Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЛЯКСА́НДР I (23.12.1777, С.-Пецярбург — 1.12.1825),
расійскі імператар [1801—25]. З дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Паўла I. Заняў трон у выніку дварцовага перавароту ў сак. 1801. У першыя гады праўлення з дапамогай т.зв. Тайнага к-та правёў памяркоўна-ліберальныя рэформы: купцы, мяшчане, казённыя сяляне атрымалі права купляць незаселеныя землі (1801); законам пра вольных хлебаробаў памешчыкам дазвалялася вызваляць сялян з зямлёй за выкуп ці адработкі (1803); стварыў мін-вы і К-т міністраў (1802); увёў новае палажэнне пра навуч. ўстановы (1803), засн. Харкаўскі і Казанскі ун-ты, пед.ін-т у Пецярбургу (1804), рэарганізаваў Віленскі ун-т. У адпаведнасці з планам М.М.Спяранскага праведзена фін. рэформа (1808—12). У англа-франц. саперніцтве за гегемонію ў Еўропе імкнуўся захаваць нейтралітэт. Аднак з пашырэннем напалеонаўскай агрэсіі Расія ўступіла ў кааліцыю супраць Францыі. Пасля паражэння пад Аўстэрліцам (1805) і Фрыдландам (1807) і заключэння Тыльзіцкага міру 1807, паводле якога да Расіі адышоў Беласток з акругай, Расія на баку Францыі далучылася да кантынентальнай блакады Англіі. Напалеон I прызнаў у 1808 правы Расіі на Фінляндыю, Малдову і Валахію, але рус.-франц. супярэчнасці абвастрыліся. Рыхтуючыся да новай вайны з Францыяй, па загадзе Аляксандра I пачата буд-ваБабруйскай крэпасці, Дрысенскага лагера. У маі 1812 ён інспектаваў войскі ў Гродне, прысутнічаў на ваен. савеце ў Дрысе. На пач.вайны 1812 выехаў у Вільню і прыняў вярх. камандаванне рус. арміяй. Падпісаў у Полацку маніфест аб нар. апалчэнні. У 1813—14 узначаліў антыфранц. кааліцыю еўрап. дзяржаў. Адзін з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—15 і арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815). У апошняе дзесяцігоддзе праводзіў рэакц.ўнутр. і знешнюю палітыку (гл.Аракчэеўшчына). Пры Аляксандры I міжнар. становішча Расіі ўмацавалася, пашырылася яе тэрыторыя: далучаны Грузія (1801), Фінляндыя (1809), Бесарабія (1812), Азербайджан (1813).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧО́РНЫ ПЕРАДЗЕ́Л», Партыя сацыялістаў-федэралістаў,
рэвалюцыйная народніцкая арг-цыя ў Расіі ў 1879—82. Узнікла ў выніку распаду «Зямлі і волі». Стваральнікі і кіраўнікі: Г.В.Пляханаў, М.Р.Папоў, В.І.Засуліч, В.В.Аптэкман, Я.В.Стафановіч, Л.Р.Дэйч, П.Б.Аксельрод, А.П.Буланаў, В.М.Ігнатаў і інш. «Ч.п.» адмаўляў прынцып цэнтралізму і складаўся з незалежных гурткоў у Пецярбургу, Маскве, Харкаве, Мінску, Казані, Адэсе, Кіеве, Пермі і інш. Ролю цэнтра адыгрывала найб. моцная Пецярб.арг-цыя (яе членам быў А.В.Бонч-Асмалоўскі). Ідэйную платформу напачатку вызначалі праграма і тактыка «Зямлі і волі», яе дэвіз — «усё для народа, усё сіламі народа». Задачы арг-цыі: падрыхтоўка нар. рэвалюцыі шляхам прапаганды сацыяліст. ідэй і разгортвання эканам. барацьбы, каб змяніць дзярж. лад Расіі, перадаць зямлю сялянам на аснове ўраўняльнага падзелу («чорнага перадзелу»), фабрыкі і заводы — рабочым; пераход да сацыялізму («поўнага калектывізму»). «Ч.п.» адмоўна ставіўся да паліт. барацьбы, у пач. 1880 прызнаў мэтазгоднасць паліт. тэрору як сродку барацьбы супраць самадзяржаўя, аднак не лічыў яго першачарговай задачай. Прапагандаваў федэратыўны прынцып паліт. арг-цыі народа, выступаў за аўтаномію нац. раёнаў, у т. л. Беларусі. Гал. рухальнай сілай рэвалюцыі лічыў сялянства, але працаваў пераважна сярод рабочых, студэнтаў, навучэнцаў і вайскоўцаў. Друкаваныя выданні: газ. «Черный передел» і «Зерно». Крызіс народніцкай ідэалогіі, паліцэйскія праследаванні прывялі «Ч.п.» да распаду. Частка яго членаў (Пляханаў, Засуліч, Дэйч і інш.) перайшла на пазіцыі марксізму (гл.«Вызваленне працы»).
На Беларусі групы чорнаперадзельцаў склаліся ў Мінску (Л.М.Насовіч, К.В. і Р.В. Парфіяновічы, С.Ляўкоў, І.Гецаў, С.Грынфест) і Гродне (М.Янчэўскі, Я.Грынкевіч, І.А.Гурвіч і інш.). Яны вялі прапаганду сярод насельніцтва, памагалі вызваляцьпаліт. вязняў, забяспечвалі дакументамі і перапраўлялі праз граніцу рэвалюцыянераў. У мінскай друкарні «Ч.п.» ў 1881 надрукаваны № 3—5 газ. «Черный передел», № 3—6 газ. «Зерно» і 5 пракламацый. У 1882 мясц. групы «Ч.п.» распаліся.