torment

1. [tɔrˈment]

v.t.

1) му́чыць

2) мо́цна непако́іць, назаля́ць, дакуча́ць

He torments everyone with silly questions — Ён назаля́е ко́жнаму дурны́мі пыта́ньнямі

2. [ˈtɔrmənt]

n.

1) му́ка f.

2) прычы́на згрызо́таў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trapić

trapi|ć

незак. турбаваць, мучыць, непакоіць;

~ła go bezsenność — яго мучыла бяссоніца;

~ły ją wyrzuty sumienia — яе мучыла сумленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

му́чыць, мучу, мучыш, мучыць; незак., каго.

Прычыняць мукі, пакуты каму‑н. [Мільгун:] — Я сам па сваёй волі ні слова не гаварыў пра вас, нікога з вас не называў.. Але мяне мучылі, мяне катавалі. Колас. «Як гэта я не ўбярог бацькі?!» — мучыў сябе папрокамі Валодзя. Новікаў. // Быць прычынай мукі. У цяжкія дні блакады, калі прадукты ў нас выйшлі зусім, мяне, больш чым каго, пачаў мучыць голад. Карпюк. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не даваць спакою, хваляваць, непакоіць. Пустыя дні бяздзейнасці, асабліва на першым пачатку, мучылі Маю. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bother

[ˈbɑ:ðər]

1.

n.

1) турбо́та f.; кло́пат -у m., даку́ка f.

2) назо́ла f. (пра чалаве́ка)

2.

v.t.

1) дакуча́ць; дуры́ць галаву́; назаля́ць, турбава́ць

2) непако́іць, хвалява́ць

3.

v.i.

турбава́цца, непако́іцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

disturb

[dɪsˈtɜ:rb]

v.t.

1) турбава́ць, паруша́ць спако́й, перашкаджа́ць

Do not disturb the baby; he is asleep — Не турбу́й дзіця́; яно́ сьпіць

2) раскіда́ць, паруша́ць пара́дак

3) непако́іць; трыво́жыць; турбава́ць

Don’t disturb yourself — Не турбу́йцеся

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Карце́ць ’карцець, хацецца’ (Нас., Касп., Бяльк., Шат.), ’трывожыць, непакоіць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ, Юрч., Янк. 1), ’згараць ад нецярплівасці штосьці зрабіць’ (Гарэц.), укр. кортить кого ’карціць зрабіць што-небудзь, падмывае зрабіць што-небудзь’, рус. кортеть ’карцець, адчуваць боль’. Апошняе значэнне можа быць крытэрыем для рэканструкцыі семантыкі праславянскага слова. Да яго добра пасуе серб.-харв. кр̀тити ’мучыць’, параўн. семантыку ў выразе тыпу «пакутлівае жаданне» або «знемагаць, чакаючы што-небудзь». Балтыйскія паралелі да прасл. kъrtiti (параўн. яшчэ балг. къртя ’ламаць, біць’, рус.-ц.-слав. чрьсти ’рубіць’): літ. kir̃sti ’рубіць’, лат. cirst (Слаўскі, 2, 71–72). Гл. таксама кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

муці́ць, мучу, муціш, муціць; незак., каго-што.

1. Рабіць мутным (у 1 знач.), каламуціць. Мільгалі лускою шчупакі. Здавалася часам, што гэта яны муцілі халодную паводкавую ваду. Пестрак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Не даваць спакою, непакоіць, трывожыць. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум. Дуброўскі. І душу муціць неспакой, А кожны грук і др[ы]гаценне У сэрцы болем аддаюць. Колас.

3. пераважна безас. Цягнуць на рвоту, быць у стане млосці. Яго муціла ад курэння. □ Назаўтра мяне так муціў голад, што я не ведаў, дзе мне дзецца. Сачанка.

•••

Муціць ваду — тое, што і каламуціць ваду (гл. каламуціць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турбава́ць (турбува́ць, турбова́ць) ‘праяўляць клопат, непакоіць, хваляваць, трывожыць, не даваць спакою’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сцяшк., ТС, Растарг., Сл. ПЗБ, Скарбы, ЛА, 3), турбава́цца, турбува́цца, турбова́цца, турбова́тыса, турбова́тысь ‘клапаціцца’ (ЛА, 3, Сержп. Прымхі, Некр. і Байк., Растарг., Варл.). Паводле Я. Станкевіча, “польскі барбарызм” (Зб. тв., 2, 170) замест беларускага рупіцца або клапаціцца. Ст.-бел. турбация, турбацыя ‘парушэнне спакою’ (1600 г.), турбовати (торбовати) ‘непакоіць’ (1507 г., ГСБМ) праз ст.-польск. turbacja, turbować ‘тс’ запазычаны з лац. turbātio ‘замяшанне’, ‘мяцеж’, turbāre ‘хваляваць, трывожыць, раз’ядноўваць’ < turba ‘бязладдзе’, ‘замяшанне’, ‘сварка’, turbō ‘вір’ (Брукнер, 585; Булыка, Лекс. запазыч., 41; ЕСУМ, 5, 679). Сюды ж турба́ца ‘турбота’ (Шат.), турба́цʼя (turbácja) ‘клопат’ (Федар. 4), турбацца ‘тс’ (Сержп. Прымхі), турба́цыя ‘турботы, клопат, ‘непакой’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Сцяц., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Нік., Мядзв., Др.-Падб., Гарэц., Абабур.; дзярж., Нар. сл.; шальч., Сл. ПЗБ), ‘клопаты па справах’ (Нік., Оч.), турбава́нне, турбо́та ‘заклапочанасць чым-небудзь, неадольнае жаданне ажыццявіць што-небудзь’, ‘пастаянная руплівасць’ (ТСБМ, Шат., Байк. і Некр.; віл., Сл. ПЗБ), турбо́ты ‘цяжкасць’ (Ласт.), ‘клапатлівасць, захады’ (Варл.), турбо́тны ‘заклапочаны’ (Гарэц.), ‘клапатлівы’ (баран., гом., ЛА, 3), турбо́тлівы ‘тс’ (Байк. і Некр.; баран., гом., ЛА, 3, Нар. Гом.), турба́вы ‘клапотны’ (Жд. 3), турбані́на ‘клопат, турбота’ (шальч., Сл. ПЗБ), турбо́ваны і турбава́ны ‘заклапочаны’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

distress

[dɪˈstres]

1.

n.

1) го́ра n., паку́та f., вялі́кі боль

2) бяда́ f., цяжко́е стано́вішча

a ship in distress — карабе́ль у небясьпе́цы

2.

v.t.

1) спрычыня́ць боль; турбава́ць, му́чыць, непако́іць

2) Law наклада́ць а́рышт на маёмасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

eat

[i:t]

v.t., ate, eaten, eating

1) е́сьці

2) падто́чваць, гры́зьці (пра ша́шаля), пажыра́ць, зьнішча́ць

3) разьяда́ць; праяда́ць (пра моль, іржу́), прадзіра́ўліваць

4) informal гры́зьці, непако́іць

What’s eating him? — Што яго́ грызе́?

•

- eat one’s words

- eat up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)