*Лабаво́з, лыбавдз ’працавіты чалавек’ (Яўс.). Да лобі, з (гл.), ’пярэдняя частка чаго-небудзь’ і везці (гл.), ’быць спераду’, ’дзякуючы добрай, стараннай працы быць наперадзе’. Адсюль дзеясловы лыбавозіцца, лыбавозіць ’шчыра працаваць, завіхацца на працы’ (Яўс.). Параўн. яшчэ рус.лобовой ’у першай чарзе, у першым радзе сярод рэкрутаў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плыву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вадзе, размешчаны на вадзе; які плавае. Плывучы мост.
2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць. Плывучыя матэрыялы. □ [Ласіха] смачна жуе вялікія плывучыя лісты лілеі.Брыль.
3. Які лёгка размываецца, перамяшчаецца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім (аб грунце). Плывучая гліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСНО́ЎНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
сінтэтычныя арганічныя фарбавальнікі, якія маюць у сабе асн. групы (амінагрупы). З кіслотамі ўтвараюць водарастваральныя солі, з гетэраполікіслотамі — святлоўстойлівыя нерастваральныя лакі. Выпускаюцца ў выглядзе соляў пераважна салянай, сернай, шчаўевай кіслот. Афарбоўваюць валокны з кіслотнымі групамі (шэрсць, натуральны шоўк, поліамідныя валокны), трымаюцца на іх дзякуючы іонным сувязям; цэлюлозныя валокны афарбоўваюцца толькі пасля пратраўлення. Асноўныя фарбавальнікі надаюць матэрыялам яркі колер, малаўстойлівы да дзеяння святла і шчолачных раствораў. Выкарыстоўваюцца ў паліграф., тэкст. і гарбарнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІКА́НЫ,
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. Да іх каланізацыі жылі ў даліне р. Гудзон (каля 3 тыс.чал.). Займаліся земляробствам, паляўніцтвам, збіральніцтвам, з пач. 17 ст. гандлем футрам. У выніку каланізацыі і набегаў іракезаўб. частка М. знішчана. Жывуць у ЗША у штаце Вісконсін (рэзервацыя Стокбрыдж, некалькі соцень чал., 1997). Гавораць на англ. мове; хрысціяне. Дзякуючы раману Ф.Купера «Апошні з магікан» тэрмін М. стаў сімвалам народа, які знікае з жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стра́ус
(ням. Strauss)
буйная афрыканская птушка групы бескілявых, якая дзякуючы моцным двухпальцым нагам развівае хуткасць да 50 км у гадзіну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ферымагне́тыкі
(ад ферыт + магнетыкі)
рэчывы, якія валодаюць самаадвольнай намагнічанасцю дзякуючы ферымагнітнай упарадкаванасці ў размяшчэнні іх атамных магнітных момантаў (напр.ферыты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр.посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус.посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус.дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБРО́К-ВАЛЫ́НСКІ Дзмітрый Міхайлавіч (да 1356 — каля 1389),
князь, адзін з бліжэйшых баяр вял.кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага кн. Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—68). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і ВКЛ (1379). У Кулікоўскай бітве 1380 разам з кн. Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным палком, які дзякуючы вытрымцы і ваен. майстэрству Баброва-Валынскага своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рус. войска.
французскі фізік і інжынер, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі. Скончыў Політэхн. школу (1814). Выказаў ідэю стварэння цеплавой машыны, даў адну з першых фармулёвак 2-га закону тэрмадынамікі (1824). Увёў паняцце кругавога і абарачальнага працэсаў (гл.Карно цыкл), вызначыў ккдз ідэальнай цеплавой машыны Працы К. набылі шырокую вядомасць дзякуючы Б.Клапейрону, які ў 1834 надаў ім строгую матэм. форму.
Тв.:
Рус.пер. — Размышления о движущей силе огня и о машинах, способных развивать эту силу. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНАЯ ПЕ́СНЯ,
музычна-паэтычны твор; найб. пашыраны від вак.народнай музыкі; песенны фальклор. Адзін з найб. старажытных відаў музычна-слоўнай творчасці народаў свету. Адлюстроўвае нац. характар народа, звычаі, гіст. падзеі. Адрозніваецца своеасаблівасцю жанравага зместу, муз. мовы, структуры. Існуе пераважна ў вуснай форме, перадаецца дзякуючы выканальніцкім традыцыям і майстэрству таленавітых народных спевакоў. Бел. Н.п. вядомы з глыбокай старажытнасці, ахопліваюць некалькі гіст. пластоў. Склаліся на адзінай усх.-слав. глебе і маюць шмат агульнага з рус., укр., а таксама польск. і літоўскімі Н.п. Гл. таксама Этнамузыкалогія.