нае́сціся, -е́мся, -ясі́ся, -е́сца; -ядзі́мся, -ясце́ся, -яду́цца; нае́ўся, -е́лася; нае́шся; зак.

Пад’есці, перастаць быць галодным.

Н. уволю.

|| незак. наяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нае́мся наядзі́мся
2-я ас. наясі́ся наясце́ся
3-я ас. нае́сца наяду́цца
Прошлы час
м. нае́ўся нае́ліся
ж. нае́лася
н. нае́лася
Загадны лад
2-я ас. нае́шся нае́шцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нае́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нае́сціся сов. нае́сться, наку́шаться;

н. хле́ба — нае́сться (наку́шаться) хле́ба;

до́бра н. — хорошо́ нае́сться (наку́шаться);

н. жале́знага бо́бу — запасти́сь терпе́нием, прояви́ть упо́рство;

блёкату нае́ўся — белены́ объе́лся;

нае́лася жа́ба гра́зі — вороти́ть ры́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́сціся, ‑емся, ‑ясіся, ‑есца; ‑ядзімся, ‑ясцеся, ‑ядуцца; пр. наеўся, ‑елася; заг. наешся; зак.

Пад’есці, перастаць быць галодным. Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў. Бядуля. Узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наяда́цца гл. наесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́сться нае́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насёрбацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Сёрбаючы, наесціся.

Н. заціркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́дак, -дку, м. (разм.).

Тое, чым можна наесціся; пажыва.

Цукеркі — гэта не н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наяда́цца несов. наеда́ться; см. нае́сціся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напи́чкаться (наесться) прост. нае́сціся, напха́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)