, якія, аднак, не маюць пераканаўчай этымалогіі, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 6, 461–462. Відаць, ідэнтычнае развыдрэць ’зрабіцца смелым, храбрым, бойкім, дзёрзкім’ (Нас.), што да вы́дрэць ’тс’ ад выдра (гл.) у пераносным значэнні ’хто глядзіць, вылупіўшы вочы; дзёрзкі’ (Нас.).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МІНДО́ЎГ (Мендог; 11957—1263),
заснавальнік і першы вял. князь Вялікага княства Літоўскага. Упершыню ўпамінаецца ў 1219 разам са старэйшым братам Даўспрункам сярод «старшых князёў» Літвы, якія падпісалі дагавор з Уладзіміра-Валынскім княствам. Да сярэдзіны 1230-х г. М. дасягнуў аднаасобнай улады ў Літве або значнай яе частцы. Ў 1236 «Литва Мендога» знаходзілася ў саюзных або васальных адносінах з галіцка-валынскім кн. Данілам Раманавічам. Далучыў да сваіх уладанняў Новагародскую (Навагрудскую) зямлю і ўладкаваў свайго стаўленіка ў Полацку, што фактычна дало пачатак утварэнню ВКЛ. Пасля гэтага адносіны М. з Данілам сталі варожымі. У познім Густынскім летапісе (17 ст.) паведамляецца пра хрышчэнне М. ў праваслаўе ў 1246, аднак гэта не пацвярджаецца больш раннімі крыніцамі. Каля 1249 М. захапіў уладанні сваіх пляменнікаў Эдзівіда і Таўцівіла, што выклікала іх мяцеж, да якога далучыліся жамойцкі кн. Выкінт, Даніла Раманавіч, Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства. Каб разбурыць гэту небяспечную кааліцыю, М. пайшоў на прамыя зносіны з Рымам, у канцы 1250 або пач. 1251 прыняў каталіцтва, а ў 1252 (паводле інш. звестак 1253) каранаваўся ў Навагрудку каралеўскай каронай, якую прыслаў рымскі папа Інакенцій IV. Гэта дазволіла М. выйсці з вайны з мінімальнымі стратамі, хоць ён быў вымушаны часова аддаць крыжакам частку Жамойці, а сыну Данілы Раману — Навагрудак (на ўмовах васальнай залежнасці ад М.). Каля 1254 М. выдаў сваю дачку замуж за Шварна, другога сына Данілы. Каля 1257 супраць Літвы быў арганізаваны паход мангола-татарскага ваяводы Бурундая і галіцка-валынскіх князёў, аднак М. здолеў не толькі захаваць уладу, але і аднавіць поўны кантроль над Навагрудскай зямлёй. У 1261 ён разарваў мір з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад каталіцтва. У канцы жыцця карыстаўся неабмежаванай уладай у Літве, што выклікала змову супраць яго князёў жамойцкага Траняты, полацкага Таўцівіла, нальшчанскага Даўмонта. У выніку М. быў забіты разам з сынамі Рупекам і Руклем.
1. З’есці ўнутраную частку чаго‑н. Выесці начынку з пірага.
2. З’есці ўсё, што знаходзіцца ў чым‑н. Выесці міску крупніку.
3.Разбурыць, пашкодзіць, праесці (аб дзеянні едкіх рэчываў). Кіслата выела дзірку ў тканіне. Дым выеў вочы.
•••
Выесці вочы — надакучыць папрокамі, напамінкамі.
Душу выесці — вельмі надакучыць прыставаннямі, дакорамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́сці, ‑есць; ‑ядуць; пр. раз’еў, ‑ла; зак., каго-што.
1.Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму‑н. (пра едкія рэчывы). Кіслага раз’ела руку. □ Адклеіць газету ад вечка Міхалькова куфэрка не ўдалося: клей раз’еў паперу, яна ламалася.Жычка.// Скусаць да крыві.
2.перан. Разбуральна, пагібельна ўздзейнічаць на каго‑, што‑н. — Раз’ела цябе хцівасць, растачыла тваю душу гэта старая хвароба, як шашаль дрэва.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)