Сты́рыць ‘стаяць, прысутнічаць, дыжурыць’ (Варл.), ‘украсці’ (Яўс., Мат. Гом.), сту́рыць, сты́рыць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), магчыма, сюды ж стыря́тысь ‘здохнуць, памерці (пра пчол)’ (драг., Жыв. св.). Параўн. рус. сты́рить ‘дражніць; украсці; спрачацца, сварыцца’, сты́ра ‘хто любіць спрачацца’, ‘сонная гультаяватая кабета’, укр. дыял. сти́ра ‘напасць; спакуснік’, а таксама каш. stořëc ‘хваліць, маніць, ашукваць’. Няясна; ненадзейныя параўнанні з ісл. styr ‘вайна’ (Шымк. Собр.), с.-н.-ням. stûr ‘неслухмяны, непакорлівы’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 789; ЕСУМ, 5, 416. Хутчэй за ўсё, звязана чаргаваннем з настырны (гл.). Борысь (SEK, 4, 364–365) мяркуе пра сувязь з *strčati, гл. стырчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхама́нка ’хваравіты стан з гарачкай і дрыготкай’, ’малярыя, трасца’, ’гарачкавая дзейнасць’ (Гарэц., Касп., ТСБМ, Растарг.; паўд.-усх., КЭС), укр. харк. лихома́нка, рус. лихома́нка ’тс’, ’ліхадзейка’, ’хлус’, ’благі чалавек’, ’пракуда’. Бел. слова прымыкае да рус. моўнага арэалу, у якім гэта лексема з’яўляецца табуістычнай назвай ад лихоманка ’круцелька, ашуканка’, лихома́нить ’прыносіць зло, бяду’, рус. лихоман, кур. ’д’ябал’, усх. ’махляр’, паўн.-дзв. ’вар’ят’, ст.-рус. лихоманъ ’тс’, укр. палес. лихо́ма ’бяда, цяжкае становішча’, лихоманка ’ліхаманка’, польск. lichman ’мот’. Прасл. lixomanъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 93). Да lixo > лі́ха і maniti > мані́ць (гл.) (Зяленін, Табу, 2, 77; Фасмер, 2, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́нія1 ’псіхічны стан’, ’незвычайная цяга, слабасць да чаго-небудзь’ (ТСБМ). З польск. mania ’тс’ або з рус. мания (Крукоўскі, Уплыў, 88), якія з лац. mania < ст.-грэч. μανία ’шаленства’, ’захапленне, цяга’ < μαίνομαι ’шалею, вар’яцею’ (Брукнер, 322; Фасмер, 2, 569). Сюды ж манья́к, ст.-бел. маньякъ ’шалёны’, якое з с.-лац. maniacus ’тс’.

Ма́нія2 ’здань, прывід’ (Ян.). Укр. манія́ ’тс’, рус. паўн., усх., перм. манья́ ’прывід (звычайна ў выглядзе старой кволай жанчыны)’, варон., паўд., зах. манья́к ’прывід, які з’яўляецца перад жнеямі’, тул. ’злы дух у выглядзе знічкі’. У выніку кантамінацыі мана́ (< мані́ць) і ма́нія1. Гл. таксама маняя́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махлява́ць, махлева́ць ’ашукваць, жульнічаць’ (Нас., Шат., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., Сцяц., Федар. 2, Сл. ПЗБ), ’круціць, маніць, хітрыць’ (КЭС, лаг.), рагач. мухлева́ць, тураў. мухлёва́ць ’тс’ (КЭС, ТС), мыхлюва́цца ’карыстацца воляй і добрымі ўмовамі’ (Бяльк.). Ст.-бел. (вы)махлевати (XVII ст.) ’змахляваць’ запазычана са ст.-польск. machlować ’махляваць, падманваць’, якое з н.-ням. makeln, mäkeln, гал. makelen < maken = machen ’рабіць’ (Брукнер, 317). Фасмер (3, 19) рус. махлевать, мухлевать, мухловать, мухлять ’падманваць’ выводзіць, аднак, з ням. (арго) moheln ’пазначаць карты’ (адкуль новав.-ням. mogeln ’хітрыць, надуваць’), якое са ст.-яўр. mâhal ’разбаўляць віно’. Сюды ж махлёўка ’ашуканка’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайла́, трэйло́, трала́ ’балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун’ (Сл. ПЗБ), тра́йла ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ваўк., ЛА, 3), трайлава́ты ’балбатлівы’ (шальч., Сл. ПЗБ), трайло́чыць ’балбатаць’ (LKK, 1975, 16, 190). Параўн. польск. аргат. trajla ’трапло, балбатун’, trajlować ’плявузгаць, чмуціць, маніць’, літ. tráila ’пустамеля, пустамалот’. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне (Зданцэвіч, LP, 8, 350; Лаўчутэ, Балтизмы, 73 і 85; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) патрабуюць дадатковай аргументацыі, паколькі літоўскія словы маюць гукапераймальнае паходжанне, параўн. tralė ’вясёлыя песенькі’, tráiloti ’спяваць вясёлыя песенькі’ і пад., параўн. выклічнік тра-ля-ля, трэліць ’плявузгаць, балбатаць’ (гл.); такое ж паходжанне можна дапусціць і для славянскіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымана́ ‘надакучлівы чалавек’ (Мат. Гом.). Відаць, да трымані́ць ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (гл. траманіць, для якога прапануецца літоўская крыніца запазычання). Можа быць звязана з