Рэ́ўза ’плакса, крыкун’ (Скарбы, ТС), ’неахайніца’ (Касп.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з дапамогай суфікса ‑з‑a ад раўці ’плакаць’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41), падобна як рабэйза (гл.) ад рабы. Сюды ж рэ́ўзаць ’плакаць, румзаць’ (ТС). Паводле Масковіча (Зб. Талстому, 364), ад яўрэйскага ўласнага імя Réize, чаму пярэчыць фанетыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрыпушка ‘смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (Кіс.), скрыпу́ха ‘скрыпень’ (Сл. ПЗБ), укр.дыял.скрипуха ‘зубнік, Crepis L.’. Польск.skrzypka ‘ляскаўка, Silene inflata L.’, паводлеВарш. сл., паходзіць ад skrzyp ‘скрып’, што, відаць, суадносіцца з іншымі назвамі — за́ячча капу́ста, рус.за́ячья капу́ста, паралельныя да назваў ад кораня скрып‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слы́нуць ‘лічыцца, славіцца, быць вядомым’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел.слынути ‘славіцца’ (Ст.-бел. лексікон); сюды ж слынь ‘пагалоска, чутка’ (Ласт.). Укр.сли́нути, польск.słynąć, чэш.slynouti ‘тс’. Паводле Слаўскага (SP, 1, 45), прасл.*slynǫti‑ дэрыват з суф. ‑nǫ‑ ад прасл.*sluti, гл. слуць, слыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціць ’шанаваць, паважаць’ (Стан.), ст.-бел.учсты ’выказаць пашану, павагу’ (Статут 1529, 1588). Рэканструяваны Станкевічам на падставе старабеларускіх форм дзеяслоў, гл. чціць ’шанаваць’ (Некр. і Байк.); паводле Карскага (1, 201), аналагічна стараж.-рус.чьсти з пропускам цяжкавымаўляльнага с дае ў ст.-бел.чсты, цти, чти. Гл. чэсць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таранта ’звычайны воз’ (петрык., Яшк. Мясц.). Параўн. рус.таранта́ ’балбатун’, таранти́ть ’балбатаць’. Утворана на базе гукапераймання, параўн. таранда, тарандзіць, гл. (параўн. Фасмер, 4, 21). Паводле Махэка₂ (649), у іх аснове прасл.*tratoriti (гл. тараторыць) з новымі экспрэсіўнымі суфіксамі, параўн. укр.дыял.тарамти́ти ’з брынчаннем кідаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́ўбаліць ’укладаць у памяць, убіваць у галаву’ (ТС). Відаць, варыянт дзеяслова з аглушэннем пачатковага зычнага, параўн. доўба́ніць экспр. ’гаварыць’ (ТС), лаянкавае до́ўбало дурно́е ’тупы чалавек’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), утворанае паводле тыпу ду́рбало ад ду́рбаць ’дзяўбці ў галаву, настойліва тлумачыўшы’, параўн. літ.dur̃binti ’выдоўбліваць дупло’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысто́йны ’які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці’; ’добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі’; ’дастаткова добры, нядрэнны’; ’такі, якім належыць быць; дастатковы па велічыні, памерах’ (Ласт., ТСБМ; смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’прыгожы’ (Інстр. 3; ігн., Сл. ПЗБ), ’добры; няпрагны’ (Ян.). Укр.присто́йний ’прыстойны; прыгожы’, рус.калуж.присто́йный ’прыстойны; прыгожы, сімпатычны’, польск.przystojny ’прыгожы; цікавы’, старое ’прыстойны’, чэш.přistojny ’прыстойны’, славен.pristójen ’прыстойны; кампетэнтны’, харв.prìstojan ’тс’. Паводле Фасмера (3, 366), з *pristojьnъ ад *pri‑ і *stojati (гл. стая́ць), параўн. ст.-бел.пристояти ’падыходзіць, належаць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Сноя₂ (580), першапачаткова азначала ’адпаведны, стаячы нароўні’. Бабік (Зб. памяці Слаўскага, 60) для прасл.*pristojati (параўн. серб.-харв.при́стојати, харв.чак.prīstȍjai і пад.) выводзіць значэнне ’пагаджацца; быць адпаведным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
last
I[læst]1.
adj.
1)
а) апо́шні
б) найніжэ́йшы
next to the last — перадапо́шні
last in importance — найніжэ́йшы паво́дле ва́жнасьці
2) міну́лы
last Monday — міну́лы панядзе́лак
last year — ле́тась
3) найме́нш праўдападо́бны
2.
adv.
на канцы́
•
- at last
II[læst]1.
v.i.
1) цягну́цца, заця́гвацца; трыва́ць
The storm lasted three days — Навальні́ца цягну́лася тры дні
2) трыма́цца, трыва́ць
3) быць дастатко́вым, хапа́ць
Our money must last two weeks — На́шых гро́шай паві́нна хапі́ць на два ты́дні
2.
n.
