ТАРАТКЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 7.4.1925, в. Чарсцвяды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Д-рфілас.н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1985). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1953), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1961). З 1961 гал. рэдактар грамадска-паліт. вяшчання Бел. радыё. З 1965 дырэктар Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў. У 1969—91 у Мінскай вышэйшай парт. школе, адначасова ў 1972—79 нам.гал. рэдактара час. «Коммунист Белоруссии». Навук. працы пасац. філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадз. вайны 1918—22 і Вял.Айч. вайны.
Тв.:
Производство, труд, человек. Мн., 1969;
Уладзімір Азін. Мн., 1971;
Человек и коллектив в системе управленческих отношений. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЛКО́ЎСКІ (Tylkowski) Войцех (1624, Мазовія, Рэч Паспалітая — 1695),
польскі філосаф-тэолаг. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах, працаваў у Ватыкане. У 1677—81 праф. Віленскай акадэміі, пазней кіраваў папскай семінарыяй у Вільні. Аўтар твораў па філасофіі, тэалогіі, прыродазнаўстве. У гал. яго працы — 9-томнай «Займальнай філасофіі» (Кракаў, 1669), прысвечанай логіцы, метафізіцы і этыцы, шмат звестак па гісторыі прыродазнаўства і медыцыны. Нягледзячы на ўстарэласць звестак і езуіцкую казуістыку, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў творы Т. былі для езуіцкіх прафесараў адной згал. крыніц прыродазнаўчых ведаў. З дапамогай лагічных прыёмаў і фармальных доказаў ён абгрунтоўваў і абараняў догматы рэлігіі, існаванне Бога як стваральніка сусвету і бессмяротнасць душы. У поглядах на гісторыю Т. прытрымліваўся правідэнцыялізму, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадугледжанага «божага плана»; гісторыя і мінулае маюць значэнне толькі таму, што ў іх ёсць божыя прадбачанні сучаснага і будучыні.
Літ.:
Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33.
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1860), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1875). Вучыўся ў Калеж дэ Франс. З 1863 праф.Політэхн. школы ў Парыжы. Навук. працы па оптыцы. Даў тэарэт. тлумачэнне Доплера эфекту ў оптыцы (1848) і прапанаваў на яго аснове метад вызначэння прамянёвай скорасці руху зорак па зрушэнні спектральных ліній у іх спектрах. Распрацаваў метад вызначэння скорасці святла (гл.Фізо метад) і першы правёў яе вымярэнне ў зямных умовах. Вызначыў скорасць святла ў рухомай вадкасці і паказаў, што святло часткова захопліваецца рухомым асяроддзем (1851; дослед Ф.), што адыграла важную ролю пры стварэнні электрадынамікі рухомых асяроддзяў і стала адным зэксперым. абгрунтаванняў спец. тэорыі адноснасці.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 208—211;
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. С. 428—439.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫ КАНТРО́ЛЬ,