мані́ць, ману́ць, аднак па значэнні і па форме слова бліжэй да славен. tŕmen ‘упарты, капрызны, натурысты’, харв. чак. ne trmi ‘не ўпірайся’, якія Борысь (RS, XLI, 1, 40 -41) узводзіць да прасл. *trьměti ‘тырчаць, заставацца на сваім, упірацца’, што дало каўзатыў *trimati (Борысь, 652), гл. трымаць. У такім выпадку трыманіць можа быць другасным утварэннем ад назоўніка або прыметніка, параўн. укр. тримни́й ‘трывалы’; сюды ж, магчыма, і ўкр. тримо́нний няпэўнага значэння і паходжання (ЕСУМ, 5, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трылу́дзіць ‘трызніць’, ‘хлусіць’ (Касп.), трылю́дзіць ‘балбатаць, пустазвоніць’ (Юрч.), трілю́дзіцца ‘пустазвоніць’, ‘здавацца, невыразна ўяўляцца’ (Юрч. Вытв.), турлю́дзіць ‘гаварыць лухту’ (Мат. Маг.); сюды ж трілю́да ‘бязлуздзіца, лухта’ (Юрч., Юрч. СНЛ), ‘бяссэнсіца відавочная’ (Юрч. Сін.), трілю́дзішча ‘тс’, ‘пустамеля’ (Юрч. Вытв.), трілю́дзіна ‘бязглуздзіца, лухта’ (Юрч. СНЛ), ‘пустамеля’ (Юрч.), трілю́джыньнік, трілюдзіньнік, трілюднік ‘балбатун, пустаслоў’, трілю́джыньня, трілюдзіння, трілю́дзіца ‘пустазвонства; бязглуздзіца’ (там жа). Пры параўнанні загалоўнага слова з лу́дзіць (гл.) у значэнні ‘кпіць, жартаваць, смяяцца’ (Нас.), ‘трызніць’ (Касп.), ‘маніць’ (мядз., Нар. словатв.), лудзі́ць ‘марнатравіць час’ (Шат.), ‘сварыцца’ (Сл. ПЗБ), несумненна, выяўляецца генетычная і тыпалагічная тоеснасць з другой часткай слова, што дае падставы суаднесці яе з укр. луди́ти ‘заманьваць’, рус. дыял. лу́ди́ть ‘красці плады і гародніну ў садах’, польск. łudzić ‘падмазваць’, чэш. louditi ‘выманьваць, выпрошваць’, славен. lúditiманіць, дурачыць’; ‘праводзіць час’ і інш., што выводзяцца з прасл. *ludъ (ЭССЯ, 16, 167, 169). Палаталізаваныя варыянты слоў, прадстаўленыя на Магілёўшчыне і ў рус. дыял. трелю́дить ‘сваволіць, гарэзнічаць’, трелю́диться ‘жартаваць’, ‘здзекавацца’ і інш., могуць быць патлумачаны другасным збліжэннем з коранем люд‑, параўн. рус. дыял. трелю́дник — ‘аб пераборлівым, капрызным человеку’ (СРНГ). Спроба Мяркулавай (Этимология–1983, 60) вывесці іх з *trь‑juditi (j > l) падаецца менш прымальнай. Параўнанне з укр. трою́дити ‘раз’ятрываць, раздражняць’ выклікае фармальныя цяжкасці пры ідэнтыфікацыі пачатковага тро‑ з узмацняльнай прыстаўкай тре‑ < ц.-слав. трь‑ для перадачы траічнасці і вышэйшай ступені якасці (ЕСУМ, 5, 653), якая выступае ў пачатку рускіх слоў і якой у беларускай мове адпавядае тры‑ (трі‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца тарчма, наставіцца (пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.). Аўчарка загыр[к]ала, поўсць на хібе натапырылася, заварушылася. Шахавец. Агнёў маўчаў.. Густыя бровы яшчэ больш натапырыліся, вусны моцна сціснуліся, а вочы патухлі. Асіпенка. // Падняць тарчма на сабе поўсць, пер’е і пад., рыхтуючыся да абароны ці нападу. Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі маніць яго.. [з-пад століка], але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Уздуцца, прыўзняцца. Плашч натапырыўся. □ На грудзях прасціна натапырылася — там былі.. рукі [мужа]. Васілёнак.

3. перан. Надзьмуцца, прыняць ваяўнічы выгляд; ускіпець, раззлавацца. [Ходас:] — Ты працаваць сюды прыйшоў ці забаўляцца? — А што? — адразу натапырыўся Славік. Шамякін. Старога як апяклі яго словы. Ён натапырыўся, пеўнем падскочыў да танкіста. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мана́ ’прыемны пах’ (раг., Сл. ПЗБ; драг., КЭС; Клім.), ’закваска, смак і пах хлеба, якія залежаць ад дзяжы і закваскі’ (зэльв., карэліц., дзятл., лях., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’нектар’ (лях., Сл. ПЗБ), лельч. мона́ ’сок з кветак’ (Нар. лекс.), мана́ ’ўзмах’, ’подых, павеў’ (Нас.), мані́ць ’патыхаць’ (ТС), бяроз., драг., стол. мані́ты, мані́тэ ’прыемна пахнуць’ (Нар. лекс., Шатал., КЭС), драг., кобр. манюшчы ’духмяны’ (Нар. лекс., КЭС). Рус. тамб. мана́, калуж. манна́ст, манна́стый ’прыемны пах’, ’тонкі (пах, густ)’. Бел.-паўд.-рус. ізалекса. Узнікла ў выніку пераносу значэння ’прынада’ > ’прыемны пах’ > ’прыемны смак, нектар’. Укр. бойк. ма́на ’застылы сок некаторых раслін’, балг. мана́ ’падзь’ можна лічыць семантычным варыянтам лексемы ма́нна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)