вы́трымка, трыва́ласьць f.
•
- last out
III[læst]
n.
капы́л -а́m. (шаве́цкі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
manner
[ˈmænər]
n.
1) спо́саб -у m.
in this manner — гэ́так, такі́м пара́дкам
2) мане́ра f., спо́саб дзе́яньня
He speaks in a strange manner — Ён дзі́ўна гаво́рыць
3) гату́нак -ку m.
all manner of birds — усе́ гату́нкі пту́шак
4) звы́чаі pl., мо́да f.
in the Belarusian manner — паво́дле белару́скіх звы́чаяў
5) стыль -ю m., маста́цкая мане́ра, лад -у m.
in the old manner — на стары́ лад
by no manner of means — зусі́м не, нія́кім чы́нам, ні ў я́кім вы́падку
•
- in a manner of speaking
- manners
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРША́НСКАЯ БІ́ТВА 1514,
адбылася пад Оршай (Віцебская вобл.) паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы.
Неўзабаве пасля капітуляцыі Смаленска перад рус. войскамі (жн. 1514) вял.кн. маскоўскі Васіль III паслаў 80-тысячнае войска з коннікаў, дваран і «дзяцей баярскіх» на чале з кн. М.І.Булгакавым-Голіцам і І.А.Чалядніным у напрамку Оршы і Друцка. Паводле польскіх гісторыкаў, кароль польскі і вял. князь ВКЛ Жыгімонт I Стары сабраў апалчэнне ВКЛ пад камандаваннем вял. гетмана ВКЛкн. К.І.Астрожскага (16 тыс. коннікаў), 14 тыс. польскіх коннікаў, 3 тыс. наёмнай пяхоты, атрады паноў з Малой Польшчы і шляхціцаў-добраахвотнікаў з Вял. Польшчы (2500 коннікаў). Паводле звестак рускага гісторыка М.К.Любаўскага, польскіх коннікаў было 4 тыс., а частка польскіх салдатаў засталася ў Бярэсці і Барысаве. Жыгімонт застаўся ў Барысаве з 4-тысячным войскам, а асн. сілы (больш за 30 тыс.чал.) на чале з Астрожскім пайшлі пад Оршу. Атрадамі войска камандавалі Ю.Радзівіл, Я.Свярчоўскі і інш. Папярэднія баі адбыліся 27.8.1514 на р. Бярэзіна, пазней на р. Друць. Перад бітвай рус. войска пераправілася на левы бераг Дняпра і стала паміж Оршай і Дуброўнам на р. Крапіўна. Частка конніцы князя Астрожскага без страт пераправілася цераз Дняпро. Вышэй па цячэнні па наплаўным мосце раку перайшлі пяхота, конніца і артылерыя. Астрожскі павёў войска ў атаку на палкі Булгакава-Голіцы. Чаляднін у бой не ўступіў, а калі ўдар абрынуўся на яго палкі, то ад бою ўхіліўся Булгакаў-Голіца. Пад выглядам адступлення Астрожскі ўцягнуў праціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскіраваных гармат. Пасля гэтага ён зноў нанёс удар па палках Булгакава-Голіцы, якія былі разбіты і часткова трапілі ў палон. Былі разгромлены і палкі Чалядніна. У рус. войску пачалася паніка. Многія з уцекачоў загінулі ў Дняпры і Крапіўне. Паводле летапісаў і звестак рускіх гісторыкаў, рус. войска страціла 40 тыс.чал. У палон трапілі Булгакаў-Голіца, Чаляднін і яшчэ 8 ваявод, 17 інш. военачальнікаў, 2 тыс. «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тыс. воінаў. Пераможцам раздалі 20 тыс. трафейных коней і палавіну абозу. Аршанская бітва — адна з буйнейшых бітваў на тэр. Еўропы ў пач. 16 ст. Перамога ў ёй дала магчымасць вярнуць Дуброўну, Мсціслаў і Крычаў. Смаленск узяць не ўдалося, аднак пасля бітвы да 1518 не адбывалася ўварванняў маск. войскаў на Беларусь. Пра бітву была складзена бел. песня, якая праслаўляла кн. Астрожскага, на тэму Аршанскай бітвы ў 1520—30-я г. напісана батальная карціна (аўтар невядомы, зберагаецца ў Нац. музеі ў Варшаве) — першая ва Усх. Еўропе.
Літ.:
Грыцкевіч А., Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8;
Военная энциклопедия. Пг., 1914. Т. 17. С. 186—187;
Грыцкевіч А. Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына. 1992. № 6;
Зимин А.А. Россия на пороге нового времени. М., 1972. С. 166—167;
Zarys dziejów wojskowosci polskiej do roku 1864. Warszawa, 1965 Т. 1. S. 333—336. Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. Warszawa, 1846. Т. 2. S. 378—384.