Навярну́ць ’схіліць, пераканаць; нахіліць, пахіснуць; нагаварыць на каго-н.’ (Гарэц.), ’прымусіць’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’надумацца (сказаць)’ (карм., Мат. Гом.), сюды ж навярну́цца ’павярнуцца’ (мядз., Жыв. сл.), ’адведаць’ (круп., «Полымя», 1980, 8, 253). Да вярну́ць з развіццём семантыкі ад ’вярнуць назад’, ’прымусіць адступіць’ да ’адведаць’, ’наваліць’, ’схіліць да чаго-н.’ і г. д., характэрнай для большасці славянскіх моў, параўн. укр.навернувся в хату, польск.nawrócić grzesznika (= схіліць да пакаяння), серб.-харв.навр́нути се ’зайсці, наведаць’ і інш., відаць, адлюстроўвае, акрамя шматзначнасці каранёвай марфемы, разгорнутую сінанімію прэфікса на-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыну́дзіць ’прымусіць’ (Ян.), прынудзі́лавец ’хто працуе па прымусу’ (паст., Сл. ПЗБ), загнаць у прыну́д ’прымусіць зайсці сілай’ (ТС), сюды ж дзеясловы з іншай семантыкай, адлюстраванай у ну́дзіць (гл.): прыну́дзіць ’занудзіцца, зажурыцца’ (Ян.), прыну́дзіцца ’тс’, прыну́дзіць ’затхнуцца (пра рыбу)’ (ТС); таксама сюды ж аддзеяслоўныя субстантывы прыну́да ’туга’ (ТС), пріну́жа ’прынука, прымус’ (Бяльк.). Ст.-бел.принудити ’прымусіць, загадаць’. Узыходзіць да прасл.*prinuditi, прэфіксальнага ўтварэння ад *nuditi (sę). Ст.-слав.приноудити ’прынудзіць’, ст.-рус.принудити ’прымусіць, прынудзіць; загадаць; пераканаць; прызначыць’ (Сразн.), рус.прину́дить ’прымусіць’, укр.принуди́ти ’змучыць, змарыць тугою, смуткам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
внуши́тьсов.
1.(вызвать) вы́клікаць; (возбудить) абудзі́ць; (вселить) усялі́ць, пасялі́ць, нада́ць; (навеять) наве́яць; (при помощи гипноза) унушы́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
éinreden
1.vt угаво́рваць, перако́нваць;
das lásse ich mir nicht ~ дарэ́мна мяне́ хо́чуць у гэ́тым перакана́ць
2.vi (aufa) угаво́рваць (каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Перапрасі́ць ’папрасіць прабачэння’ (ТСБМ; Гарэц.), пірапрасіць ’тс’ (Варл.), перэпросі́ць ’тс’ (ТС), пэрэпросі́ті ’тс’ (Бес.), перапрос ’просьба аб прабачэнні’ (Гарэц., Касп.), піряпросы, перапросіны ’тс’ (Юрч. СНЛ; Др.-Падб.). Укр.перепроси́ти, перепро́шувати, перепро́сити ’тс’; рус.смал.перепра́шивать, перепросить ’угаварыць’, польск.przeprosiny, przeprośba, ст.-польск.przepros, przeprosić ’перапрасіць’; н.-луж.pśepšosowaś, pśepšosyś, pśepšosba ’запрашаць, -сіць, запрашэнне’, в.-луж.přeprosyć, přeprošeć, přeprošenje ’тс’; славен.preprósiti, preprosíti ’ўпрасіць, пераканаць’, preprošénje ’ўгаворы праз просьбу’. Да прасл.*per‑prositi > пера- і прасі́ць (гл.). Польска-беларуска-ўкраінская семантычная інавацыя, першапачаткова — ’прасіць прабачэння, плацячы за шкоду ці зробленую крыўду, да прымянення санкцый’ (з XIV ст.), гл. Банькоўскі, 2, 892–893.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што і без дап.
Прызнаць правільнасць чаго‑н. (зробленай раней заявы, сказаных слоў і пад.). Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы.Колас.Усе пацвердзілі тое, што паведаміў Крук.Кавалёў.// Запэўніць, пераканаць у верагоднасці чаго‑н. Малашкін пацвердзіў, што Гусак злоўлены, але яшчэ знаходзіцца ў вобласці.Пестрак.// З’явіцца доказам правільнасці чаго‑н. І дзед прыглядаўся да зямлі, як бы шукаў даўнейшага вогнішча, каб пацвердзіла яно яго праўду.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Даказа́ць ’даказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус.доказа́ть ’даказаць, давесці’, дыял.доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр.доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш.dokázati ’даказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац.dokázať ’даказаць, выканаць, зрабіць’, балг.дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед.докаже ’даказаць; дагаварыць’, серб.-харв.дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
облома́тьсов.
1.(отделить части, куски чего-л.) аблама́ць, мног. паабло́мліваць; палама́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і зінф.
1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу.Скрыпка.
2.Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор.Бажко.
3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка.Карпюк.[Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць...Бачыла.
4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)