Лага́нка ’ражка’ (Мат. Гом.) — фанетычны варыянт лаханка ’тс’ (гл.). Аб пераходзе х > г у ст.-бел. помніках гл. Карскі, 1, 370–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навю́ткі ’новенькі’ (віц., Мат.). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. nowiutki, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыю, параўн. Карскі 2-3, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надоў ’даўно’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. анадоу (< onogbday гл. нагды, надоечы), у якім ‑оў пад уплывам утварэнняў тыпу дамоў (Карскі 2-3, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаві́ла (рагави́ло) ’рагаты’ (чэрв., Мат.). Назоўнік з суф. ‑ла (‑ло), што называе імёны асоб “с некоторым презрительным оттенком” (Карскі 2-3, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́цька, ‑і; мн. бацькі, ‑аў; м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата. Зачуўшы татаў ход знаёмы, Малыя з хаты высыпалі, За брамай бацьку сустракалі. Колас. // Вядомая і паважаная ў пэўных колах асоба. [Гарун:] — Павел Сцяпанавіч! Добрай раніцы, добрага здароўечка. Бацька ты наш родны! Шамякін. // Разм. Зварот да старога чалавека. Пераехаўшы [цераз рэчку], знаёмы партызан падзякаваў Грысю і зноў назваў яго бацькам. Кулакоўскі.

2. Самец у адносінах да свайго патомства.

3. чаго. Кніжн. Заснавальнік, пачынальнік якой‑н. навукі, вучэння. Акадэмік Карскі — бацька беларускай філалогіі.

•••

Выліты бацька, копія бацька — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку.

Гадзіцца ў бацькі каму гл. гадзіцца.

Імя па бацьку гл. імя.

Пайсці па бацьку гл. пайсці.

Пасаджоны бацька — пры адсутнасці бацькі той з родзічаў, што выконвае на вяселлі ролю бацькі жаніха або нявесты.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Родны бацька, кроўны бацька — аднаго роду, адной крыві па бацькоўская лініі.

Увесь у бацьку — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ны́некавых ’сёння’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да піня ’сёння’ (гл.), ускладненага партыкуламі і канчаткам -ых, які належаў форме род. скл. мн. л. (Карскі 2-3, 67): ніне‑ка‑ва > нінекавых як учорых ’учора’ (Мат. Маг.); ы пасля п сведчыць, магчыма, аб захаванні архаічнай формы ныне (звычайна ў беларускіх гаворках ы > і, гл. Карскі, 1, 236) або аб уплыве рускай мовы, параўн., аднак, нынёйшы (нынѣиший) ’цяперашні, сённяшні’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дзека ’вось тут’ (Шат., Жд., 1, Шатал.). Рус. во́дека ’тс’. Ад водзе (гл.) пры дапамозе часціцы ка (Карскі 2-3, 65 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугаві́шча ’логава свіней, ямка, якую нагарнулі куры’ (паст., Сл. ПЗБ). Да лагаві́шча, логава (гл.). Аб пераходзе а > у гл. Карскі (1, 112–113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыно́віско, льня́ніско ’поле пасля льну’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — з другасным ацвярдзеннем л‑ < lь‑ (гл. Карскі, 1, 316–317). Да лён (гл.). Параўн. лні́ско.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхі ’транты, анучы, парванае адзенне’ (Сцяшк.), ’лахманы’ (свісл., Шатал.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да ла́хі (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)