Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
rotten[ˈrɒtn]adj.
1. гнілы́, прагні́лы; сапсава́ны; ту́хлы;
rotten floorboards прагні́лыя масні́цы;
a rotten egg ту́хлае я́йка
2.infmlнесумле́нны
3.infml пага́ны, паску́дны; дрэ́нны; агі́дны;
rotten weather ве́льмі дрэ́ннае надво́р’е;
a rotten player ніку́ды не ва́рты ігро́к;
rotten work халту́рная рабо́та
♦
a rotten apple ≅ паршы́вая аве́чка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паску́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм.груб.
1. Брыдкі, агідны. — Канвойнікі падганяюць нас, пакрыкваюць ды такімі паскуднымі словамі лаюцца, што і слухаць моташна.Колас.// Дрэнны, гадкі. Дровы былі тады, і паскудныя ж — хоць ты сам заместа іх у топку лажыся.Лынькоў.[Дзед Бадыль:] Лагчына там, ды такая ж паскудная! Што ні ступіш, дык навылёт і навылёт.Крапіва.
2.Лаянк.Несумленны, непрыстойны, благі; які любіць рабіць шкоду, подласць. Паскудны чалавек заўсёды пакажа сябе, тут нечаму асабліва здзіўляцца.Лынькоў.[Саўка:] — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́льма, ‑ы, м. і ж.
1. Махляр, несумленны чалавек; нягоднік, паганец. — Ну, мерайце, — кажу, — ды рэжце! — Куляецца аршын, маланкай ходзяць рукі — Так спрытна шэльма мерае.Крапіва.— Ага, шэльма, — захрыпеў Сцяпан, кідаючыся на .. [чалавека] і хватаючы яго за рукі.Чорны.[Беразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен, апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж.Чарнышэвіч.
2. Хітрун, круцель, дураслівец, махляр (звычайна ўжываецца як выражэнне захаплення, спагады, адабрэння). — Вера, ведаеш, што я скажу табе... Ты — хоць вялікая шэльма, але папраўдзе слаўная дзеўка...Зарэцкі.[Каваль:] — І дарога грыміць, І душа спявае. І людзі глядзяць і радуюцца: бач, як ляціць, шэльма!..Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)