пакары́ць ​1, ‑кару, ‑корыш, ‑корыць; зак., каго-што.

1. Сілай, прымусам падпарадкаваць сваёй уладзе; заваяваць. Лютым ворагам не ўдасца Ланцугамі, чорнай здрадай, Пакарыць, закуць навекі Слаўных сокалаў Элады. Танк. // перан. Асвоіць што‑н., авалодаць чым‑н. Глыбіню азёр і сілу рэк, Нават сонца яснае і зоры — Пакарыў упарты чалавек. Броўка.

2. Моцна ўздзейнічаць, падпарадкаваць сабе. Зморанага, пасля душэўных пакут, .. [Пятра] вельмі расчуліла і пакарыла ласкавасць Любы і гаспадыні. Шамякін. — Вось яна, сіла праўды і ўпэўненасці, якая павінна пакарыць увесь свет, — нібы сам сабе прамовіў Карэджы. Маўр. // перан. Выклікаць сімпатыю, давер. Хлопцы і не падазравалі, што радыстка мяне пакарыла больш як каго, толькі я гэта старанна хаваў. Карпюк.

пакары́ць ​2, ‑кару, ‑корыш, ‑корыць; зак., што.

Акарыць усё, многае. Пакарыць усё бярвенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́ўны ’дакладна вызначаны, акрэслены, канчатковы; некаторы; перакананы, надзейны, упэўнены, цвёрды’ (ТСБМ), ’праўдзівы, акуратны, адпаведны, сапраўдны’ (Цых.), ’дабраякасны (пра насенне)’ (Жд. 2), пэ́ўный ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Бяльк.), ’праўдзівы, верагодны’ (Яруш.), пе́ўны ’пэўны, сапраўдны’ (ТС), пе́ўный (пе́вный) ’праўдзівы, бясспрэчны’ (Нас.), ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Мядзв.), ’пэўны, сталы’ (Бяльк.), ст.-бел. певный ’вядомы, дакладны, пэўны’ (Ст.-бел. лексікон), ’упэўнены, перакананы; праўдзівы’ (Сл. Скарыны); сюды ж пэўна ’напэўна, несумненна’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пэ́ўно ’тс’ (Цых., Сл. ПЗБ), пэ́ўне, пэ́ўня ’верагодна, напэўна, бясспрэчна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мал., Шат.; шчуч., З нар. сл.), пе́ўне, пе́ўня ’тс’ (Сержп., Бяльк., Шпіл.), ст.-бел. певне ’вядома, бясспрэчна’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з польск. pewny ’бясспрэчны, надзейны, верагодны, бяспечны’, pewno, pewnie ’бясспрэчна, надзейна, верагодна’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 58 (рэфлекс э на месцы ъ; формы з е — вынік другаснай адаптацыі); прасл. *pъv‑ьnъ ад рэліктавага *pъva ’пэўнасць, давер’, параўн. санскр. pavate (корань pū‑) ’бачыць выразна’, гл. Махэк₂, 447 (пра чэш., славац. pevný ’моцны, цвёрды, устойлівы’); Банькоўскі, 2, 535, 968.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shatter

[ˈʃætər]

1.

v.t.

1) разьбіва́ць, растру́шчваць удру́зг (на кава́лачкі, на дру́зачкі)

a stone shattered the window — ка́мень разьбі́ў акно́

2) псава́ць, руйнава́ць (здаро́ўе, нэ́рвы); разьбіва́ць, разбура́ць (надзе́ю)

3) падрыва́ць (даве́р, здаро́ўе і гд)

2.

n.

аско́лак -ка m.

•

- shatters

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trust​1 [trʌst] n.

1. даве́р, даве́р’е; ве́ра

2. адка́знасць, абавя́зак

3. law апе́ка (над маёмасцю);

a trust fund падапе́чны фонд;

hold in trust кірава́ць па даручэ́нні

4. econ. трэст; канцэ́рн;

a vertical trust вертыка́льны трэст

♦

leave smth. in smb.’s trust даве́рыць што-н. каму́-н.;

take smth. on trust прыма́ць што-н. напаве́р, ве́рыць на сло́ва; браць у крэды́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Gláuben m -s, -

1) ве́ра, даве́р’е, даве́р;

j-m ~ schénken ве́рыць, давяра́ць каму́-н.;

auf Treu und ~ сумле́нна;

für séinen ~ éinstehen* пастая́ць за свае́ перакана́нні;

~ fínden* набы́ць даве́р;

den ~ an etw. (A) verlíeren* стра́ціць ве́ру ў што-н.;

etw. aus gútem ~ tun* рабі́ць што-н., кіру́ючыся найле́пшым наме́рам;

sich um állen ~ bríngen* стра́ціць уся́кае даве́р’е, дыскрэдытава́ць сябе́

2) ве́ра, ве́раванне;

der chrístliche ~ хрысція́нская ве́ра [рэлі́гія]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufność

ufnoś|ć

ж. даверлівасць, давер, вера;

z ~cią — з верай;

pokładać ~ć w kim/czym — спадзявацца на каго/што;

~ć we własne możliwości — вера ў свае магчымасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

апраўда́ць

1. (падсуднага) fréisprechen* аддз. vt;

2. (учынак і г. д.) réchtfertigen неаддз.; entschúldigen vt (прабачыць);

не апраўда́ць чыіх-н. надзе́яў надзе́й j-s Hóffnung enttäuschen;

апраўда́ць чый-н даве́р j-s Vertráuen réchtfertigen;

3. (кампенсаваць, акупіць) réchtfertigen неаддз. vt, décken vt;

4. (пасведчыць выдаткі дакументамі) belégen vt, náchweisen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заваява́ць eróbern vt; erkämpfen vt; перан. erríngen* vt, erwérben* vt, gewínnen* vt;

заваява́ць мір den Fríeden erkämpfen;

заваява́ць сваё пра́ва sein Recht erkämpfen;

заваява́ць свабо́ду (sich) die Fréiheit erkämpfen [erríngen*];

заваява́ць прыз den Preis gewínnen*;

заваява́ць пе́ршае ме́сца den érsten Platz belégen [erríngen*];

заваява́ць даве́р (das) Vertráuen gewínnen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Kredít I m -(e)s, -e

1) крэды́т

2) даве́р;

auf ~ у крэды́т;

~ gewähren крэдытава́ць, дава́ць крэды́т;

j-m ~ gében* дава́ць крэды́т каму́-н.; ве́рыць каму́-н.;

j-n um séinen [állen] ~ bríngen* дыскрэдытава́ць каго́-н.;

den ~ kündigen закры́ць крэды́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

darzyć

незак. kogo czym1. кніжн. дарыць каму што;

2. адчуваць што да каго; аказваць што каму;

~ć kogo szacunkiem ~ć — паважаць каго; выказваць шанаванне;

~ć zaufaniem — аказваць давер; давяраць;

~ć kogo sympatią — сімпатызаваць каму; выказваць сімпатыю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)