форма дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляецца ў працэсе ўтварэння, размеркавання і выкарыстання фондаў грашовых сродкаў у нар. гаспадарцы. Яго асн. прызначэнне: з дапамогай фін. форм і метадаў забяспечыць праверку законнасці і правільнасці, а таксама эфектыўнасці выкарыстання грашовых фондаў дзяржавы, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў. Ф.к. з’яўляецца адным з інструментаў гасп. механізма і выкарыстоўваецца ў ходзе складання і выканання фін. планаў і каштарысаў, праверкі эфектыўнасці выкарыстання ў кіраўніцтве эканомікай таварна-грашовых адносін і эканам. рычагоў (цана, прыбытак, бюджэт і інш.). Гал. прынцыпы Ф.к.: галоснасць, рэгулярнасць, усеагульнасць, рэзультатыўнасць. Па формах правядзення Ф.к. падзяляецца на папярэдні, бягучы і Наступны. Папярэдні Ф.к. ажыццяўляецца перад афармленнем фінансава-гасп. аперацый і накіраваны на папярэджанне парушэнняў законаў і нерацыянальнага расходавання сродкаў. Бягучы Ф.к. праводзіцца ў час афармлення аперацый па паступленні даходаў, расходаванні грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей і інш.; наступны Ф.к. — пасля правядзення гасп.-фін. аперацый. Асн. метады Ф.к.: падліковыя праверкі бухгалтарскіх балансаў і справаздач, аналіз гасп. дзейнасці, сустрэчныя праверкі, інвентарызацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, рэвізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ДАРЫ (Tudor),
каралеўская дынастыя ў Англіі [1485—1603]. Змяніла на троне дынастыю Йоркаў. Заснавальнік — Генрых VII Ц., кароль [1485—1509], паходзіў па бацьку з уэльскіх феадалаў, па маці — родзіч Ланкастэраў. Інш. прадстаўнікі: Генрых VIII [1509—47], Эдуард VI [1547—53], Марыя Цюдар [1553—58] і Лізавета I [1558—1603]. Занялі трон у выніку Пунсовай і Белай ружы вайны. Ц. паклалі пачатак англ.абсалютызму, які дасягнуў росквіту пры Генрыху VIII. Пры Ц. праведзена Рэфармацыя, у ходзе якой узнікла англіканская царква, царк. ўласнасць ператворана ў свецкую, што ўмацавала каралеўскую казну і ўладу; адбываўся эканам. ўздым краіны, хутка раслі мануфактуры; узніклі буйныя гандл. кампаніі, у т. л. Ост-Індская; вялася паспяховая вайна супраць Іспаніі за кантроль над гандл. шляхамі ў Атлантычным акіяне. Пасля разгрому ісп.«Непераможнай армады» ў 1588 Англія стала найбуйнейшай марской дзяржавай. Усталяваны гандл. сувязі зРас. дзяржавай (1553). Пасля смерці Лізаветы I (1603) трон перайшоў да Сцюартаў.
Літ.:
Гриффитс Р.А., Томас Р. Становление династии Тюдоров: Пер. с англ. Ростов н/Д, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХМАТНА-ША́ШАЧНЫ КЛУББеларусі
(з 1997 Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашкахМін-ва спорту і турызму Беларусі),
дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спарт. ўстанова. У 1997 аб’яднаны зрэсп. спецыялізаванай школай алімп. рэзерву (Мінск). Будынак цэнтра (да 1985 «Палац шахмат») рэканструяваны ў 1985 (арх. рэканструкцыі — С.Б.Неўмывакін). Асн. змест дзейнасці цэнтра — папулярызацыя і арганізац.-метадычнае забеспячэнне развіцця шахмат і шашак на Беларусі, падрыхтоўка спартсменаў, спартсменаў-інструктараў нац. каманд Беларусі па шахматах і шашках, арганізацыя і правядзенне спарт. мерапрыемстваў і спаборніцтваў, наладжванне міжнар.спарт. сувязей. Цэнтр (2003) мае аддзяленні шахмат і шашак, у 21 групе займаюцца 194 вучні. Сярод выпускнікоў аддз. шахмат — шматразовыя чэмпіёны Беларусі міжнар. гросмайстры С.Азараў, А.Аляксандраў, Г.Лагвілава, І.Раманава, міжнар. майстры А.Жыгалка, Н.Папова, І.Цяценькіна і інш.; шашак — чэмпіён свету А.Гантварг, віцэ-чэмпіёнка свету І.Пашкевіч, міжнар. гросмайстры А.Булатаў, А.Валюк, міжнар. майстры В.Варушыла, В.Садоўская і інш. Пры цэнтры дзейнічае (2003) клуб аматараў шахмат «Ладдзя».
