ufsitzen* vi (s)

1) садзі́цца (на каня);

ufgesessen! (каманда) на ко́ні!

2) сядзе́ць на ме́лі

3) быць падма́нутым, тра́піць у няёмкае стано́вішча;

j-n ~ lssen* падве́сці, пакі́нуць у бядзе́ каго́-н.

4) прасе́джваць (за чым-н.);

die Nacht ~ прасе́джваць усю́ ноч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bestmmen

1. vt

1) прызнача́ць;

j-n zu sinem Nchfolger ~ прызнача́ць каго́-н. сваі́м перайма́льнікам; вызнача́ць; акрэ́сліваць;

gestzlich ~ узако́ніць

2) (zu D) схіля́ць, заахво́чваць (да чаго-н.)

3) вызнача́ць (паняцце)

2. vi (über A) распараджа́цца (чым-н.), мець (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Geschmck m -(e)s, -schmäcke густ, смак;

~ fnden* [bekmmen*, gewnnen*] (an D) прыахво́ціцца (да чаго-н.), заахво́ціцца (чым-н.);

in den ~ von etw. (D) kmmen* адчу́ць смак да чаго́-н.;

über den ~ lässt sich nicht striten* аб гу́стах не спрача́юцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ide f -, Id¦en

1) ідэ́я; ду́мка;

ine fxe ~ назо́йлівая ідэя;

nicht die blsse ~! не магу́ сабе́ ўяві́ць;

auf ine ~ kmmen* натра́піць на ду́мку

2) разм. паня́цце; уяўле́нне, разуме́нне;

kine ~ (von D) hben не мець уяўле́ння (аб чым-н.)

3):

ine ~ кры́ху [кры́шку]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nchteilig

1. a

1) стра́тны, нявы́гадны, шко́дны

2) адмо́ўны

2. adv

1) са стра́тай

2) адмо́ўна;

sich ~ ggen [über] j-n, über etw. (A) äußern адмо́ўна адгукну́цца аб кім-н., аб чым-н.;

für j-n ~ sein быць нявы́гадным каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

üben

1. vt

1) практыкава́ць

2) абазначае дзеянне, на характар якога ўказвае назоўнік:

Klaver ~ (і)гра́ць [практыкава́ць] на рая́лі;

Gedld ~ праяўля́ць цярплі́васць;

Kritk ~ (an D) крытыкава́ць (каго-н., што-н.)

2. ~, sich (in D) практыкава́цца (у чым-н.); трэнірава́ць (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vrtrag m -(e)s, -träge

1) дакла́д, ле́кцыя;

inen ~ hlten* (з)рабі́ць дакла́д;

~ hlten* дакла́дваць (начальніку);

inen ~ bsagen адмяні́ць дакла́д [ле́кцыю];

etw. zum ~ brngen* далажы́ць аб чым-н.

2) выкана́нне (песні і г.д.);

ein Lied zum ~ brngen* праспява́ць пе́сню

3) ды́кцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zwifel m -s, - сумне́нне, сумні́ў;

ußer llen ~ безумо́ўна, бясспрэ́чна;

~ trgen* сумнява́цца;

in etw. (A) ~ stzen сумнява́цца ў чым-н.;

etw. in ~ stllen [zehen*] падвярга́ць што-н. сумне́нню;

j-m ~ benhmen* рассе́йваць чые́-н. сумне́нні;

kinen ~ ufkommen lssen* не дапуска́ць [дапушча́ць] сумне́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́біць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; зак.

1. што. Рэзкім штуршком прымусіць што‑н. выпасці адкуль‑н. Выбіць зброю з рук. Выбіць акно. Выбіць корак з бутэлькі. □ — З нашым братам паляўнічым усё можа здарыцца, — закончыў Лукаш [размову] і выбіў попел з выкуранай люлькі. Пальчэўскі.

2. перан.; каго. Разм. Вывесці каго‑н. са звыклага стану. Выбіць з рытму. □ Сядзець і чытаць далей было ўжо немагчыма. Бацькі выбілі з раўнавагі. Пестрак.

3. што. Здабыць ударамі што‑н. з чаго‑н. Сам камендант стрэліў з пісталета ў сцяну элеватара. Куля выбіла іскру. Хомчанка. // Страляючы, трапіць пэўную колькасць разоў у мішэнь. Выбіць 90 ачкоў са 100. // перан.; з каго-чаго. Дамагчыся чаго‑н. прымусам, біццём. Ні слова не выбілі ворагі з іх [партызан]. Непераможных, магутна-жывых. Кірэенка.

4. каго. Выгнаць, адцясніць непрыяцеля. Наша рота марской пяхоты імклівым ударам выбіла гітлераўцаў са станіцы. Барашка.

5. што. Трасучы, калоцячы, вычысціць што‑н. Выбіць дыван.

6. што. Зрабіць паглыбленне ў чым, на чым‑н. За мостам пачаліся калдобіны, ..тралёвачныя трактары выбілі іх вясной на старой шашы. Пташнікаў. // Вычаканіць, выціснуць. Выбіць медаль. / у перан. ужыв. На скрыжалях шчаслівае вечнасці Выб’юць золатам гэтыя дні. Глебка. // Адціснуць пячатку, штэмпель. Выбіць чэк у касе.

