Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
трыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.
Т. рукамі за плот.
Т. за руку.
Хлопчык трымаўся за бацьку.
2.перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.
Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.
Т. за пасаду.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.
Гузік трымаўся на адной нітцы.
4.за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.
Т. за бок.
Т. за калена.
5. Захоўваць якое-н. становішча.
Ледзь т. на нагах ад стомы.
Т. на вадзе.
6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.
Т. на занятай пазіцыі.
7.перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.
Упэўнена т.
Манера т.
8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.
Т. правага боку дарогі.
9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымлівацца, захоўвацца.
Надвор’е трымалася добрае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разделя́тьнесов.
1. дзялі́ць, раздзяля́ць, падзяля́ць;
2.перен. падзяля́ць; (присоединяться) далуча́цца; (держаться, придерживаться) трыма́цца, прытры́млівацца; (переживать) перажыва́ць (ра́зам), зазнава́ць; часто переводится также оборотом в сочетании с глаг., соответствующим значению сущ.: он не разделя́ет ва́шего мне́ния ён не падзяля́е ва́шай ду́мкі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ КІТА́Я (КПК),
палітычная партыя левага кірунку ў Кітаі, найбуйнейшая ў свеце. Засн. ў ліп. 1921 на 1-м устаноўчым з’ездзе ў Шанхаі пры садзеянні Камуністычнага Інтэрнацыянала ва ўмовах уздыму нац.-рэв. руху і пашырэння ідэй марксізму-ленінізму ў Кітаі. Склалася на аснове марксісцкіх гурткоў Пекіна, Шанхая, Гуанчжоў і інш. (60 чал.) і эмігранцкай групы з Токіо. Заснавальнікі — Лі Дачжао, Мао Цзэдун і інш. 1-ы з’езд абвясціў канчатковай мэтай партыі пабудову ў Кітаі сацыялізму. 2-і з’езд (1922) вызначыў найбліжэйшай задачай партыі ажыццявіць дэмакр. рэвалюцыю. У 1923—27 супрацоўнічала з партыяй Гаміньдан, удзельнічала ў рэвалюцыі 1925—27. Пасля захопу ўлады Чан Кайшы і інш. правымі лідэрамі Гаміньдана (крас.—ліп. 1927) КПК, якой з 1935 кіраваў Мао Цзэдун, абапіраючыся на свае ўзбр. сілы (Чырв. армію, з 1946 Нар.-вызв. армію Кітая), вяла вайну з гаміньданаўскім рэжымам і адначасова ў 1937—45 сумесную з Гаміньданам вайну супраць яп. войск, якія акупіравалі ч. краіны. У выніку перамогі над Гаміньданам у грамадз. вайне 1946—49 прыйшла да ўлады (1949) і стала кіруючай партыяй. З сярэдзіны 1950-х г. у КПК сапернічалі радыкальная (лідэр Мао Цзэдун) і прагматычная (лідэр Дэн Сяапін) фракцыі, выявіліся рознагалоссі з КПСС. Мао Цзэдун ініцыіраваў у 1958 «вял. скачок», у 1966 — «культ. рэвалюцыю», якія прывялі краіну да стану цяжкага крызісу. Пасля яго смерці (1976) у кіраўніцтва КПК прыйшлі прагматыкі на чале з Дэн Сяапінам, якія правялі шэраг рэформ, скіраваных на рынкавыя пераўтварэнні ў эканоміцы краіны. Пасля распаду сусв.сацыяліст. сістэмы (канец 1980-х — пач. 1990-х г.) КПК не адмовілася ад манаполіі на паліт. ўладу, але абмежавала свой удзел у кіраванні эканомікай. Яна працягвае прытрымліваццаасн. ідэй марксізму-ленінізму і Мао Цзэдуна (гл.Мааізм). Налічвае больш за 58 млн.чл. (1997). Вышэйшы орган — з’езд (15-ы з’езд адбыўся ў вер. 1997), паміж з’ездамі партыяй кіруюць ЦК, яго Палітбюро, Пастаянны к-т, Сакратарыят, Цэнтр. камісія па праверцы дысцыпліны і Ваен. савет ЦК. Ген. сакратар ЦК з чэрв. 1989 Цзян Цзэмінь. Друкаваныя органы ЦК — газ. «Жэньмінь жыбао» («Народная газета») і час. «Хунцы» («Чырвоны сцяг»), Разам з дэмакр. партыямі і грамадскімі арг-цыямі КПК утварае Нар.паліт. кансультатыўны савет Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fact[fækt]n.
1. факт;
hard facts неабве́ржныя, бясспрэ́чныя фа́кты;
stick to the factsпрытры́млівацца фа́ктаў
2.і́сціна, пра́ўда; сапра́ўднасць;
I know for a fact that she is not involved in the matter. Я ўпэўнены, што яна не замешана ў гэтай справе.
♦
the fact (of the matter) is… на са́май спра́ве…;
facts speak for themselves фа́кты гаво́раць са́мі за сябе́;
Is that a fact? infml Няўжо так?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
спавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.
1. Прымаць споведзь у каго‑н., слухаць пакаянне ў грахах на споведзі. Спавядаць грэшніка. Спавядаць хворага. □ У царкве правілі аж тры папы: спавядалі, хрысцілі, свянцілі ваду, з пратэсамі хадзілі вакол крыніцы.Грахоўскі.
2.перан. Настойліва распытваць каго‑н.; лаяць і ўшчуваць за што‑н. Васіль Бераг, ведаеце, угледзеўшы, што Стэпа нясе бярэмейка г[о]ллейка, спыніў яе ля студні .. і давай спавядаць, лаяць ды, нават, штурхаць. «Гэта, — кажа, — няйначай, ты пакрала маё галлё...»Гартны.[Ніна:] — Ат, глупства. «Маленькі дыванок», і растлумачыла: — Так мы называем выклік да начальства. Стаіш на дыване, а яно цябе спавядае.Шыцік.
3.Кніжн.Прытрымлівацца якога‑н. вучэння, пераканання і пад. Цікавасць Багдановіча да народнага эпасу і яго форм была творча зразумета Купалам, які напісаў сваю «Бандароўну», якраз кіруючыся прынцыпамі, якія спавядаў Багдановіч.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hálten*
1.vt
1) трыма́ць;
j-n an [bei] der Hand ~ трыма́ць каго́-н. за руку́