КАВА́ЛЬСКА-ПРЭ́САВАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

галіна металаапрацоўкі па вырабе метал. дэталей ціскам, пераважна коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Пашырана на машына-, станка- і прыладабудаўнічых з-дах. Шырокае выкарыстанне К.-п.в. абумоўлена здольнасцю металаў і сплаваў пластычна дэфармавацца без разбурэння. Пластычная дэфармацыя з наступнай тэрмічнай апрацоўкай надае вырабам неабходныя ўласцівасці. Гл. таксама Апрацоўка металаў ціскам.

т. 7, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УКРАІ́НСКАЯ ВЕРХАВА́Я ПАРО́ДА коней.

Выведзена на конных з-дах Украіны скрыжаваннем тракененскай пароды, чыстакроўнай верхавой пароды, гановерскай і рус. верхавой парод. Выкарыстоўваюць у конным спорце, на с.-г. і трансп. работах.

Жывёлы масіўныя, моцнай канстытуцыі, з добра развітай мускулатурай. Выш. ў карку 160—165 см. Масць пераважна гнядая ці рыжая.

т. 16, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагні́сці і прагні́ць, ‑гніе; зак.

Згнісці, згніць наскрозь. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў. // перан. Дайсці да стану распаду. Стары свет дашчэнту прагніў, струхлеў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

éingefallen

1) запа́лы

2) які́ абвалі́ўся, правалі́ўся (пра дах, страху)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

канёк¹, канька́, мн. канькі́, канько́ў, м.

1. гл. конь.

2. Месца сыходжання нахіленых плоскасцей двухсхільнага даху, вільчык страхі.

3. Разное ўпрыгожанне ў выглядзе конскай галавы на канцы падоўжнага бруса, што ўтварае верхні край страхі.

Разны к. упрыгожвае дах.

4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго-н.

Чытанне вершаў было яго каньком.

Акардэон — мой к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учарне́ць сов.

1. (о человеке) истощи́ться, изнури́ться; осу́нуться;

2. разг. почерне́ть, стать чёрным;

дах ~не́ў — кры́ша почерне́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ДА́ХАВЫХ І БУДАЎНІ́ЧА-АДДЗЕ́ЛАЧНЫХ МАШЫ́Н.

Створаны ў 1977—82 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. Выпускае машыны і абсталяванне для тынкавальных, дахавых і малярных работ (усяго каля 20 найменняў). Асн. прадукцыя (1995): машыны для падагрэву, нанясення, транспарціроўкі на дах бітумных масцік, агрэгаты помпавыя, шпаклёвачныя, малярныя і фарбавальныя, станцыі і ўстаноўкі малярныя, бетоназмяшальнікі, фарбапульты, кампрэсары, катлы і інш.

т. 4, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ку́пал

(іт. cupola)

1) пукаты дах у выглядзе паўшар’я (напр. к. царквы);

2) перан. якое-н. пакрыццё акруглай формы (напр. к. парашута).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

prop​1 [prɒp] n.

1. падпо́рка;

Props were used to pre vent the roof collapsing. Каб дах не разбурыўся, пад яго падсунулі падпоркі.

2. падтры́мка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

папраяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Праесці што‑н. у многіх месцах, праесці ўсё, многае. Папраядала ржа жалезны дах. Папраядала моль сукно.

2. Разм. Патраціць, расходаваць на ежу многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)