кампенсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Аплаціць (аплачваць), пакрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш.

К. страты.

К. згублены час.

2. Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)