Гі́ж ’насякомае Oestrus; муха, якая дакучае каровам у гарачыню; іначай зыкоўка’ (Нас.), гіж ’заедзь (авадні, мухі)’ (Бяльк.). Няма ў іншых усх.-слав. мовах. Бел. слова паходзіць з *gyžь, < *gyzjь. Аснова *gyz‑ сустракаецца яшчэ ў назве такога ж насякомага ў бел. (гіз) і н.-луж. мове (gizk). Бел.-луж.*gyz‑ — гэта апафанічная форма (ŭ : ū) да польск.giez ’тс’ (*gъzъ). Лексема гэта толькі зах.- і ўсх.-слав. Роднаснае: літ.gužė́ti ’спяшацца, бегчы натоўпам’, guža ’куча чарвей’. Гл. Слаўскі, 1, 278; Міклашыч, 423; Бернекер, 373; Трубачоў, Эт. сл., 7, 224. Параўн. яшчэ гіжа́ць, гізава́ць, газану́ць. Гл. яшчэ гіз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скарчане́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які азябнуў ад холаду; замерзлы. [Дзед] датыкаўся да шпалы скарчанелымі пальцамі, як граблямі.Пестрак.
2. Адубелы, застылы (пра труп). Калі ўзышло сонца,.. [Пацейчык] быў ужо скарчанелы, і мухі пачалі роіцца над яго страшным тварам.Чорны.// Адубелы; засохлы, закарэлы (пра рэчы). У курнай хаце мужык Падымаецца, .. Цягне лапці з палка Скарчанелыя.Купала.Цімох сядзеў на прыпеку. Выцягнуў з пячуркі скарчанелыя анучы, мяў іх і расціраў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́днік, ‑а, м.
1.Разм.зневаж. Той, хто імкнецца дагадзіць каму‑н.; угодлівы чалавек.
2.Уст. У рэлігійным уяўленні — святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём. На покуце над сталом віселі абразы ў просценькіх саматужных асадках, але пад шклом, каб мухі не забруджвалі твары святых угоднікаў.Колас.Цётка Тэкля, самая набожная ў вёсцы жанчына, пераблытала і накрыла чыгун з бульбай для свіней абразом Міколы ўгодніка.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
widły
мн. вілы, вілкі;
widły do gnoju — сахор;
widły rzeki — разгалінаванне ракі;
robić z igły widły — рабіць з мухі слана
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Flohm -(e)s, Flöhe блыха́;
◊
j-méinen ~ ins Ohr sétzen заінтрыгава́ць каго́-н.;
éinen ~ für éinen Elefánten ánsehen*≅ рабі́ць з му́хі слана́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
слон слон, род. слана́м.;
◊
де́лать из му́хи слона́погов. з му́хі вала́ рабі́ць; з ве́тру вяро́ўку віць; ба́йка з камара́ вы́расце на вала́;
слона́ не приме́тить слана́ не заўва́жыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЫЗЕНТЭРЫ́Я (ад дыз... + грэч. enteron кішка),
крываўка, эпідэмічная хвароба з групы кішачных. Узбуджальнік Д. ў чалавека — дызентэрыйныя бактэрыі (самы пашыраны від Флекснера і Зоне). Крыніца інфекцыі — хворыя на Д. і бактэрыяносьбіты. Пашырэнню Д. спрыяюць мухі, парушэнне асабістай гігіены і сан. стану ўстаноў водазабеспячэння і харч. прадпрыемстваў. З харч. прадуктамі і вадой бактэрыі трапляюць у страўнікава-кішачны тракт і выклікаюць спецыфічнае запаленне язваў на слізістай абалонцы тоўстага кішэчніка.
Інкубацыйны перыяд 2—3, часцей 3—7 дзён. Вострая Д. пачынаецца з павышэння т-ры (37—38 °C), агульнай млявасці, дрэннага апетыту, схваткападобнага болю ў ніжняй ч. жывата, вадкага (з крывёю і сліззю) і частага (5—10 разоў у суткі) надворку. У апошні час амаль у 80% хворых Д. бывае са слабымі клінічнымі прыкметамі. Цяжкая форма вострай Д.: высокая ліхаманка, ці гіпатэрмія, часты (30—40 разоў у суткі) надворак і інш. — трапляецца рэдка. Хранічная Д. перыядычна абвастраецца. Лячэнне: шпіталізацыя, лячэбнае харчаванне, антыбіётыкі, аральная дэгідратацыя салявымі растворамі.
Сярод с.-т. жывёл на Д. хварэюць ягняты і парасяты. Заражэнне адбываецца праз корм, пітную ваду і подсціл, забруджаныя выдзяленнямі хворых жывёл і бактэрыяносьбітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыпёк1, ‑у, м.
Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.
•••
Збоку прыпёкугл. збоку.
прыпёк2, ‑у, м.
Моцная спёка, гарачыня ад сонца. І бярозавы пянёк Паміж дрэў высокіх У зацішку ў прыпёк Плакаў светлым сокам.Бялевіч.//(звычайнаўспалучэннізпрыназ. «на»). Месца, дзе асабліва моцна прыпякае сонца. Прыжмурыўшы вочы, сабака ляжаў на прыпёку пад сцяною хлеўчука і ляніва памахваў хвастом.Рылько.Густымі чорнымі плоймамі кружыліся і гулі на прыпёку мухі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талака́, ‑і, ДМ ‑лацэ, ж.
Разм.
1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ. У беларускіх вёсках была пашырана форма ўзаемадапамогі, якую .. называлі талакой.«Полымя».
2.зб.; перан. Група людзей. З клуба студэнты таксама выходзілі разам. Яны ішлі ўпоперак усёй вуліцы талакой і пелі знаёмую студэнцкую песню.Навуменка.[Уласюк:] — Мы збіраем і згуртоўваем вакол нашай заўтрашняй газеты свядомых беларусаў, лепшыя сілы народа. Вось я і вас запрашаю да нашай талакі.Колас./ Пра насякомых. Над зялёнаю лукою Ходзяць мухі талакою...Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слон (род. слана́) м., в разн. знач. слон;
афрыка́нскі с. — африка́нский слон;
бе́лы (чо́рны) с. — шахм. бе́лый (чёрный) слон;
◊ слана́ не заўва́жыць — слона́ не приме́тить;
рабі́ць з му́хі слана́ — погов. де́лать из му́хи слона́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)