прыро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыроды (у 1 знач.); створаны прыродай. Прыродныя з’явы. Прыродны газ. Прыродныя ўмовы. □ Андрыян Цітавіч падумаў, што гэты грудок і вярба як бы прыродны помнік Юлі. Марціновіч.

2. Такі, якім чалавек валодае ад самага нараджэння; прыроджаны. Прыродныя здольнасці. Прыродны розум. □ Гэта быў мужчына гадоў за трыццаць, адукаваны, вопытны арганізатар з прыродным дарам красамоўства. Машара. Алік злаваўся на самога сябе — прыродная тактоўнасць, сарамлівасць стрымлівала яго, хоць і хацелася проста ў вочы сказаць Леўкіну тое, што думаў пра яго. Дадзіёмаў.

3. Які па нараджэнню належыць да якой‑н. мясцовасці, краіны і пад.; карэнны. Прыродны мінчанін. Прыродны сібірак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рале́йны ’прызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел. ролейный ’прызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус. дыял. роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус. ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг. ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўтахто́ны

(фр. autochtone, ад гр. autochthon = мясцовы, карэнны)

1) жывёлы або расліны, якія жывуць у той жа мясцовасці, у якой узніклі ў працэсе эвалюцыі (параўн. алахтоны);

2) тое, што і абарыгены 1.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

радыка́л1

(с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань)

1) мат. знак √, які абазначае дзеянне здабывання кораня;

2) хім. устойлівая група атамаў у малекуле, якая пераходзіць без змен з аднаго хімічнага злучэння ў другое.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

жыха́р м.

1. (насельнік) inwohner m -s, -, Bewhner m -s, -; nwohner m -s, - (вуліцы);

гарадскі́ жыха́р Städter m -s, -, Stdtbewohner m;

карэ́нны жыха́р reinwohner m;

мясцо́вы жыха́р inheimische (sub) m -n, -n;

2. (які жыве ў кватэры) Bewhner m -s, -; Meter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Тузе́мецкарэнны жыхар якой-небудзь краіны, мясцовасці, абарыген’ (ТСБМ), ст.-бел. туземець: ꙗко…родивыисѧ оу васъ (Скарына, ГСБМ), сюды ж тузе́мскі ‘мясцовы паводле паходжання, прадукцыі’ (Нас.), тузе́мшчына ‘мясцовы выраб’ (там жа). Запазычана з ц.-слав. тъземьць ‘мясцовы жыхар’ (Арол, 4, 114), параўн. укр. тузе́мець, рус. тузе́мец, польск. tuziemiec, чэш. tuzemec ‘тс’. Паводле Праабражэнскага (Труды ИРЯ, 1, 14), Фасмера (4, 115), лексема ўтворана ад ту‑ ‘тут’ і земьць ‘прыродны жыхар’. Не выключана, аднак, утварэнне ад тъ ’гэты’ < прасл. *tъ ‘тс’ і земьць ‘жыхар’ (< *zem‑ьcь ад *zemь ‘зямля’) — ‘жыхар гэтай зямлі’, параўн. аналагічнае рус.-ц.-слав. сеземьць ‘туземец’ (Сразн., 3, 324), стараж.-рус. тоземьць ‘жыхар той зямлі’. Апошняе схіляе да думкі пра першасную форму з *tъ‑, а формы з *tu‑ — вынік народнай этымалогіі (ESJSt, 17, 1004).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

native1 [ˈneɪtɪv] n.

1. ураджэ́нец;

a native of London ураджэ́нец Ло́ндана

2. карэ́нны жыха́р, ураджэ́нец яко́й-н. мясцо́васці;

She speaks French like a native. Яна гаворыць па-французску, як (сапраўдная) францужанка.

3. dated, offensive абарыге́н, тузе́мец, тубы́лец (у адносінах да карэннага насельніцтва з цёмнай скурай)

4. раслі́на/жывёліна, характэ́рная для да́дзенага рэгіёна;

The kangaroo is a native of Australia. Радзіма кенгуру – Аўстралія.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэвалю́цыя

(фр. révolution, ад лац. revolutio = пераварот)

1) карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў гвалтоўным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага;

2) перан. карэнныя змены ў якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення (напр. навукова-тэхнічная р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Тутэ́йшы ‘мясцовы, які жыве тут, не прыезджы’, ‘які ўласцівы гэтай мясцовасці, не прывазны’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Федар. 5, Бяльк., ТС, Касп., Вруб., Байк. і Некр.; акрамя ўсходняй Магілёўшчыны і Гомельшчыны, ЛА, 3), ‘абарыген, карэнны жыхар, тубылец’ (Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. тутэйшы ‘родам адсюль, тубылец’, ‘які знаходзіцца тут’ (1635 г., ГСБМ). Паводле Карскага (1, 166), запазычана з польск. tutejszy — прыметнік ад tutej ‘тут’, хаця формай нагадвае параўнальную ступень прыметніка тутъ ‘гэты, вось гэты’ з суф. ‑эйш‑. Дзіні (Балтийские яз., 402) звяртае ўвагу на паралельнае літ. šišioniškiai (ад šišionai, šičionai ‘тут, сюды’), якім называюць сябе жыхары раёна Клайпеды. Пра рэгіянальную мадэль tutejsi/tutejšyja ‘die Hiesigen’ на беларуска-польскім паграніччы гл. Трэптэ ў Regionale Bewegungen in Regionalismen in europäischen Zwischenräumen seit der Mitte des 19. Jahrhunderts, Marburg, 2003, 145–157. Параўн. туташні, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перало́м м.

1. Bruch m -(e)s, Brüche;

перало́м нагі́ Binbruch m;

перало́м рабра́ Rppenfraktur f -, -en;

2. (рэзкая перамена) mschlag m -(e)s, -schläge, Wnde f -, -n, Wndung f -, -en; mschwung f -, -schwünge; Krse f -, -n, Krsis f -, -sen (хваробы); Wndepunkt m -(e)s, -e (паваротны пункт);

карэ́нны перало́м grndlegende Wndung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)