◎ Падды́мка ’снежны занос’ (Касп.). Значэнне дэфінавана недакладна, параўн. кантэкст: узьнялася паддымка; слова хутчэй азначае ’мяцеліца, замець’. Суфіксальны дэрыват ад *паддымаць ’уздымаць’. Гл. уздымаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пароліца ’вострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прако́с ’адлегласць паміж радамі скошанай травы (або збожжа)’ (ТСБМ), проко́с ’тс’ (ТС), ’радок скошанай травы’ (Шат., Сл. ПЗБ). Бяссуфіксны дэрыват ад пракасіць < касіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праско́к ’кадык’ (рас., Шатал.), проско́к ’грыжа’ (ганц., Сл. ПЗБ). Зваротны нульсуфіксальны дэрыват ад праскочыць, праскокваць < скакаць (гл.), г. зн. рухацца (пры глытанні, націсканні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́шыб ’памылка’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват з нулявым суфіксам ад дзеяслова *прашыбаць, параўн. рус. прошиби́ть ’прабіць, праламіць’, ’памыліцца, зрабіць промах’. Да шыбаць, ашыбаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прышчы́так (прышчыток, прышчіток) ’франтон’ (бяроз., ДАБМ), ’частка страхі пры франтоне’ (мазыр., Шушк.; кобр., Нар. лекс.). Конфіксны (пры‑ + ‑ак) дэрыват ад шчыт ’франтон’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбярозавік ’ядомы грыб з гладкай буравата-шэрай шапкай, які расце ў бярэзніку; абабак’. Дэрыват ад прыметніка падбярозавы < бяроза з суф. ‑ік. Гл. яшчэ падасінавік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падві́рак ’завостраная палачка для падплятання лапцей’ (Касп., Шатал.), подвырок, подвірок ’тс’ (Сл. Брэс.). Суфіксальны дэрыват ад падбіраць ’падплятаць лапці’; апошняе да uiti (гл. віць).⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прамышлёны ’кемлівы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад *пра‑ мысліць: апошняе, магчыма, з польск. przemyśleć ’прадумаць, абдумаць’. Параўн. яшчэ і польск. przemyślność ’кемлівасць, вынаходлівасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сказо́к ‘невялікая трэшчына’ (мядз., Нар. словатв.), ‘невялікая трэшчына, невялікі асколак’ (Сл. рэг. лекс.). Дэрыват ад сказа, сказ або ад сказіць < казіць з суф. ‑ок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)