кампенсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Аплаціць (аплачваць), пакрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш.

К. страты.

К. згублены час.

2. Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., каго-што.

Пакрываць, насыпаць пудрай. Пудрыць твар. // Пасыпаць якім‑н. парашком паверхню чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрыхава́ць, штрыхую, штрыхуеш, штрыхуе; незак., што.

Наносіць штрыхі (на чарцёж, малюнак, план, схему і пад.); пакрываць штрыхамі. Штрыхаваць карту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lukrować

незак. пакрываць глазурай, глазураваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тушава́ць

(ням. tuschen)

наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рабаці́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. што. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 1 знач.).

Ветрык злёгку рабаціў лужыны.

2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах.

Аж р. у вачах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возмеща́ть несов. (покрывать) пакрыва́ць; (оплачивать) апла́чваць; (возвращать) вярта́ць, варо́чаць; (компенсировать) кампенсава́ць; (заменять) замяня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем сталі які‑н. прадмет пры дапамозе электролізу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глянцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што.

Пакрываць глянцам.

Г. паперу.

Г. абутак.

|| зак. наглянцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. глянцава́нне, -я, н. і глянцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. глянцава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., чым.

1. Пакрываць сябе пырскамі чаго-н.

П. адэкалонам.

2. Пырскаць на каго-н., адзін на аднаго ці вакол сябе.

П. вадой.

|| зак. папы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. пы́рсканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)