7. што. Знішчыць (пра пасевы, траву). Град выбіў жыта.

8. што. Пракласці яздою, хадзьбою; пратаптаць. Выбіць дарогу па сенажаці. Выбіць сцежку ў жыце. // Утрамбаваць, зрабіць роўным, гладкім. Выбіць ток у гумне. □ [Бацька з Юркам] падлогу пасля пакладуць, а цяпер [дол] глінай выбілі. Пташнікаў.

9. што. Адбіць што‑н. дробным стукам. Выбіць чачотку.

10. што. Разм. Ударамі адлічыць, прабіць пэўны час. Падвешаны на сцяне гадзіннік выбіў дванаццаць. Гартны. На замкавай вежы выбіла гадзіну. Чорны.

11. што. Прынесці адкуль‑н., выкінуць (хвалямі і пад.). Гуляючы, выбіла мора на белы вільготны пясок іржавы патрон ад вінтоўкі. Вялюгін.

12. што. Разм. З цяжкасцямі дамагчыся чаго‑н., атрымаць што‑н.

•••

Выбіць глебу (грунт) з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго‑н.; пазбавіць упэўненасці ў чым‑н.

Выбіць што з яго (яе, іх і пад.); выбіць што з галавы — адвучыць ад якіх‑н. звычак, схільнасці і пад., прымусіць адмовіцца ад чаго‑н.

Выбіць з каляіны (каляі) — парушыць прывычны рытм жыцця, звычайны ход спраў.

Выбіць з сядла — а) збіць праціўніка з каня; б) перан. вывесці з прывычнага стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свабо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ведае прыгнёту, эксплуатацыі, заняволення, які карыстаецца свабодай (у 2 знач.). Пачуцці і мыслі народаў свабодных Лунаюць на Ўсходзе Далёкім. Колас. // Уласцівы краіне, народу, якія не ведаюць прыгнёту, эксплуатацыі, заняволення. У свабоднай працы, у адпачынку, у весялосці, у чаканні новых радасцей дні і тыдні ляцелі незаўважна. Шамякін.

2. Які валодае дзяржаўнай незалежнасцю, суверэнны. Саюз непарушны рэспублік свабодных З’яднала навекі Вялікая Русь. Гімн СССР.

3. Які не з’яўляецца рабом, прыгонным. Свабодны селянін. □ Зярняты свабодны сявец З сяўні сее ў пульхны загон. Махае касою касец, Пазбыўшы галодны прыгон. Купала.

4. Які мае права, магчымасць распараджацца сабою па ўласнаму жаданню; незалежны, не звязаны ні з кім якім‑н. абавязкамі, адносінамі. Свабодны мастак. // Які адбываецца па сваёй волі, жаданню, без прымусу. За кожнай саюзнай рэспублікай захоўваецца права свабоднага выхаду з СССР.

5. Які не ведае перашкод, абмежаванняў. [Лукавіцып].. быў патайным прыхільнікам «свабоднай любві». Крапіва. Толькі ж ім [ворагам] свабодны рух Не стрымаць ніколі! Колас. // Не абмежаваны пэўнымі нормамі, правіламі, формамі. Канструкцыя свабоднай формы.

6. Бесперашкодны, неабмежаваны законам. Свабодныя выбары. Свабодны гандаль. Свабодны абмен думкамі. □ Свабоднае слова, ты, роднае слова! Зайграй ты смялей, весялей! Купала.

7. Які адбываецца, працякае лёгка, без перашкод, цяжкасцей. Свабоднае дыханне. Свабоднае валоданне французскай мовай. // Не напружаны (пра позу, рухі і пад.). Свабодная пасадка ў сядле.

8. Нікім, нічым не заняты; пусты, вольны. У аўтобусе былі свабодныя заднія месцы, і селі ўсе трое. Пташнікаў. Калі сенцы ад лучыны асвятліліся, ён [салдат] агледзеў свабодную лаву і прысеў. Лобан. // Нічым не заняты (пра рукі і інш.). Першы коннік, маёр, ловіць свабоднай рукой галлё, пад якое нельга нагнуцца. Брыль. // Нікім не замешчаны, вакантны. Свабодная адзінка.

9. Разм. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні. Свабодныя грошы. Тэлефон свабодны.

10. Больш чым дастатковы па велічыні; раскошны. Свабодны касцюм. Паліто свабоднага крою.

11. Які ні да чаго не прымацаваны, ні з чым не злучаны. Свабодны канец вяроўкі.

12. Які не перадае руху іншым часткам механізма, вызвалены ад счаплення, ад нагрузкі. Свабоднае кола. Свабодная шасцярня.

13. Які не знаходзіцца ў хімічным злучэнні з чым‑н. Свабодны кісларод.

•••

Свабоднае падзенне цела — падзенне цела пад уплывам сілы цяжару.

Свабодны ўдар гл. удар.

Свабодныя электроны гл. электрон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)