Клы́ндаць ’хадзіць без мэты, бадзяцца’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клынды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блы́ндацьбадзяцца’ (Касп., Арх. ГУ, Янк. I, Сцяшк. МГ, Янк. Мат.), блы́ндзець ’тс’ (Сцяшк. МГ), блэ́ндаць ’тс’ (Янк. Мат.), блы́нда, блэ́нда ’бадзяга’ (Янк. Мат.). Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Параўн. лат. blìndêtiêsбадзяцца’, blinda ’бадзяга, валацуга’, літ. blañdotis, blandýtisбадзяцца’. Падрабязна Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50 (там жа літ-pa і ўказанне на некаторыя этымалагічныя цяжкасці). Не выключаецца, што некаторыя формы маглі быць запазычаны з польск. Гл. блэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fchten* vi

1) фехтава́ць

2) змага́цца;

~ ghen* разм. бадзя́цца, валацу́жнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Абшлы́ндацца ’падрацца, знасіцца ўнізе, у падоле’ (Бяльк.) да шлындацьбадзяцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́ндаць, трэ́ндаццабадзяцца’, трэндыньня ‘бадзянне’, трэ́нданнік ‘бадзяга’ (Юрч. СНЛ). Гл. трэнта́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашала́цца (пірішалсіцца) ’прабадзяцца’ (Юрч. СНС). Да пера- і шалаццабадзяцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́ндзала ’чалавек, які рэдка сутыкаецца дома, валацуга’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, звязана з брэ́ндацьбадзяцца, валачыцца’ (гл.) і бры́ндацьбадзяцца’. Параўн. і бры́нда ’валацуга’, рус. бры́ндик ’гультай’. Усё ж паходжанне гэтай групы слоў застаецца не вельмі ясным. Версіі параўн. пад брэ́ндаць і бры́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валанца́й ’валацуга’ (З нар. сл.). Да валацай (з устаўным ‑н‑) < валачыццабадзяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́нкаць ’швэндацца, бадзяцца без справы’ (паўд.-усх., КЭС). Відавочна, да лы́ндаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́цца ‘хавацца’, ‘бадзяцца без прытулку’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сержп. Прымхі, ТС, Ян., Байк. і Некр.), ‘ухіляцца ад работы, гультаяваць’ (Некр. і Байк., Жд. 2), ‘хадзіць без работы, ацірацца’ (Бір., ТС), ‘хадзіць, прыгнуўшыся ды за нешта хаваючыся’ (Варл.), ‘імкнуцца пазбегнуць чаго- або каго-небудзь, хавацца’: tulájecsa, jak sabáka ad much (Федар. 4), туляцца па завуголлю ‘хавацца ад непажаданых сустрэч, пазбягаць сустрэчы з кім-небудзь’ (Нік., Оч., ТС, Растарг.), ст.-бел. тулятися, тулатися, тулятисе ‘хадзіць без пэўнай мэты, бадзяцца’ (Скарына; Александрыя; 1610 г., ГСБМ). Укр. ту́лятися, туля́тися ‘блукаць, бадзяцца’, ‘гараваць, жывучы ў чужых людзей’, рус. дыял. туля́ться ‘хавацца, бадзяцца’, польск. tułać się ‘хадзіць без мэты’, чэш. toulati se, славац. túľaťsa ‘тс’, харв. tȕlatiбадзяцца’, túlati se ‘хадзіць ціха, нібы крадучыся’, макед. дыял. тула себадзяцца, валачыцца’ (МЈ, 10, 1–2, 105). Прасл. дыял. *tulati sęбадзяцца, туляцца, хадзіць крадком, употайкі’, на думку Борыся (Etymologie, 365), адносна позняя інавацыя часткі праславянскіх дыялектаў (без лужыцкіх моў) — дзеяслоў шматразовага дзеяння ад прасл. *tuliti sę ‘завівацца’, ‘нагінацца, горбіцца’, гл. туліць, туліцца, першаснае значэнне было ‘згінаць, прыгінацца, хавацца ідучы’ (Борысь, 653–654; ЕСУМ, 5, 674; Брукнер, 584). Махэк₂ (648) выводзіць з *lutatiбадзяцца’, што цяжка даказаць, як і вывядзенне з лат. tūlʼat, tūlʼāties ‘хадзіць без працы, бадзяцца’ (Блесэ, SB, 5, 25) беларускага туляцца, што, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 149), вельмі сумніўна, бо не прымаецца пад увагу матэрыял іншых славянскіх моў. Сюды ж туля́ць ‘хаваць (напр., ад рэкруцтва)’ (Нас.), туле́нне ‘хаванне, прытулак’ (Нас.), туля́нне ‘хавацца ў розных кутках’ (Нас., Бяльк.); ту́ляннік, туля́ньніца ‘той, хто ўхіляецца (ад працы і інш.)’ (Юрч. СНЛ); туля́га ‘бадзяга, чалавек, які пазбягае сустрэчы’ (ТСБМ, Сцяшк.), ‘баязлівец, нерашучы чалавек’ (ТСБМ), ‘бяздомнік’ (Некр. і Байк.), туляя́ ‘гультай, нядбайнік’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)