баго́ршчык, ‑а, м.

Суднавы рабочы, які карыстаецца багром; вясляр, што кіруе багром, калі лодка адыходзіць або прычальвае да прыстані, берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНГРЭ́СІЯ (ад лац. ingressio уваходжанне, уступленне),

павольнае (векавое) пранікненне марскіх і азёрных вод у паніжэнні рэльефу прыбярэжнай сушы пры павышэнні ўзроўню мора або пры апусканні берага. У выніку І. ўтвараюцца інгрэсійныя берагі.

т. 7, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГРА́НА (Елісавета) (сапр. Белчава; 29.4.1893, Сафія — 23.3.1991),

балгарская паэтэса. Скончыла Сафійскі ун-т (1915). Першы зб. вершаў «Вечная і святая» (1927) напісаны пад уплывам нар.-песеннай паэзіі. У зб-ках «Зорка марака» (1932), «Сэрца чалавечае» (1936) уражанні ад вандраванняў па роднай краіне, Францыі, Італіі, Славеніі, вобраз горада з яго сац. кантрастамі, узмацненне трагічных і песімістычных нот. Аўтар лірычных зб-каў «Ад берага да берага» (1963), «Святлацені» (1977), «На беразе часу» (1983) і інш., кн. для дзяцей. Дзімітраўская прэмія 1950. На бел. мову яе вершы перакладаў Н.​Гілевіч.

Тв.:

Бел. пер. — У кн.: Ад стром балканскіх. Мн., 1965;

Рус. пер. — Сердце человеческое. М., 1959;

Стихи. М., 1979.

т. 2, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крыжо́ўка ’прылада для лоўлі рыбы з берага’ (З нар. сл.). Вытворнае ад крыгай (гл.). На ‑оука/‑ёука, магчыма, непасрэдна да формы прыметніка *крыгавы (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбі́цца (далучыцца) sich nschließen* (да чаго-н. D або an A);

прыбі́цца да бе́рага (ans fer) gespült wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ушчыльну́ю прысл. fest; dicht, hart (an A, an D);

падысці́ ўшчыльну́ю да бе́рага dicht an das fer herngehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отхлы́нуть сов., прям., перен. адхлы́нуць, адры́нуць;

во́лны отхлы́нули от бе́рега хва́лі адхлы́нулі ад бе́рага;

толпа́ отхлы́нула нато́ўп адхлы́нуў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АМУ́РСКІ ЗАЛІ́Ў,

унутраны заліў каля паўн.-зах. берага заліва Пятра Вялікага Японскага м. Даўж. каля 65 км, шыр. 9—20 км, глыб. да 20 м. Зімой замярзае. На беразе Амурскага заліва порт Уладзівасток.

т. 1, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАКРА́ІНА,

паласа адкрытай вады паміж ледзяным покрывам і берагам. Утвараецца на рэках перад крыгаломам, а на морах і азёрах пры адрыве прыпаю ад берага пад уздзеяннем ветру, цячэнняў або ў выніку скразнога раставання лёду.

т. 6, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЧНЫ́ ПОРТ,

участак берага ракі і прылеглай воднай плошчы (акваторыі), ахаваны ад хваль і абсталяваны для стаянкі і абслугоўвання суднаў. Будуюцца на рэках з ваганнем узроўню вады больш за 15 м. Гл. таксама Порт.

т. 13, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)