анахрані́зм, ‑у, м.

1. Памылковае аднясенне падзей, з’яў адной эпохі да другой.

2. З’явы, погляды, думкі, якія з’яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы. Навуменка.

[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

swojsko

звыкла; нязмушана; вольна;

brzmieć swojsko — гучаць звыкла;

czuć się swojsko — адчуваць сябе нязмушана (вольна)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dźwięk ’гук’, dźwięczećгучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з кім. Абменьвацца гучнымі воклічамі, словамі.

П. ў лесе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папераменна гучаць.

Пераклікаліся гудкі паравозаў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., з кім-чым. Мець падабенства, збліжацца сваімі прыметамі з чым-н.

|| аднакр. пераклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.

1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.

Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.

2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

З узгорка сыпаліся дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tönen

1.

vt надава́ць (чаму-н.) пэўнае адце́нне

2.

vi гуча́ць, выдава́ць [дава́ць] гук

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Дудне́нне ’гудзенне’ (Сцяшк.). Паколькі слова адзначаецца на абмежаванай тэрыторыі (у зах. гаворках), можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dudnieć ’глуха гучаць, грымець’ (аб прасл. групе слоў з праформы *dud(ь)něti гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 149–150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑гучаць, набухаць, набракаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unison

[ju:ˈnɪsən]

n.

1) унісо́н -у m.

in unison — ува ўнісо́н:

а) аднача́сна й зла́джана

to act in unison — дзе́яць у зго́дзе

б) сугу́чна (сьпява́ць, гуча́ць)

2) зго́да f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnićгучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск‑) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)