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Граф (1955). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це, юрыст. З 1907 у Фабіянскім таварыстве, з 1908 у Незалежнай рабочай партыі (у складзе Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі). У 1922—55 чл. Палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі (у 1935—55 лідэр партыі). Чл. лейбарысцкіх урадаў 1924 і 1929—31, лорд-хавальнік дзярж. пячаткі (1940—42), нам. прэм’ер-міністра, міністр па справах дамініёнаў і лорд-старшыня Савета кааліцыйнага ўрада У.Л.С.Чэрчыля (1942—45). Прэм’ер-міністр (1945—51), адначасова міністр абароны (1945—46). Удзельнік Патсдамскай канферэнцыі 1945. Урад Э. нацыяналізаваў Англ. банк, чыгункі, грамадз. авіяцыю, сувязь, некат. галіны прам-сці, зрабіў захады па паляпшэнні сістэмы сац. страхавання, асветы і аховы здароўя, надаў незалежнасць Індыі (1947), якая паводле Маўнтбетэна плана падзелена на дамініёны (Інд. саюз і Пакістан), Бірме (1948), актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі Маршала плана, стварэнні блока НАТО (1949), накіраваў брыт. войскі для ўдзелу ў карэйскай вайне 1950—53.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮКА́ВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981),
японскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы патэарэт. фізіцы. Чл.Яп. акадэміі (1946), замежны чл.Нац.АН ЗША (1949), АНСССР (1966). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктар НДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва ун-це г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Дз.Дз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл.Прамежкавыя вектарныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Ін-ттэарэт. фізікі Кіёцкага ун-та (з 1990) і малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХІЕ́ЗЕР Навум Ільіч (6.3.1901, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 3.6.1980),
украінскі матэматык; заснавальнік харкаўскай матэм. школы. Чл.-кар.АН Украіны (1934). Д-рфіз.матэм.н. (1936), праф. (1940). Брат А.Л.Ахіезера. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1923), дзе працаваў у 1928—33. У 1933—41 і з 1947 у Харкаўскім ін-це (заг. кафедры, у 1935—50 дырэктар НДІ матэматыкі і механікі). Навук. працы па аэрагідрадынаміцы, канструктыўнай тэорыі функцый, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных аператараў, тэорыі апраксімацыі, гісторыі матэматыкі. Развіваў даследаванні П.Л.Чабышова і рас. матэматыка С.Н.Бернштэйна па тэорыі найлепшых набліжэнняў функцый. Прэмія імя Чабышова АНСССР (1949).
Тв.:
Лекции по теории аппроксимации. 2 изд. М., 1965;
Элементы теории эллиптических функций. 2 изд. М., 1970;
Теория линейных операторов в гильбертовом пространстве. Т. 1—2. Харьков, 1977—78 (разам з І.М.Глазманам);
Избранные труды по теории функций и математической физике. Т. 1—2. Харьков, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
З’Е́ЗДЫ КПСС,
вярхоўны орган Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1977 КПСС адводзілася роля кіруючай сілы сав. грамадства, ядра яго паліт. сістэмы, дзярж. і грамадскіх арг-цый. Паводле Статута КПСС з’езды склікаліся не радзей аднаго разу ў 5 гадоў, нечарговыя — па ініцыятыве ЦК або па патрабаванні не менш як ⅓ агульнай колькасці членаў партыі, прадстаўленых на апошнім з’ездзе. Дата з’езда і парадак апавяшчаліся не пазней як за паўтара месяца да з’езда, нечарговыя з’езды склікаліся ў двухмесячны тэрмін. З’езд заслухоўваў і зацвярджаў справаздачу ЦК, Цэнтр.рэвіз. камісіі (ЦРК) і інш.цэнтр. арг-цый, пераглядаў, зменьваў і зацвярджаў Праграму і Статут КПСС, вызначаў лінію партыі па пытаннях унутр. і знешняй палітыкі, разглядаў і вырашаў найважнейшыя пытанні парт. і дзярж. жыцця, выбіраў ЦК і ЦРК. Указ рас. Прэзідэнта ад 20.8.1991 аб дэпартызацыі ў РСФСР дзярж. устаноў нанёс удар па манаполіі КПСС. У жн. 1991 дзейнасць КПСС на тэр. Расіі прыпынена. Даты з’ездаў: 1-ы (1898, Мінск), 2-і (1903, Брусель—Лондан), 3-і (1905, Лондан), 4-ы (1906, Стакгольм), 5-ы (1907, Лондан), 6-ы (1912, Прага), 7-ы (1917, Петраград), 8-ы (1919; гэты і ўсе наступныя адбываліся ў Маскве), 9-ы (1920), 10-ы (1921), 11-ы (1922), 12-ы (1923), 13-ы (1924), 14-ы (1925), 15-ы (1927), 16-ы (1930), 17-ы (1934), 18-ы (1939), 19-ы (1952), 20-ы (1956), 21-ы (1959), 22-і (1961), 23-і (1966), 24-ы (1971), 25-ы (1976), 26-ы (1981), 27-ы (1986), 28-ы (1990).