plow

[plaʊ]

1.

n.

1) плуг -а́ m. (для ара́ньня)

2) машы́на, плуг для адкіда́ньня сьне́гу

2.

v.

1) ара́ць (гле́бу, по́ле)

2) прабіва́ць, праклада́ць (даро́гу)

3) выво́рваць

to plough up old roots — выво́рваць старо́е карэ́ньне

4) баразьні́ць (по́ле і пра маршчы́ны тва́ру)

5) расьсяка́ць (хва́лі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

A majore bovi discit arare minor

У старога/старэйшага вала вучыцца араць малады/малодшы.

У старого/старшего вола учится пахать молодой/младший.

бел. Банька ‒ рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць. Што стары гаворыць на глум, тое малады бярэ на вум. Якое вогнішча, такі і дым, які банька, такі і сын. Якое карэнне, такое і насенне.

рус. Щенок от матери лаять учится. Свинья хрю, и поросята хрю. За что батька, за то и детки. Маленькая собачка лает ‒ большой подражает. Что у родителей слетает с языка, то ребёнку скачет на язык.

фр. Une fille suit les mœurs de sa mère (Дочь следует/подражает обычаям своей матери).

англ. As the old cock crows, so crows the young (Молодой петух поёт так, как старый).

нем. Wie die Alten sungen, so zwitschern die Jungen (Как пели старые, так щебечут и молодые). Wie die Hühner gackern, so die Küchlein (Как квокчут куры, так и цыплята).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

заара́ць 1, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Аручы, прыкрыць, засыпаць зямлёй. Заараць лубін. □ Малашонак доўга не здаваўся, але ўсё ж штучнае ўгнаенне заараў у глебу разам з гноем. Ермаловіч.

2. Разм. Аручы, захапіць кавалак чужой зямлі, чужога ўчастка. То закосіш чужога трохі, то заарэш, а праз гэта кожны дзень сваркі, панятыя. Галавач.

3. Абл. Узараць. Група партызан — дзесяць падвод — ехала ў вёску памагчы сялянам заараць зямлю пад жыта. Пестрак.

•••

Заараць носам (зямлю) — упасці ніцма ад удару або спатыкнуўшыся.

заара́ць 2, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак.

Разм. Пачаць араць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусе́дскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да суседа, належыць яму. Суседская хата. Суседская дачка. □ Пачнеш араць — глядзі, каб незнарок суседскі не крануць шнурок. А. Вольскі. Недзе блізка на суседскім двары раз-пораз маці клікала дачку. С. Александровіч. Калі ў суседскім садзе пачынаюць пунсавець гронкі рабіны, значыць, лета канчаецца. Кандрусевіч. // Які мае адносіны да суседзяў і іх узаемаадносін. Супрацоўніцтва [партызан] з мясцовым насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Брыль.

