прыстасаванне для пуску ў ход, змены напрамку і хуткасці вярчэння электрычных машын.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДРЫЛЬ (ад ням. drillen свідраваць),
ручны інструмент або машына для свідравання і апрацоўкі адтулін у метале, дрэве, пластмасе і інш. Бываюць эл., пнеўматычныя (ратацыйныя, з пнеўматычным лопасцевым рухавіком) і ручныя. Электрадрыль складаецца з эл. рухавіка, зубчастай перадачы і патрона для свердла. Скорасць вярчэння да 2200 аб/мін і болей. З рознымі прыстасаваннямі можа выкарыстоўвацца для фрэзеравання, шліфавання, паліравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідратрансфарма́тар
(ад гідра- + трансфарматар)
гідрадынамічная перадача, пры якой адбываецца бесступеньчатая рэгуліроўка вярчэння вала; выкарыстоўваецца ў трансмісіях аўтамабіляў, цеплавозаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тахагенера́тар
(ад гр. tachos = хуткасць + генератар)
электрычны генератар для вымярэння частаты вярчэння або вуглавога паскарэння валоў розных машын і механізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тахо́граф
(ад гр. tachos = хуткасць + -граф)
прыбор, які фіксуе змену хуткасці вярчэння дэталей машын або механізмаў у выглядзе крывой лініі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абаро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Поўны круг вярчэння.
Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.
2. Асобная частка, стадыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спец.).
А. палявых культур.
3. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спец.).
А. вагонаў.
4. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку.
А. капіталу.
Пусціць грошы ў а.
Гадавы а.
◊
Узяць у абароткаго (разм.) — аказваць (аказаць) рашучае ўздзеянне на каго-н., прымушаць (прымусіць) весці сябе як належыць.
|| прым.абаро́тны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).
Абаротныя сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫФЕРЭНЦАВА́ЛЬНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ, дыферэнцыятар,
прыстасаванне для пераўтварэння ўваходнага ўздзеяння ў сігнал, які характарызуе скорасць змянення ўваходнай велічыні (з’яўляецца яе вытворнай). Напр., калі ўваходная велічыня — вугал павароту вала, то выхадная — частата яго вярчэння. У аналагавых выліч. машынах і прыладах кіравання выкарыстоўваюць схемы, з дапамогай якіх аперацыя дыферэнцавання выконваецца набліжана. Бываюць мех. (фрыкцыйныя, цэнтрабежныя і інш.), эл. (дыферэнцавальныя ланцугі, трансфарматары, актыўныя электронныя дыферэнцавальныя элементы), эл.-мех. (тахагенератары пастаяннага і пераменнага току і інш.). Выкарыстоўваюцца ў выліч. прыстасаваннях, сістэмах аўтам. рэгулявання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНЫЯ ПАТО́КІ,
сукупнасці зорак, якія рухаюцца з аднолькавымі прасторавымі скарасцямі. Адрозніваюць вял. і малыя З.п. Супадзенне скарасцей руху паказвае на агульнасць паходжання зорак з дадзенага патоку.
Да малых З.п. адносяць некат. рассеяныя зорныя скопішчы, напр., Гіяды, частка зорак сузор’я Вял. Мядзведзіцы. Зоркі аднаго і таго ж патоку не ўтвараюць значных згушчэнняў, займаюць на небе вял. вобласці і выяўляюцца па агульнасці іх скарасцей. Наяўнасць вял. З.п. — вынік вярчэнняГалактыкі і выкліканых ім заканамернасцей руху зорак і адлюстраванне яе спіральнай структуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦАВЫ́ ЛА́ЗЕР,
квантавы генератар з кальцавым рэзанатарам у форме многавугольніка з адбівальнымі люстэркамі ў яго вяршынях. Выкарыстоўваецца ў якасці адчувальнага элемента квантавых гіраскопаў. К.л. адчувальны да вярчэння вакол восі, перпендыкулярнай да плоскасці рэзанатара; дазваляе вывучаць канкурэнцыю сустрэчных хваль, сінхранізацыю іх частот, параметрычны рэзананс, квантаванне частаты біццяў і інш. На Беларусі работы па стварэнні і даследаванні К.л. праводзяцца з 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН, БДУ, БПА.
Літ.:
Круглик Г.С. Квантово-статистическая теория кольцевых ОКГ. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКА́ТКАметалаў,
спосаб апрацоўкі металаў ціскам паміж вярчальнымі валкамі пракатнага стана з мэтай атрымання вырабаў пэўнага сячэння. П. атрымліваюць розныя віды пракату: пруткі і палосы рознага папярочнага сячэння, трубы, колы, кольцы і інш.
Адрозніваюць П. гарачую, цёплую і халодную. Вядомы 3 асн. віды: падоўжная (найб. пашыраная), папярочная і папярочна-вінтавая (касая). Пры падоўжнай П. метал дэфармуецца паміж паралельна размешчанымі валкамі, якія верцяцца ў процілеглых напрамках. Пры гэтым метал зацягваецца ў міжвалковую прастору сілай трэння і пластычна дэфармуецца (вышыня сячэння вырабу пры праходжанні паміж валкамі змяншаецца, даўжыня павялічваецца). Такім спосабам вырабляюць сартавы і ліставы пракат, раскочваюцца загатоўкі ў гатовыя трубы. Папярочнай і папярочна-вінтавой П. робяць толькі дэталі форм вярчэння. Пры гэтым вырабу, што апрацоўваецца папярочнай П., надаецца вярчальны рух і апрацоўка адбываецца ў папярочным напрамку. Такой П. атрымліваюць шасцерні, кольцы, вырабы з перыяд. профілем. Пры папярочна-вінтавой П. выраб мае яшчэ і паступальны рух уздоўж яго восі. Гэты спосаб выкарыстоўваюць у вытв-сці труб, шароў і інш. цел вярчэння. Бесперапыннасць П. забяспечвае высокую прадукцыйнасць. У індустр. краінах П. апрацоўваюць больш як 3/4 усёй выплаўленай сталі.
Літ.:
Машины и агрегаты металлургических заводов. Т. 1—3. 2 изд. М., 1987—88;
Поперечно-клиновая прокатка в машиностроении. М., 1982.