únzurechnungsfähiga бессвядо́мы, непрыто́мны, у бяспа́мяцтве;
j-n für ~ erklärenаб’яві́ць каго́-н. у ста́не адсу́тнасці па́мяці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
vógelfreia па́-за закона́м, не ў зако́не;
j-n ~ erklärenаб’яві́ць каго́-н. па́-за зако́нам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.
1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі.Галавач.//Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад.Залескі.// Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.
2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Пазбавіць ранейшай славы, усеагульнага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго‑, чаго‑н. Развянчаць культ асобы. □ Партыя .. рашуча развянчала суб’ектывізм, які падмяняў навуковы падыход да вырашэння буйных задач неабгрунтаванымі імправізацыямі.«Звязда».— Трэба ўзброіць гарадскую арганізацыю, развянчаць «тэарэтыка» Замерштэйна.Пестрак.
2.Разм. Скасаваць, аб’явіць несапраўдным чый‑н. шлюб, узяты па царкоўнаму абраду. — Татачка, мой родны, Мяне развянчайце, Ручкі мае развяжыце, Слоўца маё адкажыце!З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zadeklarować
зак.аб’явіць; абвясціць; заявіць;
zadeklarować swój udział w czym — заявіць пра свой удзел у чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
байко́т
[англ. boycott, ад С. Boycott = прозвішча адміністратара маёнтка (1832 — 1897) ]
1) спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі спыняюцца адносіны з якой-н. асобай, арганізацыяй, дзяржавай (напр.аб’явіць б.);
2) перан. разрыў адносін з кім-н. як знак незадавальнення яго паводзінамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Зрачы́, зраку́ць (3 ас. мн. л.), зрок (прощ. ч. адз. л.) ’пашкодзіць дурным вокам, сурочыць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.уст.зречи́ ’сказаць’, зректи́ся ’адракацца’, польск.zrzec się ’адмовіцца, адрачыся’, чэш.zříci se ’тс’, славац.zriecť sa ’тс’, в.-луж.zrěčėć ’пагутарыць, абмеркаваць, дамовіцца’, славен.izréči ’выгаварыць, выказаць’, серб.-харв.изрѐћи, ѝзрећи ’выказаць, аб’явіць’, макед.изрече ’тс’. Ст.-слав.издрешти ’выказаць’. Ст.-рус.изречи ’тс’ (XI–XII стст.). Бел.дыял.зрачы, верагодна, з jьz‑rek‑ti (корань rek‑, гл. рэч) мае асаблівае семантычнае развіццё: відаць, jьz‑rek‑ti ’выказаць’ азначала ’выказаць словы, што могуць пашкодзіць’ (параўн. таго ж кораня сурочыць), а потым наогул ’зрабіць шкоду без фізічнага ўздзеяння’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
akces, ~u
м.кніжн. далучэнне; удзел;
zgłosić swój akces do akcji — аб’явіць аб сваім удзеле ў акцыі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абвясці́ць, ‑вяшчу, ‑весціш, ‑весціць; зак., што.
1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор.
2. Афіцыйным актам устанавіць што‑н., заявіць аб пачатку якога‑н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым.//кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім‑, чым‑н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар’ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады.«Полымя».