satt

1.

a

1) сы́ты, нае́дзены

sich ~ ssen*нае́сціся ўдо́сталь [ад пу́за]

~ wrden — пад’е́сці, нае́сціся

sich ~ rden — нагавары́цца

ich hbe [bin] es ~ — разм. мне гэ́та надаку́чыла, я сы́ты па го́рла

2) сакаўны́, насы́чаны (пра колер і г.д.)

~e Töne — густы́я [насы́чаныя] то́ны

2.

adv

1) дасы́та, уво́лю

er hat nicht ~ zu ssen — ён жыве́ галаднава́та [на́дгаладзь]

2) сакаві́та, гу́ста, напы́шліва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odjeść

odjе|ść

зак.

1. наесціся;

2. разм. з’есці; аб’есці каго;

śpiesz się, bo cię ~m — спяшайся, бо з’ем і тваё

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

боб (род. бо́бу) м., мн. нет

1. (огородное растение) бобы́ мн.;

2. (плод этого растения) боб;

нае́сціся жале́знага бо́бу — запасти́сь терпе́нием, прояви́ть упо́рство;

хто ў б., хто ў гаро́х — кто в лес, кто по дрова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́ціцца, ‑сычуся, ‑сыцішся, ‑сыціцца; зак.

1. Наесціся ўволю, дасыта. [Дзямід:] — Алень паваліўся на зямлю, а рысь пачала кавалкамі рваць яго мяса, аж пакуль не насыцілася так, што і паварушыцца ёй цяжка было. В. Вольскі. // перан. Разм. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. Глядзіш і не можаш наглядзецца, не можаш насыціцца белай радасцю, што апанавала ўсё наваколле, што адна непадзельна ўладарыць зараз над прыродай. Кандрусевіч.

2. Прасякнуцца, набрыняць якім‑н. рэчывам; увабраць у сябе што‑н. у дастатку. Глеба насыцілася вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыць I ж., разг.

1. (состояние сытого) сыть;

нае́сціся да сы́ці — нае́сться до сы́ти;

сыць перае́ў — сыть перее́л;

2. сы́тность, пита́тельность;

у гэ́тай е́жы ма́ла сы́ці — в э́той пи́ще ма́ло сы́тности (пита́тельности)

сыць II ж., бот. сыть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) накіраванасць дзеяння на паверхню прадмета, напр.: насыпаць (солі на агурок), наляпіць (аб’яву на сцяну);

2) паўната, дастатковасць дзеяння, напр.: нагаварыць, насеяць, накідаць;

3) задаволенасць дзеяннем самога суб’екта (са зваротнымі дзеясловамі), напр.: наесціся, нагаварыцца, нагуляцца.

II. Утварае:

1) дзеясловы закончанага трывання, напр., пісаць — напісаць;

2) дзеясловы закончанага трывання ад дзеясловаў незакончанага трывання, якія маюць прыстаўку [а, аб, ад, вы, з (с), пад, пра, пры, раз (рас), уз, у], са знач. вялікай колькасці, празмернасці дзеяння, напр.: наабіраць, наабломваць, наразбіваць.

III. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і назоўнікаў са знач.: знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр.: насценны, наскальны, наручнікі, наморднік.

IV. Ужыв. для ўтварэння прыслоўяў са знач.: на які-н. тэрмін, у якім-н. напрамку, у якой-н. меры, ступені, напр.: назаўсёды, насупраць, нацянькі, настолькі, наколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пресы́титься

1. (пищей) нае́сціся (да адва́лу); (объесться) аб’е́сціся;

2. (перенасытиться) спец. перанасы́ціцца;

3. перен. (насладиться) (да адва́лу) наце́шыцца; (удовлетвориться) (да адва́лу) здаво́ліцца;

он пресы́тился все́ми развлече́ниями ён наце́шыўся (здаво́ліўся) усі́мі заба́вамі (да адва́лу), усе́ заба́вы яму́ збры́далі (надаку́чылі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́за, ‑а, н.

Разм.

1. Жывот чалавека або жывёліны. Умее .. [трактарыст] і на пузе поўзаць, і дагары паляжаць пад трактарам, калі спатрэбіцца. Ермаловіч. Ромка цаляе ў голае Петрыкава пуза вадою з конаўкі, не трапляе, і хлопчык аж заходзіцца ад вясёлага, дураслівага рогату. Місько. Лёд трэснуў, і ў чорнай палонцы паказалася белае пуза рыбіны. Ігнаценка. / у перан. ужыв. Шэрым пузам душаць хмары Поля нудныя абшары. Крапіва. З-пад белага, бліскучага пуза самалёта раптам папоўз чорны дым. Асіпенка.

2. пагард. Пра вялікі, тоўсты жывот у чалавека. Круглае пуза так далёка выдавалася ўперад, што пэўна пан не бачыў за ім сваіх кароценькіх ножак. Колас.

•••

Ад пуза — уволю, удосталь (наесціся, напіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус. прыбалт. нажелубитьсянаесціся’, польск. nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск. zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопаць ’жэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ. iluöbti ’жэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жале́зны прям., перен. желе́зный;

ж. мо́лат — желе́зный мо́лот;

~ная руда́ — желе́зная руда́;

~ная рука́ — желе́зная рука́;

~нае здаро́ўе — желе́зное здоро́вье;

~ная дысцыплі́на — желе́зная дисципли́на;

~ная ло́гіка — желе́зная ло́гика;

~нае дрэ́ва — желе́зное де́рево;

ж. век — желе́зный век;

ж. калчада́н — желе́зный колчеда́н;

ж. купарва́с — желе́зный купоро́с;

ж. шпат — желе́зный шпат;

нае́сціся ~га бо́бу — запасти́сь терпе́нием, прояви́ть упо́рство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)