О́ЗЕРАЎ (Уладзіслаў Аляксандравіч) (11.10.1769, с. Боркі Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 17.9.1816),
рускі драматург. Скончыў Сухапутны шляхецкі корпус (1787). Друкаваўся з 1794 (вершы, вольныя пераклады). Першая п’еса — трагедыя «Яраполк і Алег» (1798). У вершаваных трагедыях «Эдып у Афінах» (1804), «Фінгал» (1805), «Дзмітрый Данскі» (паст. 1807), «Паліксена» (1809) спалучэнне рыс класіцызму і сентыменталізму. П’есы О. садзейнічалі фарміраванню рус.нац. школы акцёрскай ігры.
Тв.:
Трагедии. Стихотворения. 2 изд. Л., 1960.
Літ.:
Вяземский П.А. О жизни и сочинениях В.А.Озерова // Соч.М., 1982. Т. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШАРАЎ (Алег Севяр’янавіч) (7.4.1922, г. Саратаў, Расія — 31.5.1997),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1947). З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у 1969—94 у Мінскім мед. ін-це (да 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дзіцячай (гнойнай) хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі.
Тв.:
Повреждения груди и их лечение. Мн., 1970;
Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);
Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦІЕ́ВІЧ (Алег Мікалаевіч) (н. 30.6.1949, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973). З 1976 выкладчык Мінскага маст. вучылішча, з 1990 — Бел.АМ. Творам уласцівы ўпарадкаванасць кампазіцыі, свабода і абагульненасць пісьма, каларыстычная згарманізаванасць, празрыстасць фарбаў. Аўтар карцін «Успаміны», «Бакеншчык» (абедзве 1986), «Рыбакі на Прыпяці» (1987), «Былы кірмаш» (1989), «Вяселле» (1997), пейзажаў «Вечар у вёсцы», «У асеннім садзе» (абодва 1982), «Пейзаж з козамі» (1989), «Ноч у Жыровічах» (1991—92); нацюрмортаў «Сухія кветкі» (1970), «Сялянскі нацюрморт» (1986), «Нацюрморт з лямпамі» (1989) і інш.
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1986). Скончыў Томскі ун-т (1960). З 1973 у Мінскім НДІ сродкаў аўтаматызацыі. З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па апрацоўцы відарысаў, лічбавых картаграфічных сістэмах. Распрацаваў метады, алгарытмы, сродкі стварэння і кантролю лічбавых карт мясцовасці і аўтаматызаваных комплексаў для іх вытв-сці; адаптыўныя метады павышэння імавернасці перадачы тэлекодавай інфармацыі па каналах сувязі. Дзярж. прэмія СССР 1985.
2.зкім і без дап. Зневажаць адзін аднаго грубымі абразлівымі словамі; сварыцца. — Закаханыя лаюцца — толькі мілуюцца, — паспрабаваў пажартаваць Алег.Шыцік.Антось.. два дні з Ганнай лаяўся, а на трэці — ужо хацеў падаваць на яе ў суд.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Шырокі выступ печы, грубкі для ляжання і ацяплення. Побач з кухоннай печчу стаяла ляжанка, дзе ўжо трэці дзень гатавала страву гаспадыня.Колас.Мужчына вяла падняўся, спусціў з ляжанкі босыя ногі.Навуменка.Алег распаліў грубку і сядзеў на пакладзеным бокам зэдліку, пазіраючы ў полымя, якое ўжо гуло ў ляжанцы.Ермаловіч.
2. Месца, прыстасаванне для ляжання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгара́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разгарачыць.
2.узнач.прым. Разагрэты (работай, хадой і пад.); гарачы. З зямлі патыхала вячэрнім спакоем, мокры мяшок з рыбаю прыемна студзіў разгарачаную спіну.Капыловіч.Хлопчык сцябаў і сцябаў разгарачанага каня, пакуль не паглыбіўся далёка ў лес.Курто.//перан. Узбуджаны, растрывожаны. Разгарачаная фантазія Дзічкоўскага зусім разгулялася.Алешка.// Які выяўляе ўзбуджанасць, растрывожанасць. — Прызямліліся, тата? — бліснуўшы разгарачанымі вачыма, спытаў Алег.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РАСНЕЎ (Алег Васілевіч) (н. 21.8.1940, г. Хойнікі Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1964 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, з 1978 яго дырэктар. Навук. даследаванні па тэорыі, метадах прагназавання надзейнасці і даўгавечнасці механізмаў машын, зніжэнні іх вібраакустычнай актыўнасці, стварэнні стандартаў і нарматываў для праектавання машын высокай надзейнасці.
Тв.:
Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн., 1983;
Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн., 1992 (разам з А.М.Гоманам, М.М.Ішыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ (Канстанцін Сяргеевіч) (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860),
расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1835). Гал. асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра I. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўтварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы «Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычна-славянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. л-ры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЬ (Алег Іванавіч) (25.5.1941, Масква — 3.3.1981),
рускі акцёр. Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчэпкіна (1963). Працаваў у Маск. т-ры «Сучаснік» (да 1977), у 1977—78 у Маск. т-ры на Малой Броннай. Яго мастацтва вызначалася абвостранасцю эмацыянальных рэакцый, інтэнсіўнасцю перажыванняў. Сярод роляў: Васька Пепел («На дне» М.Горкага), Бяляеў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева). З 1962 здымаўся ў кіно: «Жэня, Жэнечка і «кацюша», «Хроніка пікіруючага бамбардзіроўшчыка», «Старая, старая казка», «Кароль Лір», «Цень», «Зямля Саннікава», «Прыгоды прынца Фларызеля» (тэлевізійны), «Старонкі дзённіка Пячорына» (тэлеспектакль) і інш.
Літ.:
Олег Даль: Воспоминания. Материалы из архива. М., 1992.