2. Які жыве па суседству. У пасаджанай набок новенькай шапцы, з залацістай эмблемкай чыгуначніка, .. [Вася] бадзёра на[йгра]ваў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спрытны і жвавы ў рабоце. Стала.. [цётка] жвавая, упраўная, усё ў руках гарыць: снеданне гатуе, .. па бадоўлі цесляру памагае. Сяркоў. [Анішчук:] Упраўная [Вясніна] каля работы. Калі возьмецца ці то араць або касіць, работа ў яе гарыць. Гурскі. / Пра рухі, рукі. [Салдаты] ўпраўнымі, звычнымі рухамі земляробаў, не разгінаючыся, моўчкі закідвалі тугімі лустамі.. зямлі вузкую, чорную яму. Самуйлёнак. // Які паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Чалавек, што памагаў.. [Марыне] сеяць,.. распрагаў коней і пахмура бубніў: — Твой дзевер, Марына, вельмі ж упраўны. Куды ні прыеду, а ў яго ўжо гатова. Узарана і пасеяна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здить ’трызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ва ’мноства людзей (жывёл)’ (Інстр. III, Сцяшк., Бяльк.). Рус. орава, арава ’тс’, укр. орава, арава ’тс’. Коканаў (ИОРЯ, 1966, 3, 228), абвяргаючы цюркскае паходжанне, дапускаў угра-фінскае, комі-зыранскае, але ніякіх дакладных пацверджанняў крыніцы няма. Фасмер, 3, 147 (услед за Патабнёй паводле Гараева), звязвае з реветь. КЭСРЯ, Трубачоў (Фасмер, 3, 147) за Унбегаунам, BSL, 52, 173, і Міклашычам звязваюць гэта слова з ора‑ть ’крычаць’. Пераканаўчае рашэнне дае Варбот (РР, 3, 1974, 100–103), якая звязвае слова з кашуб. orava ’талака падчас ворыва’ і ўзводзіць слова да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́скід ’від ворыва, калі глеба адвальваецца ў розныя бакі’ (Сцяц.; міёр., Шатал.; ТСБМ), роскідка ’тс’ (петрык., Шатал.; шальч., вільн., Сл. ПЗБ), ’баразна’ (вільн., Сл. ПЗБ); ро́скідзь ’разора, паглыбленне паміж градамі’ (карм., Мат. Гом.; Інстр. 2); ро́скідка ’мяжа на сярэдзіне загона’ (Янк. 3., Шат., ПСл), на ро́скідку ’спосаб ворыва’ (ТС); араць у ро́скідку — ’ворыва, пры якім барозны кладуцца ў напрамку краёў загона’ (карэліц., Жыв. сл.); ’узаранае поле з разорай пасярэдзіне загона’ (нясв., смаляв., сміл., стол., Яшк.); роскідзь, роскідка, раскі́д ’ворыва ўроскідку’ (бых., кам., сен., ЛА, 2). Да кідаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самату́жніцтва, ‑а, н.

1. Занятак саматужніка, саматужны промысел. [Марцін:] Пры панскім рэжыме я не мог стаць раўнапраўным членам рабочага класа. Што ж, беспрацоўе... Вось і прыходзілася зямлю араць і розным саматужніцтвам займацца. Чарнышэвіч.

2. перан. Работа, якая вядзецца адасоблена, неарганізавана, прымітыўна. Наш галоўны недахоп, на знішчэнне якога мы павінны накіраваць усе свае сілы, гэта — вузкі «саматужны» характар мясцовай работы. У сілу гэтага саматужніцтва, маса праяўленняў рабочага руху ў Расіі застаюцца чыста мясцовымі падзеямі. Ленін. // Вузкае, прымітыўнае разуменне чаго‑н. «Барацьба за высокае майстэрства, супраць элементаў саматужніцтва, меладраматызму..» — гэты дэвіз, што бытуе ў тэатры, павінен стаць для яго пуцяводнай зоркай. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рата́р ’земляроб, араты’ (Ласт.). Параўн. славац. дыял. ratár ’араты’, в.-луж. ratar ’селянін; араты’, славен. rátar, arátar ’араты’, серб.-харв. ра̏та̑р, балг. ратар (< серб., гл. БЕР, 6, 190), рус. фальк. ратарь ’араты, земляроб’ (СРНГ). Прасл. *ortarь лічыцца другаснай формай, узнікшай шляхам замены суф. *‑ajь больш жывым суф. *‑arь з першаснага *ortajь (гл. ратай) (Шустар-Шэўц, 2, 1208), параўн. аднак паралельныя грэч. αροτήρ, лац. arator ’араты’, для якіх рэканструюецца і.-е. *arH‑ter/tor‑ як nomen agentis да *arH‑араць’ (Сной, гл. Бязлай, 3, 155). Адзінкавасць фіксацыі не дае ўпэўненасці ў народным характары слова, гл. таксама з іншай суфіксацыяй аратні́к, аратня́к ’араты’ (Лексика Пол.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)