дзя́куючы, прыназ. з Д.

Выражае адносіны прычыны, паказвае, з прычыны чаго, з дапамогай чаго адбылося дзеянне.

Паправіўся д. медыцыне.

Выратаваўся д. выпадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́куючы

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзя́куючы

1. деепр. благодаря́;

2. предлог с дат. благодаря́;

дз. вы́падку — благодаря́ слу́чаю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́куючы,

1. Дзеепрысл. незак. ад дзякаваць.

2. прыназ. з Д. З прычыны, з-за, з дапамогай. Дзякуючы святу .. ён да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць. Крапіва. Дзякуючы камсамольцам удалося дастаць супрацьтанкавую гарматку. Брыль. Сухаваты твар [Андрэя Міхайлавіча] меў энергічны выгляд дзякуючы дзвюм рэзкім маршчынам, што ляглі ад носа да кутоў падціснутых вуснаў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́куючы прыназ. dank (D), durch (A); infólge (G);

дзя́куючы тваёй дапамо́зе dank déiner Hílfe;

дзя́куючы вы́падку durch éinen Zúfall;

дзя́куючы таму́, што… dadúrch, dass…

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

благодаря́ предлог с дат. дзя́куючы (каму, чаму);

благодаря́ случа́йности дзя́куючы выпадко́васці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

складны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак.

С. метр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праны́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Здольны ўсюды пранікаць, дзякуючы спрыту, хітрасці.

|| наз. праны́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́каваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзя́кую дзя́куем
2-я ас. дзя́куеш дзя́куеце
3-я ас. дзя́куе дзя́куюць
Прошлы час
м. дзя́каваў дзя́кавалі
ж. дзя́кавала
н. дзя́кавала
Загадны лад
2-я ас. дзя́куй дзя́куйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзя́куючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

азнаменава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мяну́ецца; зак., чым.

Стаць знамянальным дзякуючы чаму-н.

Гэты год азнаменаваўся шэрагам важных падзей.

|| незак. азнамяно́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)