verhängt part II ад verhängen;

mit ~en Zügeln riten* скака́ць ко́нна на ўсю́ моц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

regulator

м. тэх. рэгулятар;

na cały regulator разм. на ўсю моц

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

fixity

[ˈfɪksəti]

n., pl. -ties

1) нерухо́масьць; нязьме́ннасьць, трыва́ласьць f.; усто́йлівасьць f., моц f.

2) ува́жнасьць, пі́льнасьць f. (по́зірку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

potence, potency

[ˈpoʊtənsi]

n., pl. -cies

1) магу́тнасьць, моц, сі́ла f.

2) патэнцыя́льнасьць f.

3) патэ́нцыя f. (палава́я здо́льнасьць)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Патэ́нцыя, ст.-бел. потенция ’дзяржава, магутнасць’ (пал. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potencja, якое з лац. potentiaмоц, сіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32). Сучаснае бел. патэнцыя магло быць яшчэ раз запазычаным праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

might1 [maɪt] n. fml магу́тнасць, сі́ла;

with all one’s might з усяе́ сі́лы

with might and main fml з усяе́ сі́лы, на ўсю моц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пату́га1, поту́га ’туга, журба’ (ТС). Да туга́ (гл.). Прыстаўка па‑ і націск на у́ пад уплывам семантычна блізкай лексемы пату́гі2 ’цяжкасці фізічныя’.

Пату́га2, пату́гі ’напружанне ўсіх сіл, напружанае скарачэнне мышцаў’, ’напружаныя намаганні, спробы зрабіць што-н.’, ’хвароба пры родах’ (ТСБМ, Нас.). Укр. поту́га ’сіла моц’, ’войска’, якое, магчыма, з польск. potęga, рус. поту́ги ’напружанні’, по́туг ’цеціва’, кур. поту́жный ’парывісты (вецер)’, ту́жить ’нацягваць’, польск. potęga ’сіла, моц’, tężeć ’цвярдзець’, чэш. tužiti, славац. tužiť ’умацоўваць’. Паўночна-славянскае. Да тугі́ (гл.) > ту́жыцца ’напружваць мускулы’, тужэ́ць ’станавіцца тугім’, патужэ́ць ’пацвярдзець’ (ТСБМ, Некр.). Утворана, як і літ. pãstangos ’патугі, намаганні’ (< pastìngti ’застыць, замерзнуць, задубець’), пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑). Сюды ж патужні ’цяжкі, няўдалы (пра зіму)’ (Доўн.-Зап., Песні), патужны ’моцны (вецер)’, ’шматводны ад поўных прытокаў’, воран. ’ладны, бойкі’ (Сцяшк. Сл.), патужнасць ’сіла, моц’ (Нас.).

Пату́га3, пату́жнасць ’дапамога’ (Нас.), пату́жнік, поту́жникъ ’саўдзельнік, памочнік’, ’здаровы работнік’ (Гарб., Нас.). Семантычна-словаўтваральны сінонім з лексемай по́‑мач (< прасл. pomogtьпаўн.-слав. tǫgъ/tęga). Да пату́га1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ламоц, энергія’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Стан.), ‘верх, улада’ (Нас.), ‘моц, змога, дужасць’ (Некр. і Байк.), дыял. таксама ‘моц’, ‘мноства’ (Байк. і Некр.), ‘здароўе’, ‘праца’, ‘вялікая колькасць’ (Сл. ПЗБ), ‘шмат, багата’ (ТС, Барад., Мат. Гом.); укр., рус. си́ла, польск. siła, в.-луж., н.-луж. syła, чэш. síla, славац. sila, серб.-харв. си̏ла, славен. síla, балг. си́ла, макед. сила, ст.-слав. сила. Прасл. *sila роднаснае літ. síela ‘душа, дух’, ‘пачуцце’, ст.-прус. seilin В. скл. ‘пільнасць’, ст.-ісл. seilask ‘працягвацца, гнуцца, старацца’ (Траўтман, 282; Міклашыч, 296; Фасмер, 3, 621). Мур’янаў (Этимология–1980, 50–56) робіць спробу звязаць з слав. *sidlo ‘сіло’, ст.-в.-ням. silo ‘рамень’, з другой ступенню аблаўта герм. *saila > ням. Seil ‘шнур’, якія рэканструююцца з гоц. insailjan ‘спускаць цяжар (на вяроўках)’. Борысь (548) узводзіць далей да і.-е. *se(i)‑ ‘напружваць(ца)’, паводле Жураўлёва (Язык и миф, 577), ‘сеяць’, на падставе чаго рэканструюецца і.-е. *sḗila ‘сперма’. Гл. яшчэ БЕР, 6, 645; Сной і, 566; Глухак, 547.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плутакра́тыя

(гр. plutokratia, ад plutos = багацце + kratos = улада, моц)

1) палітычны лад, пры якім дзяржавай правіць кучка самых багатых людзей пануючага класа;

2) кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАС (італьян. basso літар. нізкі),

1) самы нізкі мужчынскі голас. Вылучаюць высокі, або пявучы, і нізкі, або глыбокі, у оперы таксама характарны, камічны буфонны бас. Высокі бас бывае лірычны, больш мяккі, з дыяпазонам G—f​1, і драматычны, больш моцны, з дыяпазонам F—e​1. Для высокага баса характэрныя сіла і моц на верхніх гуках і больш слабае гучанне нізкіх гукаў. Нізкі (цэнтральны) бас вылучаецца глыбокім, поўным гучаннем у нізкім рэгістры і напружаным — у верхнім, дыяпазон (C, D) E — d​1 (e​1). Самы нізкі від баса — т.зв. бас-актавіст, дыяпазон (A1) B1 — a (c​1).

2) Муз. інструменты нізкага (басовага) рэгістра (туба, кантрабас, саксафон-бас, домбра-бас, бас-кларнет).

3) Самая нізкая партыя шматгалосага муз. твора.

т. 2, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)