бе́раг
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бе́раг |
берагі́ |
| Р. |
бе́рага |
бераго́ў |
| Д. |
бе́рагу |
берага́м |
| В. |
бе́раг |
берагі́ |
| Т. |
бе́рагам |
берага́мі |
| М. |
бе́разе |
берага́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыпа́й, -ю, м.
Прымёрзлы да берага лёд.
|| прым. прыпа́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памо́р’е, -я, н.
На Поўначы: мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.
|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узбярэ́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.
Паласа зямлі ўздоўж марскога берага.
|| прым. узбярэ́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набярэ́жны, -ая, -ае.
1. Размешчаны на беразе, каля берага.
Н. бульвар.
2. у знач. наз. набярэ́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Бераг, умацаваны сцяной з граніту, каменю і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага.
Дом на набярэжнай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
намы́ў, -мы́ву, м.
1. гл. намыць.
2. Грунт ля берага, намыты вадой.
|| прым. намыўны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
левабярэ́жжа, -а, н.
Прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага ракі.
Л.
Нёмана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прывеслава́ць, -яслу́ю, -яслу́еш, -яслу́е; -яслу́й; зак.
Наблізіцца, вяслуючы.
П. да берага.
|| незак. прывясло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узмо́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.
Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.
Жыць на ўзмор’і.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брыз, -у, м.
Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.